ЖЫНКО́ (Сцяпан Рыгоравіч) (1897, Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. — жн. 1919),
удзельнік грамадзянскай вайны. У часням. акупацыі (1918) камандзір партыз. атрада (130 чал.). Пасля вызвалення Бабруйскага пав. ў ліст. 1918 камандзір батальёна, сфарміраванага з б. падпольшчыкаў і партызан. Удзельнічаў у падаўленні стракапытаўскага мяцяжу 1919 у Гомелі. З 1919 на фронце. Загінуў у баі пад Бабруйскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛПАВЫ ВЫ́КІД,
адначасовы канцэнтраваны выкід значнай колькасці забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе; аварыйны выкід. Выкарыстоўваўся прадпрыемствамі з устарэлымі сістэмамі ачышчальных збудаванняў наўмысна, напр., на буйных вадатоках у час паводкі (з мэтай хуткага разбаўлення сцёкаў). Прычыняе ўрон прыродзе, рэзка парушае колькасныя і якасныя суадносіны асн. матэрыяльна-энергетычных кампанентаў асяроддзя (вод, глеб, энергіі, расліннага покрыва, жывёльнага свету і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖО́РСКАЯ ЗЯМЛЯ́, Іжора,
гістарычная тэрыторыя народнасці іжора па берагах Нявы і ўзбярэжжы Фінскага заліва. У 13—15 ст. падпарадкавана Ноўгараду. У 1478 далучана да Маскоўскага княства. Пасля Лівонскай вайны (у 1581—90) і ў выніку інтэрвенцыі пач. 17 ст.зах. частка І.з. (гарады Капор’е, Івангорад з паветамі) захоплена Швецыяй. Вернута Расіі ў часПаўночнай вайны 1700—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСА́РАЎ (Іван Анісімавіч) (8.2.1903, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. —16.12.1983),
бел. ўрач, дзярж. дзеяч. Праф. (1964). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў БДУ (1927). З 1945 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з 1947 дырэктар НДІ неўралогіі, нейрахірургіі, фізіятэрапіі. У 1948—66 міністр аховы здароўя, у 1967—79 гал. рэдактар час. «Здравоохранение Белоруссии». Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАЎБ, кодаўб,
пасудзіна, выдзеўбаная са ствала дрэва (ліпы, вольхі, асіны). Мела розныя памеры, цыліндрычную форму. Побач з аднадоннымі трапляліся К. з двума днішчамі і адтулінай збоку. Выкарыстоўваліся для захоўвання збожжа, круп, мукі, К. меншых памераў — для мёду (звычайна рабілі з ліпы). Былі пашыраны ў лясных і падлесных зонах Беларусі і інш. краін. Часам сустракаюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭІ́Н,
алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с. значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга да яго (наркаманія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ДСКІ РАБО́ЧЫ КАНГРЭ́С (Canadian Labour Congress),
найбуйнейшае прафс. аб’яднанне Канады. Засн. ў 1956 у выніку зліцця Кан. кангрэса прафсаюзаў і Кан. кангрэса працы. Штаб-кватэра ў Агаве. У 1990-я г. аб’ядноўваў 104 галіновыя прафсаюзы, больш за 2 млн.чал. Мае забастовачны фонд. Кіруючыя органы: з’езд, выканком. Друкаваны орган — час. «Canadian Labour» («Канадскія прафсаюзы»). Чл.Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАДЖЭ́Н (ад лац. kontego укрываць),
1) хаатычная канцэнтрацыя ці групоўка арганізмаў, што склалася ў выніку стыхійнага працэсу паводле масавага высялення жывёл у неўласцівыя для іх мясцовасці (напр., пры высяленнях у час стыхійных бедстваў або пад уплывам антрапагенных фактараў).
2) Метад вывучэння распаўсюджанасці віду, заснаваны на атрыманні проб па квадратах і складанні рада градацый шчыльнасці відавога насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́ЛКІ,
у беларусаў і інш.слав. народаў прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40—60, дыяметр 4—6 см) выраб раскочвалі валком (прамы ці выгнуты драўляны брус даўж. 65—80, шыр. 8—10 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі і ручкай). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Трапляюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ФТЫ (новагрэч. klephtes літар. злодзеі),
грэчаскія партызаны-сяляне, якія ў 17 — пач. 19 ст. змагаліся супраць тур.акупац. войск і буйных грэч. землеўладальнікаў (апошнія далі ім зневажальную мянушку). У канцы 17 ст. туркі легалізавалі ч. атрадаў К. як унутр. варту (арматолаў). К. складалі аснову сіл паўстанцаў у часгрэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29, з іх асяроддзя выйшаў Т.Калакатроніс.