ФАЙНІ́ЦКІ Іван Якаўлевіч (10.9.1847, г. Гомель — 13.9.1913),
расійскі юрыст-крыміналіст; прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права. Д-ркрымін. права і праф. (1881). Вучыўся ў Чарнігаўскай і Магілёўскай гімназіях. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1868) і працаваў у ім, з 1871 дацэнт. Камандзіраваны за мяжу, слухаў лекцыі ў Берліне, Лейпцыгу, Вене, Парыжы, наведваў месцы зняволення. З 1873 выкладаў у Пецярб. ун-це крымін. права і турмазнаўства; ініцыятар заснавання пры ун-це юрыд.т-ва, аўтар яго статута; з 1897 дэкан юрыд. ф-та. З 1889 чл.Міжнар. саюза крымін. права, да 1905 узначальваў у імрус. групу. З 1876 таварыш обер-пракурора, з 1900 сенатар крымін. касацыйнага дэпартамента Сената. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Расіі асобных судоў для малалетніх.
Тв.:
Курс уголовного судопроизводства. Т. 1—2. СПб., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКАЙ ПІК,
адна з найбольш высокіх вяршынь Паміра, у паўн.-зах. адгор’ях хрыбта Акадэміі Навук, у Таджыкістане. Выш. 7105 м. Адкрыты М.Л.Каржанеўскім у 1910 і названы ім у гонар жонкі — Я.Каржанеўскай. Першае ўзыходжанне ў 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАРАДЖЭ́ННЕў медыцыне,
змены ў будове і (або) функцыі клетак, тканак, якія характарызуюцца назапашваннем не ўласцівых ім рэчываў; тое, што дыстрафія. У анкалогіі — працэс злаякаснага ператварэння клетак. У неўрапаталогіі — паступовы распад нерв. валакна пад уплывам атручэння, траўмаў запалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРУЛЯВЫ́, гірарулявы,
электранавігацыйная прылада для аўтам. ўтрымання карабля на зададзеным курсе, а таксама для змены курсу. Асн. часткі — курсапаказальнік (звычайна гіракомпас) і звязаная з ім сістэма сачэння. Дзеянне аўтарулявога заснавана на аўтам. уключэнні рулявога прыстасавання пры адхіленні карабля ад курсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫДЭТАНА́ТАР,
хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва для прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%. Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН Аляксей Аляксандравіч (31.1.1865, Масква — 7.6.1929),
рускі тэатр. дзеяч. На аснове сабраных ім матэрыялаў па гісторыі рус.т-ра ў 1894 стварыў музей (гл.Тэатральны музей імя Бахрушына). З 1918 старшыня музейна-архіўнай секцыі пры Тэатр. аддзеле Наркамасветы РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЯ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы, багіні, якія жывуць у крыніцах і ручаях, з’яўляюцца іх захавальніцамі і валодаюць дабрадзейнымі функцыямі. Верагодна, адносіліся да нашчадкаў бога Акіяна і яго жонкі Тэфіды. Лічылася, што Н. каля 3 тыс. У слав. міфалогіі ім адпавядаюць русалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАСТРУМЕ́ННАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытв-сці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ САЮ́З ГАРАДО́Ў,
агульнарасійская арг-цыя ліберальных памешчыкаў і буржуазіі. Створаны 21—22.8.1914 у Маскве на з’ездзе граданачальнікаў з мэтай дапамогі ўраду ў вядзенні вайны. Дзейнічаў у кантакце з Земскім саюзам, выконваў аднолькавыя з ім функцыі (гл.Земска-гарадскі саюз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ О́РГАНАЎ ДЗЯРЖА́ЎНАЙ УЛА́ДЫ,
дакументальная юрыд. форма выяўлення волі прадстаўнічых органаў дзярж. улады. У Рэспубліцы Беларусь — гэта законы, пастановы і інш. акты Вярх. Савета, указы Прэзідэнта, пастановы Прэзідыума Вярх. Савета, рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, абавязковыя да выканання агульныя правілы або прадпісанні індывід. характару. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае найвышэйшую юрыд. сілу ў адносінах да ўсіх інш. законаў і актаў, яна вызначае парадак іх прыняцця і формы. Права прыняцця агульнадзярж. законаў належыць Вярх. Савету. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні і кантралюе іх выкананне. Мясц. Саветы дэпутатаў на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падпарадкаванай ім тэрыторыі. Рашэнні мясц. Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі. Кантроль за канстытуцыйнасцю актаў органаў дзяржаўнай улады ажыццяўляе Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, і тыя, што прызнаны ім неканстытуцыйнымі, не маюць юрыд. сілы.