МІЛЮ́ЦІН (Андрэй Сцяпанавіч) (15.2.1924, в. Царковішча Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.7.1985),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага ўзвода зенітнага артыл. палка старшы сяржант М. вызначыўся ў снеж. 1944 — студз. 1945 у баях на вуліцах Будапешта (Венгрыя). Да 1961 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШПАЛЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1910 у Мінску. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1965 рэканструявана і расшырана. З 1968 у складзе вытв. аб’яднання «Белпаперапрам», з 1989 яго галаўное прадпрыемства. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беларускія шпалеры». Асн. прадукцыя (1999): шпалеры (ціснёныя, столевыя, воданепранікальныя, дэкаратыўныя, глыбокага спосабу друку, дуплексныя, пенашпалеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХЛЯ́РСТВА,
завалоданне чужой маёмасцю ці набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжывання даверам; у бел. крымінальным праве адно са злачынстваў супраць уласнасці. Кваліфікаваным з’яўляецца М., учыненае паўторна, па папярэдняй змове групай асоб, а таксама ўчыненае ў асабліва буйных памерах, асабліва небяспечным рэцыдывістам, якое нанесла асабліва вял. страты. Караецца доўгатэрміновым пазбаўленнем волі і канфіскацыяй маёмасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́Н ГЕАМАГНІ́ТНЫ,
лінія сячэння паверхні Зямлі верт. плоскасцю праз назіраемы пункт зямной паверхні і прамую, якая злучае паўн. і паўд. геамагнітныя полюсы. М.г. супадае з дугамі вял. кругоў, якія праходзяць праз магнітныя полюсы Зямлі. У адрозненне ад мерыдыянаў магнітных, што апісваюць рэальнае магнітнае поле Зямлі, М.г. апісваюць яго першае прыбліжэнне — поле аднародна намагнічанага зямнога шара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.10.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСАВІ́ЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Зеляноцкага с/с і калгаса. За 31 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 104 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Гарочычы. 354 ж., 147 двароў (1999). Піларама. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎГАРО́ДЫ,
вёска ў Новапагосцкім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 14 км на Пд ад горада і чыг. ст. Міёры, 194 км ад Віцебска. 257 ж., 115 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХАРА́РЫ (ад стараж.-іранскага — галава роду),
уладары вял. абласцей Арменіі ў 1-м тыс.н.э. Падзяляліся на старэйшых Н., якія выводзілі сваё паходжанне ад легендарнага прабацькі армян — Хайка, і малодшых Н., якім гэты тытул даваўся царамі. Б.ч. старэйшых Н. загінула ў войнах да 8—9 ст. У далейшым Н. называлі сярэдніх і нават дробных князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТУЗ (Уладзімір Іванавіч) (18.2.1924, в. Бяланавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.9.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Паўд.-Зах., 2-м і 3-м Укр. франтах. Камандзір аддз. разведкі сяржант М. вызначыўся ў ліст. 1943 пры вызваленні Украіны, у жн. 1944 — Малдовы, у сак. 1945 — Венгрыі.