Існаваў у 14—18 ст. на р. Гарынь у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Узнік на месцы стараж. дзядзінца Давыд-Гарадка. Паводле інвентара 1605 на ўзбраенні замка былі бронзавыя і жалезныя гарматы, марціркі, гакаўніцы, парахаўніцы і інш. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак у вер. 1655 быў узяты рус. войскам. Інвентары Давыд-Гарадка 1670 і 1675 паведамляюць пра існаванне 2 замкаў — Верхняга і Ніжняга, замкі былі абгароджаны дубовым парканам. У час Паўн.вайны 1700—21 яны моцна пацярпелі і паступова страцілі ваен. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р ЧАТЫРО́Х ДЗЯРЖА́Ўаб сумеснай абароне правоў на астраўныя ўладанні і астраўныя тэрыторыі ў раёне Ціхага акіяна.
Падпісаны 13.12.1921 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі. Прадугледжваў гарантыі ціхаакіянскіх астраўных уладанняў бакоў (у т. л. на выпадак ваен. пагрозы), скасаванне англа-японскага саюза і інш. У ходзе ратыфікацыі дагавора ў ЗША прынята папраўка аб забароне ўраду краіны без згоды кангрэса прымаць абавязацельствы па абароне ўладанняў інш. нацый на Ціхім ак., якія знаходзяцца «ў стане мандата». Дзейнічаў да 2-й сусв.вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́КІЯ (Dacia),
у старажытнасці вобласць, населеная дакамі. Займала тэр. паміж Дунаем, Цісай, Карпатамі і Днястром — тэр. сучаснай Румыніі. Пасля заваявання Траянам (106 н.э.) — рым. правінцыя. У 118—119 падзелена на Верхнюю і Ніжнюю Д., у 158—159 — на 3 правінцыі, якія да пач.вайны з маркаманамі (166) аб’ядналіся пад назвай «правінцыі 3 Д.». Аўрэліян пад націскам готаў (з 236) і карпаў (з 248) пакінуў Д. У 270—275 ч. карэннага насельніцтва перасялілася на правы бераг Дуная, дзе былі створаны 2 правінцыі — Д.Прыбярэжная і Д.Унутраная; левабярэжную Д. занялі готы, вандалы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЦЫМА́ЦЫЯ (лац. decimatio),
пакаранне, упершыню прадугледжанае стараж. рымскім ваенным заканадаўствам за ўдзел у калектыўных злачынствах. Паводле правіл Д. каралі (звычайна пакараннем смерцю) кожнага дзесятага. Пазней прыклад рымлян перанялі Швецыя пры Густаве Адольфу, Францыя пры Напалеоне I, Аўстра-Венгрыя пры Францу Іосіфу. У Расіі Д. ўпершыню выкарыстаў Пётр I за пакіданне войскам поля бою, назіралася яна і пры імператарах Аляксандру I і Мікалаю I. У гады 2-й сусв.вайны Д. ўжывалі ням. фашысты ў адносінах да ваеннапалонных і мірных жыхароў акупіраваных тэрыторый. Прычына ўзнікнення Д. — прынцып усеагульнага запалохвання, якога прытрымлівалася карная палітыка адпаведных дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУВЭ́ ((Jouvet) Луі) (24.12.1887, г. Кразон, Францыя — 16.8.1951),
французскі рэжысёр, акцёр, педагог. Праф. (1934). Сцэн. дзейнасць пачаў у «Тэатр дэз Ар» (1911). Працаваў у т-рах «В’ё каламб’е» (з 1913), «Камедыя Елісейскіх палёў» (з 1922, з 1924 і кіраўнік), «Атэней» (з 1934). Сярод лепшых роляў: Кнок («Кнок» Ж.Рамэна), Дон Жуан, Тарцюф (аднайм. п’есы Мальера), Меркурый, Гектар («Амфітрыён 38», «Траянскай вайны не будзе» Ж.Жыраду). Ставіў п’есы тагачасных драматургаў, у якіх узнімаў актуальныя тэмы жыцця грамадства. З 1932 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Гераічная кермеса», «На дне», «Паўночны атэль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Георгій Няфёдавіч) (24.4.1908, с. Старое Сямёнкіна Самарскай вобл., Расія — 6.1.1996),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскую ваен. шкалу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнай авіядывізіі, у склад якой уваходзіў франц. полк «Нармандыя—Нёман». З. вызначыўся пры вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Гродна. Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Іван Антонавіч) (18.9.1898, в. Сямёнаўка Маскоўскай вобл., Расія — 19.3.1944),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Прамакадэмію лёгкай прам-сці СССР (1937). Удзельнік грамадз.вайны. З 1926 на парт. і гасп. рабоце ў Маскоўскай вобл. З 1937 у Віцебску: дырэктар ільнопрадзільнай ф-кі, старшыня гарвыканкома. З крас. 1938 нам. старшыні СНКБССР. У Вял.Айч. вайну выконваў даручэнні ЦККП(б)Б і БШПР па кіраўніцтве партыз. рухам у Беларусі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1938—40, чл.ЦККП(б)Б з 1940. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1938.
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́КЛІЙ II (18.11.1720, г. Тэлаві, Грузія — 22.1.1798),
грузінскі цар, дзярж. дзеяч, палкаводзец. З дынастыі кахецкіх Багратыёнаў.З 1744 цар Кахеты, з 1762 — Картлі-Кахецінскага царства (Усх. Грузія). Імкнуўся да аб’яднання разрозненых груз. уладанняў у адзіную дзяржаву, пашырэння ўплыву Грузіі ў Закаўказзі. У час рус.-тур.вайны 1768—74 ваяваў на баку Расіі. Заключыў Георгіеўскі трактат 1783 аб пратэктараце Расіі над Усх. Грузіяй. Садзейнічаў груз.-арм. збліжэнню. Пры ім абмежавана ўлада буйных землеўладальнікаў, забаронены гандаль прыгоннымі без зямлі. У 1773 увёў пастаяннае войска. Заснаваў дзярж. школы і семінарыі ў Тбілісі, Тэлаві.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІ́Л I (17.7.1487, г. Ардэбіль, Іран — 23.5.1524),
шах Ірана ў 1502—24, заснавальнік дынастыі Сефевідаў, палкаводзец. Пры ім тэр. дзяржавы Сефевідаў дасягнула найб. памераў: у 1503—10 падпарадкаваны амаль увесь Іран, Арменія, ч. Сярэдняй Азіі, Ірак Арабскі (страчаны ў 1514) і інш. Экспансія І. I на З прывяла да вайны паміж Сефевідамі і Асманамі; у бітве каля Чалдырана (1514) з войскам Селіма I армія І. I разбіта. Заахвочваў развіццё рамяства, гандлю, навукі, культуры, умацоўваў дзярж. апарат. Аб’явіў дзярж. рэлігіяй шыізм. Пісаў вершы пад псеўд. Хатаі.