ХО́ЎАРС, Гэварт (Haworth) Уолтэр Нормен (19.3.1883, Чорлі, Вялікабрытанія — 19.3.1950), англійскі хімік-арганік і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1928). Скончыў Гётынгенскі (1910) і Манчэстэрскі (1911) ун-ты. З 1912 праф. ун-та Сент-Андрус, з 1920 — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—48 — Бірмінгемскага ун-та. Навук. працы па хіміі вугляводаў. Удасканаліў наменклатуру цукроў. Ажыццявіў сінтэз вітаміну C (1933). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з выкарыстаннем ат. энергіі. Нобелеўская прэмія 1937 (з П.Карэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНФАРТ (Cornforth) Джон Уоркап (н. 7.9.1917, г. Сідней, Аўстралія),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1953). Вучыўся ў Сіднейскім і Оксфардскім (з 1939) ун-тах. З 1946 у Савеце па мед. даследаваннях (Вялікабрытанія), з 1962 дырэктар лабараторыі хім. энзімалогіі фірмы «Шэл», з 1975 праф. Сусекскага ун-та. Навук. працы па біяарган. хіміі. Прымаў удзел у праграме па высвятленні будовы пеніцыліну. Ажыццявіў татальны сінтэз неараматычнага стэроіда (1951). Даследаваў механізм біясінтэзу халестэрыну з дапамогай распрацаванага ім метаду мечаных папярэднікаў. Нобелеўская прэмія 1975.
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 52,85 °C), шчыльн. 1480 кг/м³. Раствараецца ў вадзе (утвараецца малеінавая к-та), ацэтоне, бензоле. Узаемадзейнічае з дыенамі (гл.Дыенавы сінтэз), суполімерызуецца з вінільнымі злучэннямі і алефінамі з утварэннем насычаных лінейных палімераў. У прам-сці атрымліваюць парафазным каталітычным акісленнем бензолу ці бутану. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліэфірных і алкідных смол, пестыцыдаў, паверхнева-актыўных рэчываў і інш., Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРААМІНАБЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, вітамін H1,
роставы фактар многіх мікраарганізмаў, у т. л. насельнікаў кішэчніка жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць з яе фоліевую кіслату.
Бясколернае крышт. рэчыва, дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце. Спрыяе сінтэзу РНК і ДНК, уплывае на абмен некат. біягенных амінаў. Антымікробнае ўздзеянне сульфаніламідных прэпаратаў заснавана на іх здольнасці (з-за структурнага падабенства з П.к.) парушаць сінтэз фоліевай к-ты. Этылавы (анестэзін) і дыэтыламінаэтылавы (навакаін) эфіры П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне. На П.к. багатыя печань, ныркі, сэрца, дрожджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́НКАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
мінеральныя рэчывы, якія маюць у сабе цынк у даступнай для раслін форме; адзін з відаў мікраўгнаенняў. Паскараюць акісляльна-аднаўляльныя рэакцыі ў раслінах, стымулююць сінтэз хларафілу, вітамінаў P і C, роставых рэчываў. У якасці Ц.у. выкарыстоўваюць сульфаты і інш. солі цынку, цынкавы амафос, цынкавае полімікраўгнаенне і інш. Асабліва эфектыўныя на дзярнова-карбанатных, вапнавых дзярнова-падзолістых глебах, карбанатных чарназёмах, шэразёмах і інш. з нейтральнай і шчолачнай рэакцыяй глебавага раствору. Найб. успрымальныя да Ц.у. пладовыя культуры і гародніна, цукр. буракі, бавоўнік, кукуруза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ДЛ (Beadle) Джордж Уэлс (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЭХНАЛО́ГІЯ (ад бія... + тэхналогія),
сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных прадуктаў з дапамогай біял. агентаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці біялагічна актыўных рэчываў, прэпаратаў для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, у біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў (біяфільтры) і інш. Аснова біятэхналогіі — дасягненні біяфізікі, біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі і інш. Уключае таксама навукова-тэарэт. абгрунтаванне такіх метадаў і прыёмаў і ў гэтым плане можа разглядацца як адзін з практычна значных кірункаў біял. навукі, звязаны адначасова з вырашэннем мед., с.-г. і інш. праблем (фармацэўт. прам-сць, мікрабіял.сінтэз, інтэнсіўная жывёлагадоўля і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́КА Галіна Аляксандраўна (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФЛАТАКСІ́НЫ,
група атрутных для жывёл і чалавека рэчываў, якія выпрацоўваюцца плесневымі грыбамі, пераважна з роду Aspergillus. Парушаюць работу печані і сінтэз бялкоў, прыгнечваюць актыўнасць ферментаў у млекакормячых, птушак, рыб; патэнцыяльныя канцэрагены, у т. л. для чалавека. Харч. прадукты і кармы могуць быць забруджаны афлатаксінамі на розных стадыях іх прыгатавання і захоўвання. Пры звычайных спосабах апрацоўкі ежы і корму афлатаксіны разбураюцца часткова. Больш дзейснымі з’яўляюцца стэрылізацыя ў аўтаклаве ў прысутнасці амонію або апрацоўка гіпахларытам. Гранічна дапушчальная доза афлатаксінаў у ежы чалавека 30 мкг на 1 кг прадукту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙВЗ, Айвс (Ives) Чарлз Эдвард (20.10.1874, г. Данберы, штат Канектыкут, ЗША — 19.5.1954), амерыканскі кампазітар. Выпрацаваў своеасаблівы кампазітарскі стыль, незалежны ад еўрап. традыцый. На аснове мелодый амер. песень і гімнаў стварыў арыг. сінтэз папулярнай і прафес. музыкі. Выкарыстоўваў наватарскія прыёмы, многія з якіх прадвызначылі пошукі кампазітараў Зах. Еўропы.
Тв.:
Кантата «Нябесная краіна» (1889);
5 сімфоній (1898—1915), сюіты, уверцюра, праграмныя п’есы для сімф.арк.;