ЛУЖАСНЯ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ імя Ф.А.Сурганава. Засн. ў 1909 у в. Лужасна Віцебскага р-на як ніжэйшае с.-г. вучылішча. З 1920 с.-г. школа 2-й ступені, з 1928 с.-г. школа тэхнічных культур, з 1929 тэхнікум па тэхн. культурах, з 1930 дзярж.с.-г. ільно-пяньковы тэхнікум, з 1965 с.-г. тэхнікум. У 1977 прысвоена імя Сурганава. У 1993—96 саўгас-тэхнікум. З 1.6.1996 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аграномія, заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Працуе школа павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сярэдняга звяна. Мае дэндрапарк, музей тэхнікума, спортбазу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНРО́ВІЯ (Monrovia),
горад, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак., у вусці р. Сент-Пол. Адм. ц. графства Мантсерада. 421 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз каўчуку, жал. руды, пальмавых ядраў і алею). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты. Паліт. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Металаапр., цагельначарапічны з-ды, 2 кіслародныя з-ды, аўтамайстэрні; мэблевыя, харч. прадпрыемствы. Ун-т. Нац.музей.
Засн. ў 1822 неграмі — перасяленцамі з ЗША (названа ў гонар прэзідэнта ЗША Дж.Манро). З 1847 сталіца Ліберыі. У 1961 у М. адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЯ́МІ (Miami),
горад на ПдУ ЗША у штаце Фларыда. Засн. ў 1895. Больш за 2 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Марскі порт на Атлантычным ак. Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Найбуйнейшы ў краіне грузавы аэрапорт (вываз цытрусавых і ранняй агародніны). Цэнтр круізнага суднаходства. Буйнейшы ў свеце круглагадовы кліматычны курорт (пляжы, гасцініцы, санаторыі, матэлі, больш за 5 млн. наведвальнікаў штогод). Важны гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: радыёэлектронная, авіябуд., паліграф., швейная, харч., тытунёвая, суднабудаўнічая. Вытв-сцьмед. абсталявання, інструментаў, ювелірных вырабаў. 2 ун-ты. Мастацкі музей. Акіянарыум. Бат. сад. Цэнтр турызму. На З ад М. — нац. парк Эверглейдс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТА́ВА,
горад, цэнтр Палтаўскай вобл. на Украіне, на р. Ворскла (левы прыток р. Дняпро). Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1174 як «Лтава» (назва да 1430). 320 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел, аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды аўтаагрэгатны, турбамех., «Хіммаш», газаразрадных лямпаў, штучных алмазаў і алмазнага абсталявання, мед. шкла, фарфоравы і інш.), лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая і інш.), харч., ф-камуз. інструментаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязн., музей-запаведнік «Поле Палтаўскай бітвы», літ.-мемар. І.П.Катлярэўскага, Панаса Мірнага, У.Г.Караленкі. Каля П. адбылася Палтаўская бітва 1709.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРНА́С (Parnasos),
горны масіў у Грэцыі, на Пн ад Карынфскага зал. Выш. 2457 м. Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да выш. 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі. Каля падножжа П. — стараж.-грэч.г. Дэльфы, археал. запаведнік, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны; рэшткі помнікаў архітэктуры 7 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. Паводле стараж.-грэч. міфалогіі П. — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на П.»: дасягнуць сапр. поспеху і прызнання ў л-ры і мастацтве. Арх.музей. Нац. парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКІ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (н. 5.1.1948, г. Капыль Мінскай вобл),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў Мінскае муз.вуч. імя Глінкі (1975), Мінскі ін-т культуры (1985). З 1968 выкладаў спевы ў школах Мінска. З 1970 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Дударыкі» (з 1993 узорны), адначасова з 1996 — ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія музыкі» (з 2000 нар.), сямейнага ансамбля (1979—96). Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалейцы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае бел.нар. інструменты, стварыў музейбел. побыту і культуры пры школе-гімназіі 111 (1985). Аўтар песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЛУ́ІС (Saint Louis),
горад у цэнтр.ч. ЗША, у штаце Місуры. Засн. ў 1764. 339,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (2000, частка прыгарадаў у штаце Ілінойс). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Місісіпі, ніжэй за ўпадзенне ў яе р. Місуры. Буйны прамысл., гандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Сярэдняга Захаду ЗША. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, эл.-тэхн., металаапр., аўтазборачная, нафтаперапр., хім., харчасмакавая, гарбарна-абутковая, паліграф., ваенная. Чорная і каляровая металургія, вытв-сцьчыг. вагонаў. 7 ун-таў. Маст.музей. У С.-Л. адбыліся III летнія Алімп. гульні (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РПУХАЎ,
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Прыстань на р. Ака, пры ўпадзенні р. Нара. Вядомы з 1339. 132 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр., хім., харч., тэкстыльная; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гіст.маст. музей. Серпухаўскі крэмль, ансамблі Уладычнага (16—17 ст.) і Высоцкага (16—18 ст.) манастыроў, цэрквы (17—18 ст.), жылыя асабнякі (18—19 ст.). Каля С. — Прыокска-тэрасны запаведнік. Каля С. ў г. Пушчына радыёастранамічная абсерваторыя і рас. інавацыйны біятэхнал. цэнтр «Пушчына»; у г. Протвіна — навук. комплекс Ін-та фізікі высокіх энергій, у т. л. Серпухаўскі сінхрафазатрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ГЕ (флам. Brugge, франц. Bruges),
горад на ПнЗ Бельгіі. Адм. ц. правінцыі Зах. Фландрыя. 116,7 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел; марскі (суднаходнымі каналамі звязаны з аванпортам на Паўн. моры г. Зебруге) і рачны порт. Гандаль нафтай, вугалем, жал. рудой, рыбай і інш. Металаапрацоўка, машынабудаванне (суднабудаванне і рамонт, аўтазборка, выраб тэлевізараў), хім., тэкст., мэблевая, харчасмакавая прам-сць; традыцыйная вытв-сць карункаў. Цэнтр турызму. Музейнідэрл. мастацтва. Муніцыпальная маст. галерэя.
Упершыню ўпамінаецца ў 7 ст. У 9 ст. тут пабудаваны замак графаў Фландрскіх, з канца 11 ст. — іх рэзідэнцыя. Цэнтр антыфранц. паўстання 1302 (гл.«Бругская ютрань»). У 13—15 ст. адзін з цэнтраў міжнар. крэдытных аперацый, узначальваў т.зв. Лонданскую ганзу фландрскіх купцоў, тут знаходзілася іх самая буйная факторыя, цэнтр вытв-сці сукна з англ. воўны.
Арх. своеасаблівасць гораду, які называюць Паўночнай Венецыяй, надаюць старадаўнія вузкія дамы, цэрквы і вежы, шматлікія каналы з выгнутымі мастамі. На пл. Гротэ-маркт размешчаны Суконныя рады (1248—1364) з гар. вежай (1283—1482), на пл. Бург — ратуша (1376—1421) і капэла Святой крыві (каля 1480). Сярод цэркваў — сабор Сінт-Салватор (12—18 ст.), Онзе-ліве-Враўэкерк (1210—1549; з «Мадоннай» Мікеланджэла, бронзавымі грабніцамі Марыі Бургундскай і Карла Смелага, 16 ст.). У Суконных радах, доме Грутхусе (1420—70), прытулку Потэры (1276) — музеі нідэрл. мастацтва, у зале капітула (1685) шпіталя Сінт-Янс — музей Г.Мемлінга.
Да арт.Бруге. Гарадская вежа. 1482.Да арт.Бруге. Шпіталь Сінт-Янс. 14—15 ст.