ПАДПО́ЛЛЕ,

1) памяшканне пад падлогай; падвал.

2) Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго-н., хто змагаецца супраць улад.

3) Людзі, што працуюць у такіх умовах і вядуць канспіратыўную работу.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРУА́НСКІ ЖО́ЛАБ, Атакамская ўпадзіна,

глыбакаводны жолаб ва ўсх. частцы Ціхага ак. Выцягнуты ўздоўж мацерыковага схілу Паўд. Амерыкі на 1340 км. Сярэдняя шыр. 61 км. Глыб. да 6601 м. Паўд.-ўсх. частка П.ж. каля берагоў пустыні Атакама, таму раней наз. Атакамскай упадзінай.

т. 12, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКІ ЗАВО́Д ШТУ́ЧНЫХ СКУР Дзейнічае ў г. Пінск Брэсцкай вобл. з 1959. З 1995 — адкрытае акц. т-ва з той жа назвай. Асн. прадукцыя (2001): штучныя мяккія скуры, цырата сталовая, пераплётны і плёначны матэрыял, скургалантарэйныя і полівінілхларыдныя вырабы, тавары нар. спажывання.

т. 12, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕТАНО́СНАЯ АВІЯ́ЦЫЯ,

ва ўзброеных сілах шэрагу краін назва ваен. авіяцыі, аснашчанай самалётамі-ракетаносцамі і верталётамі (з 1980-х г.), якія здольны прымяняць кіроўныя і некіроўныя ракеты розных класаў і прызначэння («паветра—зямля», «паветра—паветра» і «паветра—карабель»), Гл. таксама Ракета-носьбіт.

т. 13, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭВАЛЬВА́ЦЫЯ (ад рэ... + вальвацыя),

павышэнне курсу валюты адной краіны ў адносінах да курсу валюты інш. краіны або шэрагу дзяржаў. Ажыццяўляецца ва ўмовах стабілізацыі ўнутр. грашовага абарачэння, дадатковага сальда плацежнага балансу дзяржавы пасля пераадолення інфляцыі. Супрацьлеглае паняцце дэвальвацыі. Гл. таксама Валютны курс.

т. 13, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСЕ́БА,

горад у Японіі, на ПнЗ в-ва Кюсю. Каля 300 тыс. ж. (2000). Порт у бухце Сасеба, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднабуд., станкаінструментальная, шкляная і керамічная, рыбаперапрацоўчая. Паблізу штучнае вырошчванне жэмчугу (у бухтах і залівах), здабыча каменнага вугалю.

т. 14, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕА́НС (франц. seance),

1) публічная дэманстрацыя чаго-н. ва ўстаноўлены прамежак часу без перапынку (напр., С. у кіно, С. паказу мадэлей).

2) Выкананне якога-н. дзеяння, работы, лячэння ў вызначаны час, а таксама прамежак часу, калі гэта адбываецца (напр., С. гіпнозу).

т. 14, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРГО́НСКІ ЗАВО́Д СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́.

Пабудаваны ў 1973—76 у г. Смаргонь. З 1996 — адкрытае акц. т-ва «Смаргонскія малочныя прадукты». Асн. прадукцыя (2002): сухое абястлушчанае малако, жывёльнае масла, цэльнамалочная прадукцыя, абястлушчаны тварог, сыркі. мяккія тлустыя сыры («Клінковы», «Нёманскі», «Світанак»), марожанае.

т. 15, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАСЕ́ЛЬСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1880—1914 ва ўрочышчы Краснае каля в. Старое Сяло (Мінскі р-н). З 1890 наз. Краснасельскі шкляны з-д. Вырабляла бутэлькі, шклянкі, лямпавае і ліставое шкло. Мела шклоплавільную печ, конныя рухавікі Працавала да 80 чал.

т. 15, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЙЧЖУ́Н,

горад у Кітаі, на З в-ва Тайвань. 848,3 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр асноўнага с.-г. раёна вострава і значны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. авіязборка; цукр., папяровая, хім., тэкст.; вытв-сць камфары.

т. 15, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)