часопіс Ген. штаба Узбр. Сіл Расіі. Выходзіць з 1939 у Маскве на рус. мове штомесяц. У 1939—40 орган Нар. камісарыята абароны СССР, у студз.—ліп. 1941 — Ген. штаба РСЧА; зпач.Айч. вайны выданне спынена, адноўлена ў 1959. Да 1991 орган Мін-ва абароны СССР. Друкуе артыкулы, дакументы і матэрыялы па гісторыі рас. і сав.ваен. майстэрства, успаміны палкаводцаў (флатаводцаў) і военачальнікаў (у т. л.па гісторыі рас. палкоў, Вял.Айч. вайны 1941—45), рэцэнзіі, навук. інфармацыю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЕ́ЦЬ,
рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл.бас. 58,9 тыс.км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ паўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — паЗах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў зліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАГЭН (Callaghan) Леанард Джэймс (н. 27.3.1912, г. Портсмут, Вялікабрытанія),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1945 чл. парламента. У 1951—64, 1970—74 адзін з кіраўнікоў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў, чл. «ценявога кабінета» (1961—64, 1970—74). У 1964—67 міністр фінансаў, у 1967—70 — унутр. спраў, у 1974—76 — замежных спраў і па справах брыт. Садружнасці, адначасова ў 1975—76 міністр па пытаннях развіцця заморскіх тэрыторый. У 1976—80 лідэр Лейбарысцкай партыі, у 1976—79 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1979—80 лідэр апазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ Сямён Давыдавіч (1861, г. Барзна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.5.1939),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Праф. (1923). Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). З 1889 у Мінску, з 1890 чл.Т-ва мінскіх урачоў. У 1890—1920 урач-афтальмолаг, у 1923—39 заг. кафедры БДУ і Мінскага мед. ін-та. Нар. камісар аховы здароўя БССР (1920). Удзельнічаў у стварэнні вышэйшай мед. школы ў БССР. Навук. працы па вывучэнні трахомы і вочнага траўматызму. Аўтар падручнікаў па вочных хваробах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШАНІ́ННІКАЎ Сцяпан Пятровіч (11.11.1711, Масква — 8.3.1755),
рускі вучоны, даследчык Камчаткі. Акад. Пецярбургскай АН (1750). З 1724 вучыўся ў маск. Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, з 1732 ва ун-це ў Пецярбургу. Удзельнік 2-й Камчацкай экспедыцыі (1733—43). У 1733—36 падарожнічаў па Сібіры. У 1737—41 даследаваў п-аў Камчатка. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навук. працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»). Яго імем названы востраў каля Камчаткі, мыс (на в-ве Карагінскім) і гара на Камчатцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАНІ́КА, маліна неская (Rubus nessensis),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў Еўропе; на Беларусі — усюды. Трапляецца ў лясах, па берагах рэк. Нар. назва — дуброўка.
Паўкуст выш. 50—100 смз прамастойнымі сцёбламі. Знешне падобная да ажыны, адрозніваецца пладамі без шызага налёту і граністымі парасткамі першага года. Лісце пяціпальцае з прылісткамі, чаргаванае. На сцёблах і чаранках лісця пурпурова-чорныя шыпы. Кветкі буйныя, белыя, па 5—12 у шчытках. Плод — малінава-чорная шматкасцянка, ядомы (спажываюць у свежым выглядзе, гатуюць варэнне, джэмы, мармелады, сокі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАК Віктар Віктаравіч (н. 6.3.1944, в Манастырышчава Чарнігаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Каўнаскі мед.ін-т (1966). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1989 заг. кафедры). Гал. дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі. Навук. працы па патафізіялогіі штучнага кровазвароту і па пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі запаленча-гнойных захворванняў у дзяцей.
Тв.:
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́ЦІН Іван Юр’евіч, расійскі землепраходзец 17 ст.; першаадкрывальнік Ахоцкага м. Томскі казак. У 1639 атрад М. падняўся пар. Мая і яе прытоку р. Юдама, перайшоў хр. Джугджур і, спусціўшыся пар. Улья, дасягнуў узбярэжжа Ахоцкага м. У 1639—41 даследаваў яго ўзбярэжжа на значным працягу на У і З ад р. Улья. Першым з рускіх атрымаў ад мясц. жыхароў звесткі пра р. Амур і Шантарскія а-вы. У 1641 атрад вярнуўся ў Якуцк, дзе М. склаў справаздачу аб падарожжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЗЕНЦАЎ Барыс Сяргеевіч (26.7.1911, г. Тула, Расія — 18.11.1970),
расійскі архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1969). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1935), выкладаў у ім (з 1969 праф.). Асн. работы: у Маскве — вышынныя адм. будынкі на пл. Красныя вароты (1948—53, зарх. А.Душкіным), на вул. Пятроўка, 38 (1952—59), жылыя дамы па праспекце Міру (1952), горадабуд. работы па праспекце Вярнадскага (1964—68); мемар комплекс У.І.Леніна ў г. Ульянаўск (1967—70; Ленінская прэмія 1972) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА АЎТАМАТЫ́ЧНЫМ КІРАВА́ННІ (International Federation of Automatic Control ІФАК),
навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю тэорыі аўтам. кіравання і яе дастасаванняў. Засн. ў 1957. Асн. мэты: абмен навук.-тэхн. інфармацыяй паміж вучонымі і спецыялістамі розных краін, каардынацыя навук. даследаванняў, правядзенне міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. На 1-м кангрэсе ІФАК (Масква, 1960) удзельнічала 29 краін, на 14-м кангрэсе (Пекін, 1999) — 68 краін. Сакратарыят — у г. Лаксенбург (Аўстрыя). Беларусь супрацоўнічае з ІФАК праз Нац. асацыяцыю пааўтам. кіраванні (з 1994).