запаленне вульвы (вонкавых палавых органаў жанчыны). Першасны вульвіт бывае пры траўматычных пашкоджаннях покрыўнага эпітэлію вульвы, парушэннях абмену рэчываў (цукровы дыябет), неахайнасці жанчыны і інш. Другасны вульвіт абумоўлены вострымі і хранічнымі запаленчымі працэсамі вышэйляжачых органаў жанчыны. Праяўляецца свербам, смыленнем і болямі, ацёкам, пачырваненнем, іншы раз язвамі на вялікіх і малых палавых губах, пераддзвер’і похвы, клітары. Пры несвоечасовым лячэнні могуць узнікнуць ускладненні. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, часта — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬФЕНІ́Т (ад прозвішча аўстр. Минералога Ф.Вульфена),
мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу Pb(MoO4). Прымесі кальцыю, вальфраму, ванадыю, урану. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі квадратна-таблітчастыя, радзей псеўдаэктаэдрычныя, прызматычныя або кубоідныя. Суцэльныя агрэгаты рэдкія. Колер жоўты, шараваты, белы, зялёны, карычневы, жоўта-карычневы. Бляск смалісты да алмазнага. Крохкі. Цв. каля 3. Шчыльн. 6,8 г/см³. Характэрны мінерал зоны акіслення свінцова-малібдэнавых радовішчаў. Руда свінцу. Радовішчы вульфеніту ў Алжыры, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬз адзнакай,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі. За 200 м на ПдЗадв. Сякераўцы Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўж. 4,1 м, шыр. 3,4 м, выш. над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб’ём 45 м³, маса каля 118 т. На зах. баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс. гадоў назад з Балтыйскага шчыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ЮГА́Н,
рака ў Зах. Сібіры, у Расіі, левы прыток Обі. Даўж. 1063 км, пл.бас. 34,7 тыс.км². Пачынаецца ў балотах Васюгання, цячэ па цэнтр.ч.Зах.-Сібірскай раўніны, упадае ў Юганскую пратоку. Асн. прыток — Малы Юган (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас. — пачатку мая. Сярэдні расход вады 230 м³/с. У бас. Вялікага Югана больш як 7,5 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 457 кмад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУА́ЛА (Douala, Duala),
горад на З Камеруна. Знаходзіцца на левым беразе р. Вуры, за 21 кмад яе ўпадзення ў Гвінейскі зал., злучаны мостам з портам Банаберы на правым беразе ракі. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. 1200 тыс.ж. (1993). Гал. акіянскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, харчасмакавая, хім., лесапільная. Праз Д. праходзіць таксама частка тавараабароту Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Чада. Панафрыканскі ін-т развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВІДЭ́НД (адлац. dividendus падлеглы падзелу),
частка агульнай сумы чыстага прыбытку акц.т-ва, што размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з акцыямі, якія ў іх ёсць. Даходы акцыянерам выплачваюцца наяўнымі грашамі або акцыямі. Памеры Д. вар’іруюцца для звычайных і застаюцца фіксаванымі для прывілеяваных акцый. Калі становішча кампаніі пагаршаецца, яна можа выплачваць Д. з атрыманых раней даходаў. Лічба, што паказвае, у колькі разоў прыбытак кампаніі перавышае суму Д., якую яна выплачвае, называецца пакрыццём па д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫРЭКТРЫ́СА (франц. directrice ад позналац. directrix накіравальная),
прамая, якая ляжыць у плоскасці канічнага сячэння і характарызуецца тым, што адносіны адлегласці r паміж кожным пунктам М гэтага сячэння і яго фокусам F да адлегласці d паміж гэтым жа пунктам і гэтай прамой ёсць велічыня пастаянная, роўная эксцэнтрысітэту ε крывой: r/d = ε. Гіпербала і эліпс маюць па 2 Д. (па адной для кожнага фокуса), парабала — адну.
навукова-даследчая праца, падрыхтаваная для публічнай абароны па атрыманне вучонай ступені. Д. на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук павінна выявіць фундаментальныя тэарэт. веды дысертанта ў пэўнай галіне навукі і спец. веды па пытаннях Д., здольнасць да самаст.навук. даследавання, мець новыя навук. і практычныя вывады. Д. на атрыманне вучонай ступені доктара навук павінна мець тэарэт. абагульненні, вырашаць важную навук. праблему, якая з’яўляецца значным укладам у навуку і практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАЗІ́ЦЫЯ (адлац. dispositio размяшчэнне),
1) у ваен. справе да 20 ст. назва плана размяшчэння сухапутных войск для вядзення бою. У 18—19 ст. пісьмовы загад войскам, у якім ставіліся баявыя задачы; у 1912 у рус. арміі Д. заменена паняццем «баявы загад».
2) У ВМФ размяшчэнне караблёў на рэйдзе, базах, стаянках у адкрытым моры.
3) У праве састаўная ч.нормы права, што вызначае правілы паводзін, правы і абавязкі, якімі надзяляюцца ўдзельнікі праваадносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТА́НЦЫЯ (адлац. distantia адлегласць),
1) адлегласць, прамежак паміж чым-небудзь («захоўваць Д.», «бег на кароткія Д.»).
2) У ваеннай справе — адлегласць па глыбіні паміж вайскоўцамі, гарматамі, машынамі, падраздзяленнямі, караблямі ў страі, баявым парадку.
3) На чыгунцы — адм.-тэхн. адзінка розных галін чыг. гаспадаркі. Адрозніваюць Д.: пуці, сігналізацыі і сувязі, грамадзянскіх збудаванняў і інш. Д. ажыццяўляюць нагляд за станам тэхн. сродкаў і праводзяць адпаведныя іх прызначэнню работы (рамонт чыг. пуцей, пагрузка грузаў і інш.).