прафсаюзны дзеяч ЗША. З 1863 у ЗША. Працаваў у тытунёвай прам-сці. З 1881 кіраўнік Федэрацыі трэд-юніёнаў і рабочых саюзаў ЗША і Канады, з 1886 (акрамя 1895) старшыня Амерыканскай федэрацыі працы. Выступаў за паляпшэнне прац. заканадаўства, мірнае вырашэнне прац. спрэчак, сац. партнёрства, паліт. нейтралізм прафсаюзаў, пошук саюзнікаў сярод паліт. дзеячаў і партый. Аўтар твораў «Амерыканская праца і вайна», «Праца і ўсеагульны дабрабыт» (абодва 1919), «Семдзесят гадоў жыцця і працы» (т. 1—2, 1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗДЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху, журналіст. У 1899 заснаваў газ. «The United Irishman» («Аб’яднаныя ірландцы»), у якой прапагандаваў ідэю незалежнасці Ірландыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў паліт. руху Шын фейн. У 1914—20 неаднаразова быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1919 чл. нелегальнага ірл. парламента (Дойла). У 1919—21 кіраўнік урада самаабвешчанай Ірл. рэспублікі, разам з М.Колінзам падпісаў кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921. Са студз. 1922 прэм’ер-міністр Ірл. дамініёна, т.зв.Ірл. свабоднай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКАВЕ́Ц (Валерый Фёдаравіч) (н. 23.12.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1995). Працаваў на з-дзе, у калгасе, матросам, у геолага-развед. атрадзе, на будоўлях Бураціі і Літвы. З 1989 у газ. «Полесская правда» (Пінск). Літ. дзейнасць пачаў у 1968. У лірыцы Грышкаўца (зб-кі «Час адпраўлення», 1981; «Кола буслінае», 1991) роздум над сац. і маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, разнастайнасцю жыцця чалавека з яго радасцямі і засмучэннямі, лёсам роднага краю. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗАВАЯ ТУРБІ́НА,
актыўная або рэактыўная турбіна, якая пераўтварае цеплавую энергію сціснутага і нагрэтага газу ў мех. энергію вярчальнага вала. Асн. часткі газавай турбіны — нерухомы сапловы апарат (вянец сапловых лапатак, замацаваных на корпусе турбіны) і рабочае кола (дыск з рабочымі лапаткамі), злучанае з валам турбіны. Сапловы апарат у спалучэнні з рабочым колам складаюць ступень турбіны (практычна ўсе газавыя турбіны шматступеньчатыя). Магутнасць газавых турбін да 150 МВт. Звычайна выкарыстоўваюцца ў газатурбінных рухавіках і ўстаноўках (на самалётах, газатурбінных электрастанцыях, як прывод газавых кампрэсараў, помпаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ЦКІ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1929 у в. Дрысвяты Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. (арх. Л.Вітан-Дубейкаўскі). Мае рысы стылю мадэрн.
Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Гал. фасад вылучаны высокай 5-яруснай вежай-званіцай, уваход аформлены падчэнямі на 4 мураваных слупах. Сцены ашаляваны дошкамі, вокны арачныя і круглыя. Інтэр’ер падзелены 8 слупамі на З нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБО́ВІК (Уладзімір Аляксандравіч) (7.7.1903, в. Немча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1987),
генерал-лейтэнант (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік грамадз. вайны на Паўд. фронце, да 1940 у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваен. акрузе. У Вял.Айч. вайну на фронце зкрас. 1944, камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. Да 1968 у Сав. Арміі, на розных пасадах у ваен.ВНУ, Генштабе Узбр. Сіл СССР, ваен. аташэ, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваенна-штабным к-це ААН.
араматычны эфір, C6H4(COOC4H9)2. Бясколерная вадкасць з фруктовым пахам, tкіп 340 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1047 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, ацэтоне, у вадзе — дрэнна. Хім. ўласцівасці характэрныя для эфіраў араматычных кіслот. Атрымліваюць узаемадзеяннем фталевага ангідрыту зн-бутанолам. Выкарыстоўваюць як пластыфікатар для пластмас, сінт. каўчуку, арган. шкла, выбуховых рэчываў; фіксатар паху і растваральнік для парфумы. Малатаксічны, ГДК у паветры 0,5 г/м³, у вадзе вадаёмаў 0,2 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКРАЦЭЛІЁЗ,
гельмінтозная хвароба свойскіх і дзікіх жывёл (у т. л. буйн. раг. жывёлы), зрэдку чалавека, якая выклікаецца трэматодай Dicrocoelium lanceatum. Вельмі пашырана.
Развіццё ўзбуджальніка праходзіць з удзелам прамежкавага (наземныя малюскі) і дадатковага (многія віды мурашак) гаспадароў. Жывёлы заражаюцца, паядаючы разам з кармамі мурашак, інвазаваных лічынкамі глістоў.
У арганізме жвачных жывёл паразіты дасягаюць палавой спеласці праз 2,5—3 месяцы. Хвароба праяўляецца запаленнем жоўцевых хадоў печані і жоўцевага пузыра з агульным знясіленнем, адставаннем у росце і развіцці, зніжэннем прадукцыйнасці, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць.