МІРУ́К (Віктар Фёдаравіч) (21.6.1941, в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне ваенных навук.Акад. Акадэміі ваен. навук Расіі (1997). Д-рваен. навук (1994), праф. (1995). Ген.-палкоўнік (1991). У Сав.Арміі з 1960. Скончыў Яраслаўскае ваен.-тэхн. вучылішча войск ППА (1962), Ваен. камандную акадэмію проціпаветр. абароны імя Г.К.Жукава (1975), Ваен. акадэмію Генштаба (1987). Праходзіў службу на розных камандных пасадах. З 1991 — нам. галоўнакамандуючага войскамі ППА Расіі. Навук. працы ў галіне ваен. навукі і тэхнікі. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЧМАН (ад англ. midshipman карабельны чын),
воінскае званне (чын) у ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў. У ВМФ Расіі ў 1716—32 унтэр-афіцэрскі чын, у 1732—51 і 1758—1917 малодшы (першы) афіцэрскі чын, які адпавядаў паручніку ў арміі. У СССР у 1940—71 воінскае званне старшынскага складу ВМФ (гл.Старшына), у 1972—91 воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагран. войск, якое адпавядала званню прапаршчыка. У 1981 уведзена таксама званне старшага М. У Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краінах — воінскае званне курсантаў старшых курсаў ваен.-марскіх ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Яўген Гаўрылавіч) (15.8.1912, в. Копцевічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1997),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую лётна-тэхн. школу, Мікалаеўскую школу марскіх лётчыкаў (1933). У Вял.Айч. вайну з 1941 у ВМФ, удзельнік баёў пад Ленінградам, у Прыбалтыцы, Усх. Прусіі, Усх. Германіі. Нач. парашутна-дэсантнай службы штурмавога авіяпалка Балт. флоту капітан Н. здзейсніў 61 баявы вылет на штурмоўку варожых войск і караблёў, затапіў карабель, 4 транспарты, 6 катэраў, кананерскую лодку, шмат ваен. тэхнікі ворага. Да 1946 у Сав.Арміі, да 1973 у грамадз. авіяцыі і на парт. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕТАНЬЯ́ХУ (Беньямін) (дакладней Нетаніягу Біньямін; н. 21.10.1959, Ізраіль),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (ЗША). Служыў у падраздзяленні асобага прызначэння ізраільскай арміі, займаў адказныя пасады ў прыватных фірмах. Чл. партыі Херут (Свабоды). З 1982 1-ы сакратар пасольства Ізраіля пры ААН, з 1984 пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН. У 1988—91 нам. міністра замежных спраў Ізраіля, у 1991—92 міністр канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра. У 1996—99 прэм’ер-міністр Ізраіля. Прыхільнік жорсткага курсу на перагаворах з араб. краінамі па ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКА (Яўген Макаравіч) (17.9.1905, в. Вудага Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1939), ген.-лейт. авіяцыі (1945). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1928), Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў-знішчальнікаў (1930), Курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1952). У 1935—41 камандзір авіязвяна, атрада, эскадрыллі, дывізіі, камандуючы ВПС акругі. Вызначыўся пры выкананні спец. ўрадавага задання. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Крымскім, Зах., Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах; камандуючы ВПСарміі, фронту, нам. камандуючага паветр. арміяй. Да 1955 на адказных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІ́ВІН (Мікалай Піліпавіч) (14.12.1903, г. Клін Маскоўскай вобл. — 19.4.1963),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. авіяцыі (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1933), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв.Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну камандуючы 3-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Полацкай аперацыі 1944, выконвала задачы па забеспячэнні баявых дзеянняў партызан. Да 1961 на камандных пасадах у ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДО́ЎСКІ (Аляксандр) (псеўд.А с трога; 1836, Люблінскае ваяв., Польшча, паводле інш. звестак Беларусь або Галіцыя —7.2.1890),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Служыў у рус.арміі, паручнік кавалерыі. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Ашмянскім пав., пасля гібелі Л.Т.Нарбута паўстанцкі ваен. начальнік Лідскага пав. З рэшткамі атрада Нарбута перайшоў у Гродзенскую пушчу, злучыўся з атрадам А.А.Лянкевіча і потым дзейнічаў у Аўгустоўскім ваяв. Мяркуюць, што ў атрадзе П. ваяваў Ф.Багушэвіч. У канцы 1863 распусціў атрад і эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАПЯЛІ́ЦЫН (Аляксандр Іванавіч) (25.2.1913, г. Энгельс Саратаўскай вобл., Расія — 15.8.1967),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1959). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦКВКП(б) (1948). З 1929 працаваў слесарам паравознага дэпо, у 1933—35 у Чырв.Арміі, потым на камсам. і парт. рабоце. З 1944 на парт. рабоце ў Беларусі. З 1952 у органах дзяржбяспекі: нам. міністра дзяржбяспекі БССР, з 1953 нам. міністра ўнутр. спраў БССР, у 1954—59 старшыня КДБ пры Савеце Міністраў БССР. У 1959—67 нам. старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКІ (Мікалай Міхайлавіч) (27.11.1898, г. Магілёў — 1937),
ваенны дзеяч, камдыў (1935). У 1917—18 вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). З 1918 у Чырв.Арміі, камандзір артыл. дывізіёна. З 1922 пам.нач. і нач. артылерыі 5-га стралк. корпуса. З 1927 у Гал.артыл. упраўленні, з 1932 інспектар, потым нач. артылерыі РСЧА. Чл.Ваен. савета Наркамата абароны СССР. У маі 1937 арыштаваны на падставе сфабрыкаваных звестак аб прыналежнасці да т.зв. «змовы Тухачэўскага», 10.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Іван Лявонцьевіч) (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв.Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.