дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Учасамерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 галоўнакамандуючы філіпінскай арміяй, з 1899 пам.ваен. міністра. Прыхільнік рашучай барацьбы за незалежнасць, арыштаваў міністраў філіпінскага ўрада, якія схіляліся да кампрамісу з ЗША. Забіты асабістай аховай прэзідэнта Э.Агінальда, які абвінаваціў Л. ў намеры «узурпіраваць уладу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІ́ (ад франц. maquis зараснікі вечназялёнага калючага цяжкапраходнага кустоўя),
адна з назваў франц. партызан, якія ў час 2-й сусв. вайны ў 1940—44 дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупантаў; састаўная частка Руху Супраціўлення Францыі. Базіраваліся пераважна ў лясах і горных раёнах. У некаторых атрадах М. змагаліся сав. ваеннапалонныя, што ўцяклі з ням. канцлагераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́ ФЛОТ,
зборнае найменне марскіх (акіянскіх) суднаў і плывучых сродкаў. Падзяляецца на трансп. (гандл.), прамысл., экспедыцыйны (доследны) флаты, а таксама судны для здабычы мінер. рэсурсаў з нетраў марскога дна і інш.Уваен.час М.ф. мае важнае значэнне для забеспячэння ўзбр. сіл, дзейнасці ваен. прам-сці, перавозак, з’яўляецца рэзервам ваенна-марскога флоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ Знойдзены ў г. Рагачоў у 19-71. Найб. верагодны час ухавання — 1832. Змяшчаў каля 1000 манет, з іх 462 медныя са слядамі серабрэння: падробкі пад 712 талера Прусіі 1766 (127 экз.), 10-грашовікі Польшчы 1831 (72 экз.), 10-грашовікі абложанай Варшавы 1831 (263 экз.). Захоўваецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вадасховішча ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Рудня. Створана на р. Случ у 1981. Пл. 3,8 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1,7 км, найб.глыб. 5,7 м, аб’ём вады 14,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2,5 м. Выкарыстоўваецца для акумуляцыі сцёку ў час веснавога разводдзя, арашэння зямель, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ШАВІНІ́ЗМ,
нацыяналістычная плынь, носьбіты якой выступаюць у падтрымку шавіністычнай (гл.Шавінізм) палітыкі правячых колаў сваіх краін. Актыўна С.-ш. праявіўся ў час 1-й сусв. вайны, калі большасць лідэраў сацыяліст. і с.-д. партый Інтэрнацыянала 2-га адмовілася ад прынцыпаў салідарнасці і падтрымала палітыку ўрадаў сваіх краін, якія ўдзельнічалі ў імперыяліст. вайне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПТО́М (ад грэч. symptōma супадзенне, прыкмета),
характэрнае праяўленне або прыкмета хваробы. Бываюць С. суб’ектыўныя, пра якія хворы паведамляе ўрачу (напр., боль, слабасць), і аб’ектыўныя (вызначаюцца ўрачом учас абследавання); агульныя, характэрныя для многіх хвароб (напр., павышэнне т-ры) і патагнаманічныя, характэрныя толькі для пэўнага захворвання (напр., болі ў вобласці паясніцы пры хваробе нырак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕМЕРО́ІДЫ (ад эфемеры +грэч. eidos выгляд),
шматгадовыя травяністыя расліны, для якіх характэрны кароткі час штогадовай вегетацыі (некалькі тыдняў). Неспрыяльны перыяд Э. пераносяць у выглядзе цыбулін, карэнішчаў і інш. падземных органаў. На Беларусі каля 20 відаў: чубатка пустая, цюльпан лясны, кураслепнікі дуброўны і казяльцовы, гусіныя цыбулі жоўтая і малая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІТРО́НІЙ,
звязаная сістэма часціц электрона і пазітрона. Падобны на атам вадароду, дзе пратон заменены пазітронам. Мае масу, роўную 2 электронным, а памеры ўдвая большыя за памеры атама вадароду.
Утвараецца пры сутыкненнях павольных пазітронаў з атамамі рэчыва. У залежнасці ад узаемнай арыентацыі спінаў электрона і пазітрона адрозніваюць ортапазітроній (спіны часціц паралельныя; час жыцця τ = 1,4∙10−7 с; распадаецца на 3 γ-кванты) і парапазітроній (антыпаралельныя; τ = 1,25∙10−10 с; распадаецца на 2 γ-кванты).
Палярызаваны П., утвораны пазітронам, атрыманым пры бэта-распадзе, мае своеасаблівыя ўласцівасці: вектар яго спіна прэцэсіруе вакол напрамку магн. поля (тэарэтычна прадказана У.Р.Барышэўскім і эксперыментальна назіралася ў Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі). Уласцівасці і час жыцця П. ў рэчыве адрозныя ад характарыстык свабоднага П. і вызначаюцца ўласцівасцямі рэчыва. Выкарыстоўваецца для вывучэння фіз.-хім. асаблівасцей рэчыва, напр., хуткіх хім. рэакцый атамарнага вадароду, працягласць працякання якіх параўнальная з часам жыцця П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУ́Л,
горад, сталіца Афганістана. Адм. ц. правінцыі Кабул. Знаходзіцца ў даліне р. Кабул на выш. 1820 м. 2029 тыс.ж. з прыгарадамі і лагерамі бежанцаў (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: аўтарамонтная, буд. (у т. л. домабуд. камбінат), фармацэўтычная, метала- і дрэваапр., гарбарна-абутковая, харч., тэкстыльная. Вытв-сць дываноў. Ун-т. Політэхн.ін-т. Афганская гісторыка-філал. акадэмія, Нац.АН. Гісторыка-этнагр. музей.
Упершыню згадваецца грэч. вучоным Пталамеем (2 ст.) як Кабур або Карур — горад у Кушанскім царстве. З 6 ст.мясц. правіцелямі былі Кабул-шахі. Учасараб. заваяванняў горад трапіў пад уладу халіфа Муавіі I (правіў у 661—680). Ў 9 ст. заваяваны Сафарыдамі, пазней ім валодалі Саманіды, Газневіды, Цімурыды. У 13 ст. зруйнаваны Чынгісханам. Найб. росквіту дасягнуў у 16 ст., калі Бабур зрабіў К. сталіцай (з 1504) дзяржавы Вял. Маголаў. У 1738 захоплены Надзір-шахам. З 1747 у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 яе сталіца. З 1818 цэнтр Кабульскага княства. У 1-ю (1838—42) і 2-ю (1878—80) англа-афг. войны акупіраваны англічанамі. З 1880 сталіца афг. дзяржавы. Значна разбураны ў часграмадз. вайны, якая працягваецца з 1978.