МАШЫНАБУДАВА́ННЯ ЭЛЕКТРО́ННАГА НДІ (НДІЭЛМАШ) Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у г. Маладзечна як Усесаюзны НДІ машынабудавання для сілавых і паўправадніковых прыбораў. З 1992 НДІЭЛМАШ. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка энергазберагальных тэхналогій (укараненне частотнарэгулюемых электрапрыводаў на прадпрыемствах Беларусі); распрацоўка апаратуры перадачы даных для кіравання электрапрыводамі да прамысл. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШЧАЦІ́ННА-ШЧО́ТАЧНАЯ ФАБРЫКА.
Засн. ў 1920 у Мінску. У Вял.Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Шчотка». Асн. прадукцыя (1999): шчоткі (для адзення і абутку, мед., падлогавыя, швабры і інш.), пэндзлі (малярныя, флейцы, для фарбаў і лакаў), яршы рознага прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СЭР, Асуан, ас-Сад аль-Алі,
вадасховішча на тэр. Егіпта і Судана, на р. Ніл, каля вышыннай Асуанскай плаціны. Пл. 5120 км², аб’ём 156 км³, даўж. 500 км. Створана ў 1970 для мэт суднаходства, ірыгацыі і энергетыкі, а таксама для барацьбы з навадненнямі. ГЭС. Названа ў гонар Г.А.Насэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКЕЛЯВА́ННЕ (ням. Pickeln ад галанд. pekelen гатаваць саляны раствор, саліць),
апрацоўка шкуры або паўфабрыкату скуры — галля растворам (пікелем), які мае к-ту (звычайна серную) і кухонную соль. Робіцца ў спец. барабанах для кансервавання каштоўных футравых шкур, каб надаць ім мяккасць і пластычнасць, а таксама для падрыхтоўкі да дублення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ДЫУМ, подый (лац. podium),
1) высокая, звычайна прамавугольная платформа з лесвіцай з аднаго боку і стромкімі іншымі бакамі. На П. ўзводзіліся ант. (пераважна рым. і этрускія) храмы.
2) Узвышэнне ў старажытна-рым. цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і інш. высокапастаўленых асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВА́ЛКІ, розвальні,
найбольш пашыраны від саней на Беларусі. Паверх пагрузачнай пляцоўкі (для яе павелічэння) уздоўж саней прымацаваны 2 жэрдкі з папярочкай на канцах — развалкі (адсюль назва). Выкарыстоўваюцца на гасп. работах і для выездаў (тады на Р. ставяць кузаў — трохбаковую рашотку, або драбінкі, плецены палукашак). Бытуюць і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗ’ЯДНА́ЛЬНІК,
электратэхнічнае прыстасаванне для раз’яднання і пераключэння асобных участкаў эл. ланцугоў пры адсутнасці ў іх току. Робіцца ў выглядзе рухомага і нерухомага кантактаў, замацаваных на ізалятарах. Стварае бачны разрыў эл. ланцуга і выкарыстоўваецца ў размеркавальных устройствах і на ЛЭПдля стварэння бяспекі прафілактычных і рамонтных работ на адключаных участках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАБА́ЦЫЯ (лац. approbatio),
1) афіцыйнае ўхваленне, зацвярджэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання.
2) У сельскай гаспадарцы — абследаванне сартавых пасеваў і пладова-ягадных насаджэнняў для вызначэння сапраўднасці сорту, сартавых якасцяў і ўраджайнасці, праверкі выканання правілаў насенняводства. Апрабацыя палявых культур праводзіцца ў полі праз агляд, адбор і аналіз апрабацыйнага матэрыялу. Для кожнай культуры прадугледжана методыка апрабацыі, напр., фаза развіцця раслін у момант апрабацыі, плошча (у га) для адбору снапа, колькасць сцяблоў у снапе і г.д. Палявой апрабацыі падлягаюць усе сартавыя насенныя пасевы. Астатнія сартавыя пасевы рэгіструюць на аснове сартавых дакументаў. Вынікі аналізу запісваюць у акт апрабацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НА (лацінскае arena літаральна пясок),
1) у Старажытным Рыме круглая або авальная пасыпаная пяском пляцоўка ў цэнтры амфітэатра. Выкарыстоўвалася для паказу баёў гладыятараў і дзікіх звяроў, конных спаборніцтваў і інш. Ад гледачоў аддзялялася вадзяным ровам ці спецыяльнай агароджай.
2) У цыркавых будынках арэна (манеж) — месца паказу, ігравая пляцоўка, на якой дэманструюцца цыркавыя нумары. Зрэдку выкарыстоўвалася для эксперыментальных тэатральных паказаў.
3) Адкрытае або закрытае збудаванне для правядзення спартыўных спаборніцтваў, музычных і эстрадных фестываляў і іншых масавых мерапрыемстваў.
Арэна амфітэатра ў г. Арль (Францыя). 2 ст.Арэна крытага катка ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙРА́М-АЛІ́,
горад у Туркменістане, цэнтр раёна ў Марыйскай вобласці. У Мургабскім аазісе. Засн. ў 1886. Чыг. станцыя. Лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. З 1933 дзейнічае як кліматычны курорт. Клімат рэзка кантынентальны з мяккай зімой і гарачым летам. Сезон з крас. да лістапада спрыяльны для лячэння хворых з хранічнымі запаленнямі нырак, у астатні час — для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб. У будынку б. царскай сядзібы (канец 19 ст.) санаторый з аддз.для падлеткаў. У наваколлі помнікі стараж. архітэктуры, у т. л. маўзалей, рэшткі мячэцяў і палацаў 7—15 ст., гарадзішчы.