вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства Неба, нябеснага агню, бацька Сварожыча і Дажбога. Паводле стараж. міфа, злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза (у час яго ўладарства нібыта з неба на зямлю ўпалі клешчы і людзі пачалі каваць зброю). Яму прыпісваецца ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ). Паступова С. страціў значэнне гал. божаства, ім стаў Дажбог, потым Пярун. З пашырэннем хрысціянства рысы С. як апекуна шлюбу нададзены Кузьме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́ЕВА Ніна Фёдараўна (н. 26.12.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1961). З 1966 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па патамарфалогіі энцэфалітаў, энцэфалапатый плода і нованароджаных, патамарфалогіі органаў зроку, клініка-анат. аналізе ўрачэбных памылак.
Тв.:
Врожденные пороки и аномалии развития глаз // Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991;
Патоморфология органа зрения в перинатальном периоде. Мн., 1993 (разам з Ю.Р.Бойка);
Клиникоанатомический анализ врачебных ошибок. Мн., 1994 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬКО́ВА Людміла Дзмітрыеўна (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Дачка Дз.Я.Бугаёва. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2001). Скончыла БДУ (1981), з 1984 працуе ў ім (з 1999 заг. кафедры). Даследуе бел. л-ру ў кантэксце сусв., заканамернасці і асаблівасці развіцця бел. л-ры ў 20 ст.: «Беларуская проза XX ст.: дынаміка жанравых структур», «Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы» (абедзве 1996) і інш. Адна са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996), аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў для школы і ВНУ. Друкуецца пад псеўд. Корань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА Аляксандр Васілевіч (н. 25.2.1951, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н., праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975) і працуе ў ім (у 1988—96 дэкан, з 1994 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). Навук. працы па дзіцячай нефралогіі, экапаталогіі, імунных парушэннях у дзяцей.
Тв.:
Болезни почек и мочевыводящих путей (разам з І.Н.Усавым) // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;
Болезни почек и мочевыводящих путей (разам з А.М.Чычко) // Справочник по лечению детских болезней. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛАВЕ́СІ (Sulawesi), Цэлебескае мора,
міжастраўное мора Ціхага ак. Размешчана паміж а-вамі Сулавесі, Калімантан, Мінданао, Сангіхе і архіпелагам Сулу. Абмывае берагі дзяржаў Інданезія, Малайзія і Філіпіны. Пл. 453 тыс.км²Найб.глыб. 5914 м. Т-ра паверхневых вод круглы год 28 °C, салёнасць каля 34,5%. Цячэнне Мінданао наганяе ваду ў С., таму ўзровень вады ў ім больш высокі, чым у інш. морах Малайскага архіпелага. Прылівы няправільныя паўсутачныя (больш за 3 м). Гал. парты: Манада (в-аў Сулавесі) і Таракан (в-аў Таракан) у Інданезіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫНТЫЛЯЦЫ́ЙНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
адзін з дэтэктараў ядзерных часціц, асн. элементы якога — сцынтылятар і фотаэлектронны памнажальнік (ФЭП). Для змяншэння страт святла сцынтылятар прыклейваюць да катода ФЭП ці злучаюць з ім з дапамогай святлаводаў.
Зараджаная часціца, што праходзіць праз сцынтылятар, разам з іанізацыяй узбуджае атамы і малекулы рэчыва, якія пры вяртанні ў асн. стан выпрамяняюць фатоны. Фатоны выбіваюць электроны з катода ФЭП, у выніку чаго ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца лічыльнікам. Нейтральныя часціцы (нейтроны, гама-кванты і інш.) рэгіструюцца за кошт другасных зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пры іх узаемадзеянні з атамамі сцынтылятара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМКО́ВІЧ (Semkowicz) Уладзіслаў Аляксандр (8.5.1878, г. Львоў, Украіна — 19.2.1949),
польскі гісторык. Правадз.чл. Польск. АН у Кракаве (1923), д-р габілітаваны (1909), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскі ун-т (1903) і выкладаў у ім. У 1916—39 праф. Кракаўскага ун-та. У 1939—40 зняволены фашыстамі ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—47 дырэктар аддзела Польск. АН. Вывучаў генеалогію, геральдыку, сфрагістыку, палеаграфію, гіст. геаграфію і картаграфію феад. Польшчы і ВКЛ. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385—1791» (з С.Кутшэбам), «Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыяцэзіі» (з Я.Фіялкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́С РАСЛІ́Н,
армянскі мастак-мініяцюрыст 2-й пал. 13 ст.; майстар кілікійскай школы. Працаваў у манастыры Рамкла. Захаваліся 7 падпісаных ім рукапісаў (1256—68), у т. л. т.зв. Малаційскае евангелле (1268). У яго творчасці выявіліся рысы новага для таго часу маст. мыслення, якое характарызавалася дакладнасцю кампазіцыі, яснасцю трактоўкі прасторы, што дасягалася праз элементы прамой перспектывы, багаццем арнаментыкі, вытанчанасцю каларыту, які гарманічна спалучаў яркія плямы лакальнага колеру са складанымі змешанымі тонамі, высакародствам і стрыманасцю вобразнага ладу, жыццёвай пераканаўчасцю поз і характараў персанажаў. Іл.гл. да арт.Кілікійская школа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР Андрэй Мікалаевіч (н. 20.4.1953, С.-Пецярбург),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1974) і працаваў у ім (у 1982—88, 1991—95 заг. кафедры). У 1983—85 у Гаванскім ун-це (Куба). З 1995 нам. міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах фарміравання палітыкі макраэканам. стабілізацыі ў пераходны перыяд, эканам. бяспекі і інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасці.
Тв.:
Основы западной теории рыночной экономики. Мн.. 1997;
Словарь современных экономических и правовых терминов. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́ДАВЫ КРЫ́ЗІС,
у палітычнай практыцы парламенцкіх дзяржаў (дзе ўрад фарміруецца парламентам і адказны перад ім) сітуацыя, калі ўрад страціў падтрымку большасці ў парламенце або ў той яго палаце, перад якой нясе адказнасць. Звычайна пачынаецца з моманту выказвання парламентам вотуму недаверу ўраду. Пасля гэтага або ўрад ідзе ў адстаўку і пачынаецца фарміраванне новага ўрада або кіраўнік дзяржавы па просьбе ўрада распускае парламент і прызначае датэрміновыя парламенцкія выбары (урад разлічвае на падтрымку большасці ў новым складзе парламента). У.к. лічыцца пераадоленым з атрыманнем новым урадам вотуму даверу.