ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР РАСІ́ЙСКАЙ А́РМІІ акадэмічны. Створаны ў 1929 у Маскве як Цэнтр.т-рЧырв. Арміі, з 1951 Цэнтр.т-рСав. Арміі, з 1975 акад., з 1993 сучасная назва. Гал. рэжысёры: Ю.Завадскі (1932—35), А.Папоў (1935—58), Б.Марозаў (з 1995), маст. кіраўнікі: А.Дунаеў (1959—62), Папоў (1962—73), Р.Гараеў (1974—78), Ю.Яромін (1981—87), Л.Хейфец (1988—94); вядучы рэжысёр А.Бурдонскі (з 1994). Засн. для абслугоўвання Чырв. Арміі, спектаклі даваліся ў ваен. гарнізонах, часцях, пагран. заставах. Вял. ўплыў на творчы рост калектыву Завадскага; пастаўлены ім у 1932 спектакль «Мсціслаў Удалы» І.Прута стаў этапным. Значнае месца ў рэпертуары займала ваен.-патрыят. тэматыка: «Даўным-даўно» А.Гладкова (1942), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1957), «Акіян» А.Штэйна (1961), «Валакаламск—Масква» А.Бека (1966) і інш. Ставяцца рус. і замежная класіка, сучасная драматургія. Сярод лепшых спектакляў «Мяшчане» (1935) і «На дне» (1998) М.Горкага, «Утаймаванне свавольніцы» (1937), «Сон у летнюю ноч» (1941) і «Атэла» (1999) У.Шэкспіра, «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1946), «Каса марэ» (1961) і «Святая святых» (1977) І.Друцэ, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1965), «Смерць Іаана Грознага» (1966) і «Дон Жуан» (1996) А.К.Талстога, «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса (1978), «Радавыя» А.Дударава (1985), «Павел I» Дз.Меражкоўскага (1989), «На бойкім месцы» (1994) і «Сэрца не камень» (1997) А.Астроўскага, «Запрашэнне ў замак» Ж.Ануя (1999), «Дуэт для салісткі» Т.Кемпінскі (2000) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі і працуюць акцёры Л.Галубкіна, Л.Дабржанская, Д.Зяркалава, Л.Касаткіна, І.Ледагораў, А.Меньшыкаў, А.Пакроўская, А.Пятроў, Ф.Ранеўская, Н.Сазонава, У.Сашальскі, Л.Фяцісава, А.Хахлоў, Ф.Чаханкоў, Л.Чурсіна і інш. З 1940 працуе ў спец. пабудаваным будынку, які ў плане ўяўляе сабой 5-канцовую зорку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВЫ́БАРЧЫ КАМІТЭ́Т (БЦВК),
каардынацыйны орган бел.паліт. арг-цый у Зах. Беларусі па выбарах у сейм Польшчы. Створаны ў канцы жн. 1922 у Вільні. У яго фарміраванні ўдзельнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя незалежных сацыялістаў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, вядомыя беспарт. дзеячы. У к-т уваходзілі А.І.Луцкевіч (старшыня), Б.А.Тарашкевіч (таварыш старшыні), А.В.Станкевіч, М.С.Кахановіч, Л.І.Родзевіч і інш.Асн. задачы БЦВК: выпрацоўка выбарчай платформы, падбор і падтрымка кандыдатаў у паслы ў сейм і сенатары Польскай Рэспублікі. У выніку выбараў 5.11.1922 пасламі (дэпутатамі) выбраны 11 прадстаўнікоў бел. народа, сенатарамі — 3; утвораны Беларускі пасольскі клуб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ МУЗЕЙ УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ (ЦМУС). Засн. ў Маскве 23.12.1919 як выстаўка-музей «Жыццё Чырвонай Арміі і Флоту». З 1924 — Цэнтр.ваен. музей. Сучаснае памяшканне пабудавана ў 1965. Ваен.-гіст. калекцыі складаюць больш за 750 тыс. экспанатаў
(1999),
у т. л. каля 50 тыс. твораў выяўл. мастацтва, 10 тыс. адзінак зброі і тэхнікі, 30 тыс. баявых сцягоў. У б-цы больш за 100 тыс. тамоў. У 1990-я г. фонды папоўнены прадметамі і дакументамі па гісторыі рас. арміі, войск белага руху, Узбр. сіл Рас. Федэрацыі і інш. Пры музеі дзейнічае Міжрэгіянальная асацыяцыя ваен.-гіст. клубаў. Выдае метадычную літ. ў дапамогу вайск. (флоцкім) музеям. Гл. таксама Музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІЎ СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ.
Існаваў у г. Вільня (Вільнюс) у 1852—1915. Створаны 2.4.1852 для збірання і зберажэння дакументаў часоў ВКЛ на тэр. Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Ковенскай губ. Складзены на аснове архіўных фондаў цэнтр. і мясц. адм.-судовых устаноў, якія існавалі да падзелаў Рэчы Паспалітай (канец 18 ст.). Да цэнтралізацыі архіваў асн. дакументальныя матэрыялы захоўваліся ў архіве Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. У канцы 18 — пач. 19 ст. сюды паступілі кнігі гродзенскай і навагрудскай кадэнцый Трыбунала, Вайсковай камісіі, Таргавіцкай канфедэрацыі і інш., у 1837—40 — Трыбунала скарбовага, Скарбовай камісіі ВКЛ, трокскія архіўныя матэрыялы. У 1-й пал. 19 ст. старадаўнія дакументы захоўваліся таксама ў архівах віленскага гродскага і гродзенскага судоў. На аснове названых архіваў быў створаны Віленскі цэнтр. архіў. У сярэдзіне 19 ст. яго фонды налічвалі 17 439 адзінак. У яго складзе быў архіў Трыбунала ВКЛ, архівы павятовых судоў і магістратаў (ашмянскага, вілейскага, віленскага, дзісенскага, друйскага, лідскага, радашковіцкага, свянцянскага, трокскага), Гродзенскай і Мінскай губ. У 1880 паступілі справы Беластоцкай акругі за 1794—1808; у 1887 уключаны Люблінскі архіў стараж. актаў, у 1903—06 Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў. У 1903 у архіве налічвалася, паводле розных рэвізій, ад 22 да 30 тыс. актавых кніг і фасцыкулаў (звязак). Пасля 1-й сусв. вайны і эвакуацыі фондаў у Расію ў архіве ў 1923 заставалася каля 15 тыс. кніг і фасцыкулаў. Частка збораў была вернута ў Вільню паводле ўмоў Рыжскага дагавора 1921. У міжваенныя часы архіў называўся Віленскім дзярж. архівам, аб’ядноўваў матэрыялы Віленскага цэнтр. архіва, Агульнага архіва віленскіх устаноў, музея М.Мураўёва. З 1944 на гэтай аснове пачаў дзейнічаць Цэнтр.дзярж. архіў Літ. ССР, у 1957 перайменаваны ў Цэнтр.дзярж.гіст. архіў Літ. ССР (аб’яднаў фонды б. Віленскага цэнтр. архіва і Вільнюскага гарадскога дзярж. архіва), з 1990 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый 1/543; 2/240; 5/333; 6/444, 458; 11/151—152
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т БССР (ЦВКБССР),
вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантрольны орган дзярж. улады БССР паміж Усебел. з’ездамі Саветаў у 1919—38. Выбіраўся на з’ездах Саветаў і быў падсправаздачны ім. Першы ЦВКБССР сфарміраваны на Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску (2—3.2.1919).
Усяго адбылося 11 скліканняў ЦВКБССР. ЦВК вызначаў агульны кірунак дзейнасці рабоча-сял. ўрада і ўсіх органаў сав. улады ў рэспубліцы, аб’ядноўваў і ўзгадняў работу па заканадаўстве і кіраванні, наглядаў за выкананнем Канстытуцыі, пастаноў з’ездаў Саветаў і цэнтр. органаў сав. улады, разглядаў і зацвярджаў праекты дэкрэтаў і інш. прапановы, што ўносіліся асобнымі ведамствамі, выдаваў дэкрэты і распараджэнні, склікаў з’езды Саветаў, уносіў частковыя змяненні ў Канстытуцыю з далейшым зацвярджэннем іх з’ездам Саветаў, утвараў цэнтр. органы дзярж. улады і кіравання, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва палітыкай і нар. гаспадаркай рэспублікі, устанаўліваў рэсп. бюджэт, заключаў дагаворы на знешнія і ўнутр. пазыкі, прымаў кодэксы законаў БССР, аб’яўляў агульную і прыватную амністыю, устанаўліваў адм.-тэр. падзел БССР, адмяняў пастановы акр. з’ездаў Саветаў і дзярж. органаў БССР, калі яны супярэчылі Канстытуцыі; меў права вырашаць любыя пытанні, што не адносіліся да кампетэнцыі Саюза ССР і выключнага вырашэння на Усебел. з’ездах Саветаў. ЦВКБССР фарміраваў урад рэспублікі — Савет Народных Камісараў БССР (СНКБССР). Паводле Канстытуцыі Сацыяліст.Сав. Рэспублікі Беларусь 1919 ЦВК выбіраў Вялікі і Малы Прэзідыумы ЦВК. Вялікі Прэзідыум выконваў функцыі ўрада, Малы Прэзідыум з’яўляўся агульным аператыўным выканаўчым органам для ЦВК і Вялікага Прэзідыума. З 1920 ЦВКБССР пачаў выбіраць адзіны Прэзідыум. У сувязі з вял. аб’ёмам работы ЦВК і Прэзідыум ЦВК стваралі дапаможныя органы; Сакратарыят Прэзідыума ЦВК і яго аддзелы, пастаянныя і часовыя камісіі ЦВК. Сесіі ЦВКБССР павінны былі склікацца Прэзідыумам ЦВК штомесячна, нечарговыя, або надзвычайныя, сесіі ЦВК — па ініцыятыве Прэзідыума ЦВК, прапанове СНКБССР або патрабаванні 1/3 членаў ЦВК. Апошняя сесія ЦВК 11-га склікання праведзена 13.11.1937. ЦВК апошняга 11-га склікання быў сфарміраваны Адзінаццатым Усебеларускім з’ездам Саветаў (14—22.1.1935) і дзейнічаў да выбрання Вярх. Савета БССР (гл.Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь).
Старшыні ЦВКБССР: А.Р.Чарвякоў (1920—37), М.В.Стакун (7.7—13.11.1937), Н.Я.Наталевіч (в.а., 14.11.1937—38).
Літ.:
Широков А.Т. ЦИК Белорусской ССР в 1919—1936 гг.Мн., 1979;
Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1945 гг.). 2 выд.Мн., 2000.
рэспубліканская кааператыўная арг-цыя ў 1928—32. Створаны ў Мінску на 2-м Усебел. з’ездзе калгасаў як Усебел. саюз с.-г. калектываў (Белкалгассаюз), у студз. 1930 перайменаваны ў Белкалгасцэнтр. Меў на мэце стварэнне, кіраўніцтва і арганізац.-гасп. абслугоўванне калгасаў. Яго органамі кіраўніцтва былі Усебел. з’езд с.-г. калектываў, савет і праўленне, якія выбіраліся з’ездам. Напачатку складаўся з сакратарыята і 4 аддзелаў (арганізац.-інструктарскі, планава-вытв., нарыхтоўчы і крэдытна-фін.), з 1930 з 7 аддзелаў. З перайменаваннем у Белкалгасцэнтр пашыраны і яго функцыі. Кантраляваў гасп. дзейнасць калектываў, перапрацоўку і збыт імі сваёй прадукцыі, культ.-масавую работу, распрацоўваў правілы ўнутр. распарадку, спагнанняў з калгасаў запазычанасці па збожжанарыхтоўках. Яго фінансаванне вялося з дзярж. бюджэту і не залежала ад вынікаў дзейнасці гаспадарак, якія ён аб’ядноўваў. Ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, с.-г. тэхнікі і інш. сродкаў, недахопу кваліфікаваных спецыялістаў гэты фактар стаў прычынай поўнай залежнасці вытв. калектываў ад вышэйшых органаў. Апарат Белкалгассаюза і падпарадкаваныя яму акр. саюзы практыкавалі ўмяшанне і ў арганізац. і ў дробныя гасп. пытанні. На пач. 1930-х г., калі вёскі сталі калгаснымі і ўзмацнілася цэнтралізацыя, Белкалгасцэнтр стаў непатрэбным элементам адм.-загаднай сістэмы і ў кастр. 1932 ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Наркамату земляробства БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны Камітэт Камуністычнага Саюза Моладзі Літвы і Беларусі 6/323
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІ́Ў МІНІСТЭ́РСТВА АБАРО́НЫ (ЦАМА) Рэспублікі Беларусь, Архіў Міністэрства абароны. Створаны 16.6.1946 у Мінску на базе аддзела архіваў штаба БВА. Спачатку наз. Архіў штаба БВА (у 1951—56 часова — «аддзел архіваў»), дзе камплектаваліся дакументы вайск. часцей і ўстаноў, што дыслацыраваліся на тэр.БВА, упраўленняў і аддзелаў яго штаба. Кожныя 5 гадоў адбывалася перадача дакументаў у Цэнтр. архіў Мін-ва абароны СССР (апошні раз перададзены дакументы да 1980). 4.1.1993 пераўтвораны ў ЦАМА. На 1.1.2003 у архіве 525 743 адзінкі архіўнага захавання, у т. л. 308 604 справы і 217 139 асабістых картак уліку рабочых і служачых Узбр. сіл; 4676 фондаў. Справы размешчаны ў 2 сховішчах: у 1-м дакументы БВА, у 2-м — ваен. структур, што сфарміраваліся пасля 1991. Існуюць аддзелы: архіваў, уліку, захавання і інфарм.-пошукавых сістэм; інфарм.-даведачнай працы. Найб. значныя фонды: структур штаба БВА і яго падведамстваў, ваен.ВНУ, мед. устаноў, фін. органаў, парт. і камсамольскіх арг-цый, ліквідацыйныя акты і інш. Значная колькасць дакументаў па асабовым складзе перададзена ў архіў у 2-й пал. 1990-х г. з ваен. камісарыятаў. Захоўваюцца картатэкі паслужных картак з інфармацыяй пра ўсіх афіцэраў, што служылі ў БВА, пра ваеннаслужачых, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і інш. Дакументы архіва выкарыстоўваюцца для адказаў на запыты сац.прававога характару, для даследавання гісторыі вайск. часцей і злучэнняў; а таксама складальнікамі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» і інш.
Літ.:
Жумарь С. Архив Министерства обороны Республики Беларусь // Архівы і справаводства. 2002. № 3.