МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Мікалай Уладзіміравіч) (16.9.1919, в. Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1997),

бел. матэматык. Д пед. н. (1987), праф. (1990). Скончыў БДУ (1950). З 1961 у БДУ. Навук. працы па дыдактыцы матэматыкі, пытаннях методыкі выкладання матэматыкі. Распрацоўваў псіхолага-пед. асновы дыдактыкі матэматыкі.

Тв.:

Психолого-педагогические основы дидактики математики. Мн., 1977;

Дидактика математики. 2 изд. Мн., 1982.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́МАНАЎ (Сяргей Іванавіч) (н. 7.5.1956, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д мед. н. (1997). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.

Тв.:

Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.​В.​Капусціным);

Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.

т. 12, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛУЯ́Н (Іван Васілевіч) (н. 20.8.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1951). З 1959 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1966 дац. БПІ, праф., з 1985 заг. кафедры Бел. тэхнал. ун-та. Даследуе рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, сац.-эканам. развіццё бел. вёскі ў 1950—80-я г., унутр. і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь, праблемы станаўлення бел. дзяржаўнасці. Адзін з аўтараў кн. «Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг.» (1962), 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975) і інш.

Тв.:

Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики. Мн., 1978;

Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929—1933 гг. Мн., 1991.

т. 12, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУ́Я,

гарадскі пасёлак у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Друйка ў Зах. Дзвіну. За 36 км ад г. Браслаў, 205 км ад Віцебска. Канцавая ст. на чыг. лініі Варапаева—Друя. Аўтадарогай злучаны з Браславам. 1,4 тыс. ж. (1997).

Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.​Стрыйкоўскага пад 1386 у складзе ВКЛ. У 14—18 ст. тут існаваў Друйскі замак. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 Д. ў Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. 8.8.1618 атрымала прывілей на магдэбургскае права і герб: у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на хвалях, вада сярэбраная. З Д. паходзіць адзін з шэдэўраў бел. рукапіснай кнігі — Друйскае евангелле 16 ст. За час існавання ў Д. пабудавана каля 20 храмаў. У 1790 у Д. 3,4 тыс. ж. З 1793 у складзе Рас. імперыі, мястэчка, заштатны горад Дзісенскага пав. Віленскай губ. У 1897 у Д. 4787 ж. З 1921 у Польшчы, мястэчка ў Браслаўскім пав. Віленскага ваяв. У 1931 у Д. 3375 ж. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак у Браслаўскім, з 1.5.1940 да 1963 у Міёрскім р-нах. 2,5 тыс. ж. (1971).

Прадпрыемствы па абслугоўванні чыг. лініі. Сярэдняя і муз. школы, прафес.-тэхн. вучылішча механізацыі меліярац. работ, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму. Помнік на месцы бою 1812. Помнік архітэктуры — Друйскі кляштар бернардзінцаў (1643—46) і Друйскі парк (19 ст.).

т. 6, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЗА́ЙН (ад англ. design задума, праект, чарцёж, малюнак),

від творчай дзейнасці па праектаванні і фарміраванні эстэт. і функцыян. якасцей прадметнага асяроддзя; вынік праектнай дзейнасці. Асн. аб’екты Д. — прадметна-прасторавае асяроддзе: яго кампаненты, рэчы і сувязі паміж імі, якія ўзяты ў адносінах да людзей і разглядаюцца ў разнастайных сістэмных сувязях з сацыякультурным асяроддзем. Мэта Д. — задавальненне матэрыяльных і духоўных патрабаванняў чалавека шляхам праектавання розных аб’ектаў: прамысл. вырабаў, элементаў візуальнай камунікацыі, адзення і інш.; фарміраванне гарманічнага прадметнага асяроддзя. Мае розныя галіны: Д. прамысловы, графічны, інтэр’ера і інш. З ім звязаны паняцці «тэхнічная эстэтыка» (тэорыя Д.) і «мастацкае канструяванне» (праектная практыка Д.).

Д. пачаў фарміравацца з развіццём масавай вытворчасці ў высокаразвітых прамысл. краінах (з 1754 Каралеўскае т-ва мастацтва ў Вялікабрытаніі пачало прысуджаць прэміі за лепшыя праекты прамысл. вырабаў). Развіццё Д. ў сучасным разуменні пачалося з 1-й пал. 20 ст. (нямецкі Веркбунд, 1907; Баўгауз, 1919—33; Вышэйшыя дзярж. маст.-тэхн. майстэрні ў Расіі, 1918—30). Важную ролю ў станаўленні Д. адыгралі Дж.Рэскін, У.Морыс, В.Гропіус, Л.Міс ван дэр Роэ і інш., якія прапагандавалі прынцыпы функцыяналізму, стварэнне тыповых, але старанна распрацаваных формаў. У 1959 на 1-й ген. асамблеі Міжнар. савета арг-цый прамысл. Д. прыняты тэрмін industrial design (індустрыяльны дызайн; прафес. скарачэнне — дызайн).

У Беларусі Д. развіваецца з канца 1910. Гэтаму спрыяла дзейнасць аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», створанага ў рамках Віцебскага маст.-практычнага ін-та па ініцыятыве К.Малевіча (існаваў да 1923). Новы ўздым Д. пачынаецца ў 1960-я г., асабліва ў вытв-сці трансп. сродкаў, быт. тэхнікі, мэблі, адзення і інш. У 1987 створаны Саюз дызайнераў Беларусі. Дызайнерская дзейнасць ажыццяўляецца ў Нацыянальным дызайн-цэнтры, дызайн-студыях Бел. саюза дызайнераў, на вытв. прадпрыемствах. З 1995 на Беларусі існуе Аддзяленне Міжнар. асацыяцыі «Саюз дызайнераў». Дызайнераў рыхтуюць Бел. АМ і Еўрапейскі гуманітарны ун-т.

Літ.:

Безмоздин Л.Н. Художественно-конструктивная деятельность человека. Ташкент, 1975;

Глазычев В.Л. О дизайне. М., 1970;

Лазарев Е.Н. Дизайн машин. Л., 1988;

Нестеренко О.И. Краткая энциклопедия дизайна. М., 1994;

Селезнев И.Ф. Дизайн. Мн., 1978.

Ф.​Р.​Вількін, Я.​Ю.​Ленсу.

Да арт. Дызайн. 1. Ю.​Жуцяеў, С.​Паланевіч, В.​Сонца, С.​Хлебародава. МАЗ-2000. 1994. 2. В.​Сямёнаў. Цяжкавоз БелАЗ-7924. 1997. 3. Трактар «Беларусь». 4. Т.​Кузюкова, А.​Пастухоў, А.​Цэхановіч. Мікраскоп. 1993. 5. Двухкамерны халадзільнік «Атлант». Мадэль 152-01. 6. А.​Дольнікаў. Бінокль. 1997. 7. Г.​Шакавец. Пыласос. 1995. 8. Т.​Лісавенка. Калекцыя адзення «Мадыльяні». 1994.
Да арт. Дызайн. 1,2. С.​Саркісаў. Рэкламна-інфармацыйная графіка да 500-годдзя з дня нараджэння Ф.​Скарыны. 1989. 3. Т.​Гардашнікава, Дз.​Сурскі. З серыі плакатаў «Эканомія ў быце». 1991. 4. Э.​Жакевіч. Знакі-інфарматары да выдання У.​А.​Чантурыя «Гісторыя архітэктуры Беларусі». 1977.
Да арт. Дызайн. 1. У.​Цэслер, С.​Войчанка. Лагатып фірмы. 1992. 2. Л.​Мялоў, С.​Саркісаў. Лагатып Целяханскай лыжнай фабрыкі 1985. 3. Я.​Круглоў. Лагатып транспартнай фірмы. 1988.
Да арт. Дызайн. В.​Мінько, А.​Хількевіч. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Разварот кнігі. 1995.

т. 6, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́Ў (Валерый Паўлавіч) (н. 3.8.1941, в. Баравое Кемераўскага р-на, Расія),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1964). З 1966 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і тэхнікі кіравання СССР. З 1975 у выліч. цэнтрах Мінкамгаса і Мінбыта БССР, Ін-це эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1990 у БДУ. Навук. працы па метадах і прыладах неразбуральнага кантролю цеплафіз. уласцівасцей матэрыялаў. Распрацаваў новыя метады рашэння ўраўнення цеплаправоднасці пры змешаных гранічных умовах.

Тв.:

Двумерные осесимметричные нестационарные задачи теплопроводности. Мн., 1986.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РАЎ (Дзмітрый Уладзіміравіч) (н. 25.12.1949, г. Уфа, Башкортастан),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1973). У 1973—79 у Ін-це гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Д. Усходу Далёкаўсх. навук. цэнтра АН СССР, у Далёкаўсх. ун-це (Уладзівасток). З 1979 у Гродзенскім ун-це. Даследуе гістарыяграфію і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыю культуры Беларусі 16—20 ст. Рэд.-складальнік гіст.-культуралагічнай серыі «Наш радавод» (кн. 1—7, 1990—96).

Тв.:

У истоков белорусской национальной историографии. Конец XVIII—50-е гг. XIX в. // Наш радавод. Гродна, 1990. Кн. 2;

Белорусская историография в эпоху капитализма (1861—1917 гг.) // Там жа. 1991 Кн. 3, ч. 1.

т. 8, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЫ́ЛАЎ (Уладзімір Андрэевіч) (н. 13.2.1948, г. Маладзечна Мінскай вобл.),

бел. вучоны-біяфізік. Д біял. н. (1991). Скончыў БДУ (1971). З 1980 у НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Навук. працы па вывучэнні структуры мембран клетак, іх узаемадзеянні з вірусамі, распрацоўцы метадаў ацэнкі і дыягностыкі індывідуальных набраных доз радыяцыі, захворванняў шчытападобнай залозы.

Тв.:

Участие Na​+/H​+-обмена и диффузии молочной кислоты в кислотозависимом процессе раздевания вируса гриппа (у сааўт.) // Докл. АН СССР. 1989. Т. 309, № 2;

Кариометрический анализ патологических изменений фолликулярных клеток щитовидной железы (разам з Ю.​П.​Юшчанкам, Я.​П.​Дзямідчыкам) // Архив патологии. 1994. Т. 56, № 3.

т. 8, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЖЫЯЛКО́ЎСКІ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 2.3.1930, г. Серпухаў Маскоўскай вобл.),

бел. і рас. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Д тэхн. н., праф. (1984). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1953). З 1959 на Мінскім з-дзе выліч. машын, гал. канструктар ЭВМ «Мінск-2», «Мінск-23», «Мінск-32», ЕС-1020. З 1971 у Маскоўскім н.-д. цэнтры электронна-выліч. тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1970.

Тв.:

Электронная вычислительная машина «Минск-32» М., 1972 (разам з В.​Я.​Пыхціным, Г.​Дз.​Смірновым);

Электронная вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);

Технические и программные средства Единой системы ЭВМ (ЕС ЭВМ-2). М., 1980 (разам з Ю.​С.​Ломавым).

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 3.4.1937, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1960). У 1959—60 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, Бел. Энцыклапедыі. Быў супрацоўнікам Сакратарыята ААН, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. У 1977—87 на парт. рабоце, з 1987 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, у 1990—91 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—95 дырэктар Бел. ін-та навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозу. З 1995 нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы гісторыі сац. філасофіі, сацыялогіі, тэорыі палітыкі. Аўтар прац «Сучасная «філасофская антрапалогія» (1970), «Сацыяльнае развіццё і праблема прагрэсу» (1977), «Буржуазная сацыялагічная тэорыя» (ч. 1—2, 1980—81), «Сучасны капіталізм: Сацыядынаміка ўлады» (1990), «Сацыядынаміка ідэалогій» (1995) і інш.

т. 1, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)