спецыяльная вайсковая часць, у якой асуджаны ваеннаслужачы адбывае пакаранне. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь да ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія ўчынілі злачынства, можа прымяняцца накіраванне ў Д.б. у выпадках, прадугледжаных законам, на тэрмін ад 3 месяцаў да 2 гадоў, а таксама ў выпадках, калі суд, прымаючы пад увагу абставіны справы і асобу асуджанага, палічыць мэтазгодным замест пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў прымяніць накіраванне ў Д.б. на той жа тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГЕНЕ́З (аддыя... + ...генез),
сукупнасць прыродных фізіка-хімічных працэсаў ператварэння рыхлых асадкаў на дне вадаёма і на сушы ў асадкавыя горныя пароды ва ўмовах верхняй зоны зямной кары. Вылучаюць Д. ранні (этап фізіка-хім. ўраўнаважання асадку) і позні (этап пераразмеркавання рэчыва з утварэннем розных мінер. сцяжэнняў). У выніку Д. змяншаецца колькасць глеевай вады, асадак робіцца больш шчыльным і цвёрдым. Ператварэнне асадкавай пароды да поўнай літафікацыі (акамяненне) адбываецца на стадыях катагенезу і метагенезу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯЗАКАПІ́РАВАННЕ,
узнаўленне пазітыўных (ці негатыўных) копій графічных і тэкставых арыгіналаў на аснове дыязатыпіі. Выкарыстоўваецца для размнажэння тэхн. дакументацыі, чарцяжоў, графікаў і інш. з любым фарматам арыгіналаў.
Пры Д. святлакопіі вырабляюць на спец. святлоадчувальных паперах, якія маюць высокую раздзяляльную здольнасць і кантрастнасць; колер копіі (напр., чырвоны, чорны, блакітны) залежыць ад складу дыазазлучэння, якім пакрыта папера. Пры экспанаванні ўтвараецца скрыты відарыс: дыазазлучэнні разбураюцца пад дзеяннем святла. Для атрымання святлакопіі паперу праяўляюць ў пары аміяку ці шчолачным растворы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС ((Díaz) Парфірыо) (15.9.1830, г. Аахака, Мексіка — 2.7.1915),
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі, генерал. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны 1854—60 змагаўся на баку лібералаў супраць кансерватараў. У час франц. інтэрвенцыі ў Мексіку (1861—67) камандаваў атрадамі патрыят. арміі. У 1877—80 прэзідэнт Мексікі. У 1884 зноў стаў прэзідэнтам, устанавіў дыктатарскі рэжым. Пры ім узмацнілася эканам. залежнасць Мексікі ад Вялікабрытаніі і ЗША. Скінуты ў 1911 у час Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯСПО́Р (адгрэч. diaspora рассейванне),
мінерал падкласа гідрааксідаў, гідрааксід алюмінію HAlO2. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонкапласціністыя, таблітчастыя, слупкаватыя. Агрэгаты ліставатыя або тонкалускаватыя. Колер шэры, белы, жаўтавата-буры, чырванаваты, зялёны. Бляск шкляны. Крышталі празрыстыя да паўпразрыстых. Цв. 6,5—7. Крохкі. Шчыльн. 3,2—3,5 г/см³. Пры награванні каля 575 °C ператвараецца ў карунд. Паходжанне пераважна кантактава-метасаматычнае і экзагеннае. Пашыраны ў радовішчах баксітаў. Выкарыстоўваецца як руда на алюміній, вогнетрывалы і абразіўны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЛЬБРУК ((Delbrück) Бертальд) (26.7.1842, г. Путбус, Германія — 3.1.1922),
нямецкі лінгвіст. Вучыўся ў Гале і Берліне. Праф. санскрыту і кампаратывістыкі ў Іене (1870). Залажыў асновы вывучэння параўнальнага сінтаксісу індаеўрап. моў: «Сінтаксічныя даследаванні» (т. 1—5, 1871—88; з Э.Віндышам), «Асновы параўнальнай граматыкі індаеўрапейскіх моў» (т. 1—5, 1886—1900, з К.Бругманам). Вывучаў веды, выдаў «Ведыйскую хрэстаматыю» (1874). У працы «Асноўныя пытанні даследавання мовы» (1901) абараняў младаграматычную канцэпцыю мовы, ад якой пазней адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІТРЫФІКА́ЦЫЯ (аддэ... + нітрыфікацыя),
працэс аднаўлення нітратаў у глебе, вадзе і інш. субстратах да малекулярнага азоту. Адрозніваюць Д. прамую, якая ажыццяўляецца факультатыўна-анаэробнымі мікраарганізмамі — дэнітрыфікатарамі, і ўскосную, пры якой адбываецца хім. ўзаемадзеянне нітратаў з амінійнай соллю, амінамі ці амідамі, што суправаджаецца выдзяленнем газападобнага азоту. Найб. інтэнсіўна Д. ідзе ў глебах з высокай вільготнасцю і дрэннай аэрацыяй, што з’яўляецца адной з асн. прычын страты з глебы мінер. азоту і зніжэння каэфіцыента выкарыстання раслінамі азотных угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНУДА́ЦЫЯ (адлац. denudatio агаленне),
сукупнасць працэсаў зносу і пераносу з узвышшаў прадуктаў выветрывання горных парод (вадой, ветрам, лёдам, сілай цяжару) з наступным іх намнажэннем у паніжэннях рэльефу. На тэмпы і характар Д. ўплываюць размах і хуткасць тэктанічных рухаў. Перавага Д. над эфектам тэктанічных падняццяў прыводзіць да агульнага нівеліравання рэльефу. У выніку працяглай Д. горныя краіны ператвараюцца ў хвалістыя раўніны — пенеплены. Тэрмін «Д.» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння працэсаў зносу прадуктаў выветрывання шляхам плоскаснага змыву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТАНА́ТАР (адфранц. détoner узрывацца),
зарад брызантнага выбуховага рэчыва (БВР), прызначаны ўзбуджаць (ініцыіраваць) дэтанацыю ў асн. зарадзе прамысл. (падрыўнога) выбуховага рэчыва або ў боепрыпасах (артыл. снарадах, мінах, бомбах, баявых частках ракет і інш.). Робіцца ў выглядзе метал. або папяровай гільзы, начыненай БВР. Капсуль-Д. — тонкі метал. або пластмасавы каўпачок з БВР, які стварае пачатковы выбуховы імпульс. Выкарыстоўваецца для ўзбуджэння дэтанацыі ў разрыўных або падрыўных зарадах. Існуюць таксама электрадэтанатары, якія ўзбуджаюць дэтанацыю эл. токам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНО́ІДЫ, парагармоны,
разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш.фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне адгармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, таму што яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны.