ЗВАНО́К (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 19.10.1949, г. Клецк Мінскай вобл.),
бел, хімік-арганік. Д-рхім.н. (1990), праф (1991). Скончыў БДУ (1972), дзе і працаваў. З 1991 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па хіміі гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацаваў метад сінтэзу кісларод- і азотзмяшчальных гетэрацыклаў на аснове рэакцый унутрымалекулярнай цыклізацыі функцыянальна замешчаных ненасычаных і эпоксікетонаў, сінтэзаваў больш за тысячу новых гетэрацыклічных злучэнняў, многія з якіх біялагічна актыўныя (лек. прэпараты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛЬБЕРГЛЕ́ЙТ (Марк Аронавіч) (н. 28.11.1949, Мінск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1990). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па хіміі і тэхналогіі драўніны, цэлюлозы, лігніну. Распрацаваў тэхналогію атрымання цэлюлозы арганасальвентнымі спосабамі дэлігніфікацыі драўніны.
Тв.:
Применение малоиспользуемых отходов древесины в производстве органоминерального компоста (у сааўт.) // Деревообрабатывающая промышленность. 1995. № З;
Гумификация древесных отходов в процессе их биодеструкции (у сааўт.) // Агрохимия. 1997. № З.
дабрачынная арг-цыя для дапамогі беларусам у працэсе эміграцыі і ўсталявання ў ЗША. Засн. ў 1948 у г. Саўт-Рывер. Першы старшыня — І.Ермачэнка. На пач. дзейнасці дапамагаў беларусам у пошуках працы, вывучэнні англ. мовы, адаптацыі да новых умоў пражывання, садзейнічаў заснаванню час.«Беларус у Амерыцы», «Беларускае слова ў Амерыцы», газ. «Беларуская трыбуна», з 1960 друкаванню час.«Беларуская думка». Вядзе шырокую сац., культ. і адукац. дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН МІСКАВА́ЙХ, Ібн Міскавейх,
Абу Алі Ахмед ібн Мухамед (? — 1030), арабамоўны гісторык і філосаф. Аўтар «Кнігі вопытаў народаў» («Кітаб таджырыб аль-умам») у 6 тамах — першай пасля твора Табары значнай працы па ўсеаг. гісторыі. Апошняя частка гэтага твора мае каштоўныя звесткі пра сац.-эканам. адносіны ў Араб. Халіфаце 10 ст. Склаў трактаты па філасофіі і этыцы.
Літ.:
Игнатенко А.А. В поисках счастья: Общественно-полит. воззрения арабоисламских философов средневековья. М., 1989.
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1983). Скончыў Маскоўскі ун-т (1968). З 1979 у БПА. Навук.працы па матэм. тэорыі пластычнасці і нелінейнай механіцы разбурэння дэфармаваных цвёрдых цел. Распрацаваў метад абагульненых аналіт. выяўленняў у нелінейных двухмерных сінгулярных краявых задачах, выканаў цыкл даследаванняў па пабудове асімптотыкі рашэння задач аб расколінах, прапанаваў набліжаны метад рашэння краявых задач пластычнасці пры канечных дэфармацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (19.2.1919, Масква — 24.12.1964),
бел. матэматык. Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1962). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1941). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АНБССР. Адначасова выкладаў у БДУ. Навук.працы па аналіт. тэорыі цеплаправоднасці, канечных інтэгральных пераўтварэннях, аперацыйным вылічэнні.
Тв.:
Операционный метод в задачах теплопроводности и тепло- и массопереноса // Теплофизика в литейном производстве. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРФІ ((Murphy) Уільям Пары) (6.2.1892, г. Стоўтан, штат Вісконсін, ЗША — 9.10.1987),
амерыканскі тэрапеўт-гематолаг. Скончыў вышэйшую школу ў Арэгоне (1914). З 1922 у шпіталі г. Бостан, адначасова з 1923 у Гарвардскай мед. школе (з 1935 праф.). Навук.працы па лячэнні цукр. дыябету і захворванняў крыві. Распрацаваў дыету з сырой печані для лячэння перніцыёзнай анеміі, методыку лячэння анемій унутрымышачным увядзеннем пячоначнага экстракту. Нобелеўская прэмія 1934 (разам з Дж.Р.Майнатам і Дж.Х.Уіплам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІНА (Раўза Хамідаўна) (23.12.1907, в. Мусіна Арэнбургскай вобл., Расія — 15.6.1991),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1950), праф. (1952). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1930). У 1950—72 дырэктар Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук.працы па арганізацыі артапеда-траўматалагічнай дапамогі, рэгенерацыі касцявой тканкі, прыроджаных вывіхах бядра.
Тв.:
Организация травматологической и ортопедической помощи в Белорусской ССР // Тр. I Всесоюз. съезда травматологов-ортопедов. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТАРГА (Сцяпан Сямёнавіч) (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук.працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУШ, Каш (Kusch) Полікарп (26.1.1911, г. Бланкенбург, Германія — 20.3.1993), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1956). Скончыў Тэхнал.ін-т Кейса (1931). З 1937 у Калумбійскім (з 1949 праф.), з 1972 у Тэхаскім (г. Далас) ун-тах. Навук.працы па атамнай, малекулярнай, ядз. і хім. фізіцы. Даследаваў атамныя, малекулярныя і ядз. ўласцівасці і з’явы метадам малекулярных пучкоў. З высокай дакладнасцю вымерыў значэнне магн. моманту электрона (1949). Нобелеўская прэмія 1955.