у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 11 км на ПдЗадг. Маларыта. Пл. 0,23 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 540 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, з ПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАВАХЕ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е,
у Закаўказзі (Грузія), частка Паўд.-Груз. нагор’я, на Пдад Трыялецкага хр., паміж р. Кура на З і Ніжнекартлійскай раўнінай на У. Уключае Самсарскі і Джавахецкі мерыдыянальныя хрыбты (выш. да 3300 м) і плато Цалкінскае, Гамарэцкае, Дманіскае і Ахалкалакскае (выш. да 1700 м). Складзена з андэзіта-базальтавых і трахітавых лаў. У катлавінах шмат азёр тэктанічнага ці вулканічнага паходжання (Паравані, Табацкуры і інш.). Горныя стэпы, субальпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖВА́РЫ,
храм на вяршыні гары, каля сутокаў Куры і Арагві, непадалёку адг. Мцхета (Грузія); помнік сярэдневяковай груз. архітэктуры. Пабудаваны ў 586/587—604. Вызначаецца гарманічнасцю прапорцый. У аснове плана цэнтрычнага тыпу храма — крыж (22 м × 18 м), канцы якога завершаны паўкруглымі апсідамі. Цэнтр. прастора перакрыта купалам на 8-гранным барабане. Усх. і паўд. фасады ўпрыгожаны фігурнымі рэльефамі і разьбой. Да храма прымыкае крыжападобная малая царква (6 ст., захавалася ў руінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БАСНА,
вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., за 10 км на Уадг.п. Кіраўск, каля вёсак Лешчанка, Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана на р.Добасна ў 1969. У 1974—81 рэканструявана. Пл. 1,68 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,9 млн.м³. Берагі выш. да 2 м, пад ворывам і хмызняком. Дно выслана торфам і пяском. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОЖ (італьян. doge адлац. dux правадыр),
кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ГАСНЫЯ ПАЛАВЫ́Я ПРЫКМЕ́ТЫ,
сукупнасць асаблівасцей ці прыкмет, што адрозніваюць адзін пол ад другога (за выключэннем першасных палавых прыкмет). Па стадыях развіцця адрозніваюць генетычны (храмасомны), ганадны, саматычны (фенатып) і псіхасексуальны пол. Развіццё Д.п.п. адбываецца ў перыяд палавога выспявання чалавека: у мужчын — вусы, барада, адамаў яблык; у жанчын — тыповае развіццё грудных залоз, форма таза, значнае развіццё тлушчавай клятчаткі. Д.п.п. жывёл: характэрнае яркае апярэнне самцоў птушак, пахучыя залозы, добра развітыя рогі, клыкі ў самцоў млекакормячых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖБА,
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 9 км на ПнУад Варны і Залатых Пяскоў, на беразе Чорнага м. Клімат марскі, з мяккай зімой, гарачым і сухім летам. Пясчаны пляж з прылеглым мелкаводдзем. Умовы спрыяльныя для клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, у т. л. бранхіяльнай астмы, сардэчна-сасудзістых, нырачных, абменных, нерв. і інш. расстройстваў і парушэнняў. Месца правядзення міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. У арх. ансамблі курорта стараж. манастыр св. Канстанціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛАРТ, Голарт (Goulart) Жаао (Жуан; 1.3.1918, г. Сан-Боржа, Бразілія — 1976), бразільскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Адзін з кіраўнікоў (з 1954 старшыня) Браз. трабальісцкай партыі, падтрымліваў палітыку Ж.Варгаса. Дэп.Заканад. асамблеі штата Рыу-Гранды-ду-Сул (1946—50) і Нац. кангрэса (з 1950). Міністр працы, прам-сці і гандлю (1953—54). У 1955—60 і ў 1961 віцэ-прэзідэнт, у 1961—64 прэзідэнт Бразіліі. Адхілены ад улады ў выніку ваен. перавароту 1964, эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НІЯ (Валяр’ян) (Валіко) Леванавіч (21.1.1862, с. Экі, Цхакаеўскі р-н, Грузія — 31.7.1938),
грузінскі акцёр, рэжысёр, драматург.Нар.арт. Грузіі (1933). З 1882 у груз.драм. трупе ў Тбілісі. Акцёр яркага тэмпераменту, глыбокай думкі. Ствараў рознахарактарныя вобразы: Како («Како разбойнік» паводле І.Чаўчавадзе), Кароль Лір, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Аўтар п’ес (першая — «Незаконнанароджаны», 1882), лібрэта да опер. З 1913 здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ ((Górski) Канстанцін) (1826, маёнтак Гурскі, Бяла-Падляскае ваяв., Польшча — 2.1.1898),
польскі ваен. гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, скончыў Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу (1855). Прымаў удзел у руска-турэцкай вайне 1877—78. З 1888 у Варшаве. Асн. працы: «Бітва пад Грунвальдам» (1888), «Вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй у 1672—73 гг.» (1890), «Абарона граніц Рэчы Паспалітай ад татараў» (1891), «Гісторыя польскай пяхоты» (1893), «Гісторыя польскай кавалерыі» (1894), «Гісторыя польскай артылерыі» (1902).