накапленне прыватнымі асобамі золата ў форме зліткаў, манет. ювелірных вырабаў з мэтай страхавання зберажэнняў ад інфляцыйнага абясцэньвання, а таксама пад пагрозай страт у часпаліт. ці эканам. крызісаў. У шырокім сэнсе — стварэнне залатога запасуцэнтр. банкамі, казначэйствамі і спец. фондамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЬЦЭ́Т (італьян. falsetto ад falso няправільны, памылковы),
самы верхні рэгістр пеўчага голасу (гал. чынам мужчынскага), вышэйшы за звычайны пеўчы дыяпазон. Гучыць нямоцна, мякка, бедны абертонамі. Да 19 ст. выкарыстоўваўся тэнарамі для атрымання высокіх гукаў і ўзмацнення драм. выразнасці, у наш час — для надання гучанню спецыфічнай афарбоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРТА́Л (на мове хіндзі — зачыненне крам),
форма паліт. барацьбы ў Індыі, падобная да ўсеагульнай забастоўкі. Азначае спыненне ўсялякай дзелавой актыўнасці ў спалучэнні з мітынгамі і дэманстрацыямі. Як сродак барацьбы найб. часта выкарыстоўваўся ў час кампаній грамадз. непадпарадкавання (гл.Сат’яграха) супраць брыт.калан. панавання ў 1919—47.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧНЫЯ СНЯГІ́,
шматгадовыя намнажэнні снегу і лёду ў палярных краінах і ў гарах вышэй за снегавую лінію. Уласцівы абласцям з дадатным гадавым балансам цвёрдых атм. ападкаў, частка якіх не паспявае растаць і выпарыцца за лета і назапашваецца з году ў год. На тэр. Беларусі былі ў часзледзяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком), снегавы шар,
дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, у час цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЬЕ́НДА (ісп. hacienda),
буйное памесце ў большасці лац.-амер. краін. Пачалі стварацца пасля захопу ісп. каланізатарамі зямель карэннага насельніцтва. У канцы 16 — пач. 17 ст. ператварыліся ў спадчынныя феад. памесці, да якіх былі прымацаваны індзейцы, абавязаныя працаваць на памешчыкаў. У цяперашні час асьенды — асн. тып буйнога зямельнага ўладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЕ́Я,
бандарны выраб у беларусаў; авальная або круглая пасудзіна для мыцця бялізны і купання. Рабілася з кароткіх клёпак, што расстаўляліся вакол шырокага днішча; з вушкамі і без іх. Бытавалі пераважна ў зах. частцы Беларусі, на У у хатнім ужытку балею часцей замянялі ночвы. У наш час сустракаюцца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́К (сапр.Арлова) Валянціна Іванаўна
(н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛЫ КАНФЕДЭРА́ЦЫІ (The articles of Confederation),
першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў часВайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б.англ. калоній у Паўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДРАВАЯ СІСТЭ́МА, кадравая пабудова,
сістэма арганізацыі ўзбр. сіл, заснаваная на ўтрыманні ў іх у мірны час мінімальнай колькасці кадравых злучэнняў і часцей, якія папаўняюцца пры мабілізацыі да штатаў ваен. часу шляхам прызыву абучаных кантынгентаў з запасу. Упершыню ўведзена ў Прусіі ў 1814, потым паступова і ў інш. краінах.