БАГДАШЭ́ВІЧ Іван, арганізатар і кіраўнік аднаго з найбольш буйных на Беларусі Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648—50учасантыфеадальнай вайны 1648—51. Быў войтам Давыд-Гарадка. Учас паўстання выбраны палкоўнікам войска, якое складалася з некалькіх тысяч чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш як 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гарадоцкай вол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ЛІ, качэлі, гушкалка,
прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Звычайна рабілі ў месцах, дзе збіралася моладзь учас адпачынку і святаў (абавязковыя на масленіцу). На ўкапаных у зямлю слупах мацавалі папярочку, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся ці садзіліся і гушкаліся. У наш час робяць невялікія арэлі для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РНІЦКІЯ КНІГІ,
дакументы з апісаннем межаў зямельных уладанняў, што складаліся ў Расіі ў час землеўпарадкавання 16—19 ст. Яны і інш. дакументы, складзеныя ў часгенеральнага межавання 1760-х г. — сярэдзіны 19 ст. (у т. л. на Беларусі), лічыліся адзінай законнай падставай землеўладання. Захоўваюцца ў дзярж. архівах (найб. поўны камплект уРас.дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУРНА́ЛІІ (лац. Satumalia),
у Старажытным Рыме штогадовыя святы ў гонар бога Сатурна. Наладжваліся пасля збору ўраджаю ў час зімовага сонцастаяння. Суправаджаліся карнавалам, учас якога рабы «ўраўноўваліся» са сваімі гаспадарамі і нават абслугоўваліся імі, бедным грамадзянам раздаваліся грошы. Рытуал С., у т. л. звычай рабіць адзін аднаму падарункі, захаваўся ў калядах і абрадах хрысц. свята Божага нараджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕТЫ́ДА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марская багіня, найб. вядомая з нерэід, жонка героя Пелея і маці Ахіла, якога загартавала ў водах падземнай ракі Стыкс. Паводле аднаго з міфаў, учас вяселля Ф. багіня разладу Эрыда, якую не запрасілі на баль, з помсты кінула на стол «яблык разладу». Гэта прывяло да Траянскай вайны, учас якой Ф. дапамагала Ахілу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ТА (Oncorhynchus keta),
прахадная рыба сям. ласасёвых. Пашырана ў паўн.ч. Ціхага ак.: каля азіяцкіх берагоў ад Чукоткі да Карэі і в-ва Хонсю, каля амер. — ад Аляскі да Каліфорніі. У невял. колькасці дасягае рэк бас. Ледавітага ак., ад р. Лена да р. Макензі. 2 сезонныя формы: летняя і асенняя (больш буйная). Дарослыя жывуць у моры, нерастуюць у рэках: летняя форма — у ліпені—жніўні, асенняя — у кастрычніку—снежні. Учас нерасту набывае «шлюбнае» ўбранне. Пасля нерасту гіне.
Даўж. да 1 м, маса да 14 кг. Маляўкі кормяцца беспазваночнымі, дарослыя ў моры — рыбай. Плоднасць каля 3—4 тыс. ікрынак. Ікра аранжавая, да 9 мму дыяметры. Аб’ект промыслу і развядзення.
Кета: 1 — учас нагулу ў моры; 2 — учас нерасту ў рацэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВО́Е ВЫСПЯВА́ННЕ,
перыяд уіндывід. развіцці жывёл і чалавека, учас якога арганізм становіцца здольным да палавога размнажэння. Завяршаецца надыходам палавой спеласці. Час надыходу П.в. залежыць ад памераў цела, працягласці жыцця. У дробных відаў, якія жывуць нядоўга (напр., калаўроткі), бывае на 4—5-я суткі, у птушак — на 1-м ці 2-м годзе жыцця; у буйных драпежнікаў (напр., леў, тыгр, леапард) — на 3—5-м (жывуць да 30 гадоў і больш). У чалавекападобных малпаў — на 8—10-м годзе жыцця. Перыяд П.в. чалавека цягнецца з 8—9 да 16—17 гадоў у жанчын, з 10—11 да 19—20 гадоў у мужчын. Учас П.в. развіваюцца другасныя палавыя прыкметы, назіраюцца значныя змены ў дзейнасці ц. н. с. і псіхіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВО́Й (галанд. konvooi),
1) воінскае падраздзяленне (каманда, асобны ваеннаслужачы), якое назначаецца для аховы і суправаджэння транспарту, ваеннапалонных, асуджаных і ў інш. выпадках.
2) Атрад з гандл. і дапаможных суднаў і баявых караблёў, якія іх суправаджаюць і ахоўваюць; ствараецца на час пераходаў морам (часцей у ваенны час).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́НСКІ Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794, б. маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. — 22.12.1864),
гісторык і публіцыст. Скончыў Віленскі ун-т (1818). У 1816—22 і 1829—30 супрацоўнік час. Dziennik Wileński» («Віленскі веснік»), з 1818 разам з І.Лялевелем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Чл.літ.-грамадскага т-ва шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. З 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), у 3-м томе якога пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі. Даследаваў гісторыю Вільні, Віленскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́, мантаньяры,
1) учасфранц. рэвалюцыі 1789—99 назва рэв.-дэмакр. крыла Канвента, якая прадстаўляла партыю якабінцаў; займала на пасяджэннях верхнія лавы (адсюль назва).
2) Учасфранц. рэвалюцыі 1848 група дробнабурж. дэмакратаў ва Устаноўчым сходзе, якая лічыла сябе наследнікамі ідэй мантаньяраў канца 18 ст.Улют. 1849 «Новай Гарой» назвалі блок дробнабурж. дэмакратаў і сацыялістаў.