геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1988). За 1 км на Пн ад в. Кучкуны Валожынскага р-на Мінскайвобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі кіроўнага тыпу з авоідамі палявога шпату ад 8 да 12 см у папярочніку. Даўж. 2,8 м, шыр. 2,5 м, выш. 0,95 м, у абводзе 7,7 м, аб’ём 3,5 м³, маса каля 9,4 т. Прынесены ледавіком больш за 150 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі (Выбаргскі масіў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Уздзенскім р-не Мінскайвобл., паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана на р. Лоша ў 1967. Пл. 3,45 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 1,8 км, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 5,4 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы р. Лоша. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфяное, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Часткова зарастае асакой, рагозам. Выкарыстоўваецца для абваднення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыяпаталогіі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). З 1961 у НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1986—94 заг. аддзела). Навук. працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер барацьбы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.
Тв.:
Паразиты рыб, опасные для человека и животных. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖА,
рака ў Капыльскім р-не Мінскайвобл., правы прыток р. Морач (бас.р. Прыпяць). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 319 км². Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на рацэ і ўпадаючым у яе ручаі ў межах горада створаны сажалкі пл. 22 га і 11 га), у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая. Шыр. рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Антонавіч; 30.8.1918, в. Шалягі Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. — 30.12.1967),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Настаўнічаў. У 1949—67 выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. Друкаваўся з 1951. Аўтар прац «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (1963), «Ад песень і думак народных» (1965), «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Сааўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» і «Беларуская дзіцячая літаратура» (абодва 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ФА́БРЫКА МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскайвобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па рамонце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). З 1950 пачала вырабляць гармонікі. З 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эксплуатацыю гал.вытв. корпус, цэх футляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзіцячая мэбля, кухні «Маладзечна», сталы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, камплект дзіцяча-юнацкага пакоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКВА́РДЭ (Мечыслаў Мар’янавіч) (5.6.1929, в. Уздзянка Уздзенскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Мінскі (1952) і Куйбышаўскі (1953) мед. ін-ты. З 1968 у Мінскім мед. ін-це (да 1995 заг. кафедры). Навук. працы па функцыян. дыягностыцы органаў стрававання, інфарматызацыі ў прамянёвай дыягностыцы.
Тв.:
Практические навыки терапевта. Мн., 1993 (у сааўт.);
Некоторые аспекты модернизации рентгенодиагностического оборудования в республике (разам з Т.Ф.Ціхаміравай) // Здравоохранение. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ШКА (Rubus chamaemorus),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў тундравай і таежнай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі арктабарэальны рэліктавы від, трапляецца за межамі суцэльнага пашырэння пераважна ў Віцебскай і на ПнМінскай абласцей на вярховых балотах і ў забалочаных лясах. Занесена ў Чырв. кнігу.
Шматгадовая двухдомная травяністая расліна выш. 5—20 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце ныркападобнае, маршчыністае, 5-лопасцевае. Кветкі буйныя, белыя, адзіночныя, аднаполыя. Плод — аранжавая шматкасцянка, ядомы. Лек., харч. і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЛЫ́ЦКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 11.9.1957, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскайвобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па метадах даследавання сетак масавага абслугоўвання і іх выкарыстанні для аналізу інфармацыйна-выліч. сістэм і інш. аб’ектаў эканомікі. Распрацаваў метад даследавання маркаўскіх сетак у пераходным рэжыме і сетак з адвольным абслугоўваннем у сістэмах.
Тв.:
Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9.