тэарэма праектыўнай геаметрыі, якая сцвярджае, што ў кожным шасцівугольніку, акрэсленым вакол канічнага сячэння — эліпса (у прыватнасці, акружнасці), гіпербалы, парабалы, прамыя, якія злучаюць 3 пары процілеглых вяршыняў, праходзяць цераз адзін пункт. Даказана франц. матэматыкам Ш.Брыяншонам (1806). Цесна звязана зПаскаля тэарэмай, разамз якой устанаўлівае асн. праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАНТО́Н (Daubenton) Луі Жан Мары (29.5.1716, г. Манбар, Францыя — 1.1.1800),
французскі прыродазнавец. Чл. Французскай і замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). З 1788 дырэктар Парыжскага бат. сада. Навук. працы па параўнальнай анатоміі і акліматызацыі свойскіх жывёл. Сааўтар (разамз Ж.Бюфонам) мнагатомнай працы «Натуральная гісторыя» (1749—67). Аўтар дапаможніка па авечкагадоўлі. Вывеў новую пароду мерыносавых авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́ЕВЕР (Giaever) Айвар (н. 5.4.1929, г. Берген, Нарвегія),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Нарвежскі тэхнал.ін-т (1952). З 1956 у ЗША. Працаваў у кампаніі «Джэнерал электрык», Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў, біяфізіцы. Сканструяваў звышправодны тунэльны дыёд (1960), выявіў нестацыянарны эфект Джозефсана. Нобелеўская прэмія 1973 (разамз Б.Джозефсанам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАНДА́МА,
горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткі ант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬШТЭ́ЙН (Milstein) Сезар (н. 8.10.1927, г. Баія-Бланка, Аргенціна),
аргенцінскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Буэнас-Айрэскі ун-т (1952), працаваў у ім. У 1958—61 і з 1963 у Кембрыджскім ун-це. Навук. працы па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел. Нобелеўская прэмія 1984 (разамз Н.К.Ерне і Г.Кёлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ СВЕТ,
назва часткі паўд. заатлантычнага мацерыка, якая была адкрыта партугальцамі ў 1500 і 1501—02, прапанаваная А.Веспучы (1503) у процівагу вядомаму раней еўрапейцам Старому Свету. Пазней гэту назву пачалі выкарыстоўваць да ўсяго паўд. мацерыка, а з 1541, разамз назвай «Амерыка», яна была пашырана і на паўн. мацярык як 4-ю частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СІСТЭ́МА,
сукупнасць усіх рэк у межах пэўнага рачнога басейна, што зліваюцца разам і выносяць свае воды з гэтай тэрыторыі ў выглядзе агульнага патоку (галоўнай ракі) у мора або возера; частка гідраграфічнай сеткі. У гал. раку ўпадаюць прытокі 1-га парадку, у іх — прытокі 2-га парадку і г.д. Адзін з важных паказчыкаў Р.с. — гушчыня рачной сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАЖЫ́ЛЛЕ,
шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей і рухаюць іх.
Мае форму шнура, стужкі ці пласцінкі. Вельмі моцнае (ахілава С. трохгаловай мышцы галёнкі вытрымлівае масу больш за 500 кг), садзейнічае макс. нацяжэнню мышцаў у месцах іх прымацавання. Ад празмернага расцяжэння С. (напр., пры траўме) адрываецца разамз касцявой тканкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЎ Канстанцін Васілевіч (25.9.1904, в. Лінёва Ніжагародскай вобл., Расія — 26.7.1988),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1938). Засл. дз. нав. і тэхн.БССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнт АН Беларусі, у 1947—49 дырэктар Фізіка-тэхн. ін-та, у 1969—73 віцэ-прэзідэнт, в.а. акадэміка-сакратара Аддз. фізіка-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па структурных ператварэннях металаў і сплаваў. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дамешак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (разамз Р.Л.Тафпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973;
Фазовые равновесия в сплавах Fe—Cu и Fe—C—Cr (разамз Л.А.Шаўчуком) // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн.навук. 1976. № 2.