КІРКО́ЎСКІ (Валерый Васілевіч) (н. 14.1.1949, в. Новая Маладзечанскага р-на Мінскайвобл.),
бел вучоны ў га ліне хірургіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1977), з 1985 працуе ў ім. Навук. працы па барацьбе з хірург. інфекцыямі, эндагеннымі інтаксікацыямі, праблемах выкарыстання апаратуры і метадах карэкцыі гамеастазу, транспланталогіі.
Тв.:
Biospecific antiproteinase haemosorbent «Ovosorb» in complex therapy of acute destructive pancreatitis (у сааўт.) // Biomaterials. 1994. Vol. 15, № 5;
Детоксикационная терапия при перитоните. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Ігар Міхайлавіч) (н. 4.7.1938, ст. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл),
бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-рмед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні вестыбулярнай і слыхавой функцый пры ўздзеянні фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, хірург. лячэнні хвароб вуха, горла, носа.
Тв.:
Патология сердечно-сосудистой системы: (Сб. науч. тр.). Мн., 1984 (у сааўт.);
Сам себе доктор: Семейная энцикл. 2 изд. Мв., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец.тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Уладзімір Пятровіч) (н. 7.11.1953, г. Слуцк Мінскайвобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Сярод твораў: тэматычныя карціны «Роспач», «Плады-1», «Плады-2», «Пан» (усе 1992), серыі «Спакуса» (1992), «Птушкі, якія не лятаюць» (1993), «Месячны шлях» (1996); пейзажы «Ранні снег» (1983), «Кінутыя гнёзды» (1995); нацюрморты «Сухія кветкі» (1981) і інш.; партрэты бацькі (1980), князя Міндоўга (1990) і інш. Творчасць вылучаецца багатай вобразнасцю, яркай метафарычнай мовай.
Л.Ф.Салавей.
У.Голуб. «Гняздо». Серыя «Птушкі, якія не лятаюць». 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў 1919—26 у РСФСР. Утворана 26.4.1919. Цэнтр — г.Гомель. Уключала Аршанскі, Быхаўскі, Гомельскі, Горацкі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі пав. скасаванай Магілёўскай губерні, Рэчыцкі пав.Мінскай, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Суражскі—Чарнігаўскай губ.Нас. 2361,7 тыс.чал. (1921), 1355,6 тыс.чал. (1925). 3.3.1924 Быхаўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, частка Рэчыцкага пав. вернуты ў склад БССР. 8.12.1926 Гомельскі і астатняя частка Рэчыцкага пав. перададзены ў склад БССР. Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі далучаны да Бранскай губ. 8.12.1926 г. скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Іван Васілевіч) (н. 18.3.1954, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БПІ (1976). З 1976 у Ін-це надзейнасці машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні, вырабе і павышэнні даўгавечнасці зубчастых перадач і перадатачных механізмаў на іх аснове. Распрацаваў тэарэт. асновы выбару і разліку геаметрыі зубчастых колаў нестандартнага зыходнага контуру.
Тв.:
Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн., 1993 (разам з А.В.Берасневым, А.М.Нядзелькіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРЭ́ЗСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды ў Беларусі, каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны. За 2 км на Пд ад в. Забрэззе Валожынскага р-на Мінскайвобл. Вялікі ледавіковы валун ружавата-шэрага сярэднезярністага мігматыту. Даўж. 4,6 м, шыр. 3,6 м, выш. 1,7 м, у абводзе 12,8 м, аб’ём 15 м³, маса каля 40 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад з паўд. Карэліі. На паверхні З.в. захавалася вял. паглыбленне (50—70 см у папярочніку, да 10 см глыбіні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎРЫ,
курганны могільнік 11—12 ст. каля в. Наўры Мядзельскага р-на Мінскайвобл.; мае крывіцка-дрыгавіцую этнічную прыналежнасць. Складаецца з 2 груп; 10 і 67 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3, частка на попельнай падсыпцы. Пры даследаванні выяўлены жал. нажы, сякера, рэшткі драўлянага посуду, ганчарная кераміка, пацеркі (шкляныя, бурштынавыя, з горнага хрусталю), падвескі, бронзавыя пярсцёнкі, спражкі, вітая грыўня, сярэбраная бляшка з арнаментам, зорчатая фібула, бразготкі, крыжык, медныя залачоныя пласцінкі-драбніцы з выемчатай эмаллю чырв. колеру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Іван Барысавіч) (15.1.1922, в. Арэхаўка Старадарожскага р-на Мінскайвобл. — 1.2.1990),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941). Тамбоўскае авіявучылішча (1943), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі: лётчык-штурмавік зрабіў 179 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў самалёт, знішчыў 12 танкаў, 7 бронетранспарцёраў, 37 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі праціўніка. Да 1965 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Арцём Іванавіч) (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 19.8.1984),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рвет.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.
Тв.:
Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.