вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАГА́Ц (арм.), Алагёз (цюрк.),
найвышэйшая вяршыня Армянскага нагор’я, у Арменіі. Выш. 4090 м. Патухлы вулкан, кратэр якога стаў ледавіковым цыркам. Складзены з лаваў і туфаў. Ёсць невял. ледавікі. На схілах стэпы з нагорнымі ксерафітамі. Горныя пашы. Па паўд. схіле Бюраканская астрафіз. абсерваторыя; рэшткі сярэдневяковай крэпасці Анберд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТА́Л (Natal),
горад на ПнУ Бразіліі. Адм. ц. штата Рыу-Гранды-ду-Норты. Засн. ў 1599 як крэпасць. Каля 400 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць; тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая. Ун-т. Арх. помнікі 17 ст., у т. л.рэшткіпартуг. крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСІ́ЛАВІЧЫ,
стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Нясілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Датуюцца 6—1-м тыс. да н.э. Пры даследаванні знойдзены ланцэтападобныя вастрыі, пласцінкі, разцы, нуклеусы, кераміка розных этапаў нёманскай культуры і шнуравой керамікі культуры. Выяўлены рэшткі агнішчаў-кастрышчаў і агнішчаў, выкладзеных камянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙФА,
горад у Ізраілі. 255 тыс.ж. (1997). Трансп. вузел. Гал. порт краіны на Міжземным моры. Нафтаправоды з Эйлата і Тэль-Авіва. Прам-сць: металургічная, нафтаперапр., хім., тэкст., шкляная, цэм., харчовая. Музеі, у т. л.стараж. мастацтва, сучаснага мастацтва Японіі. Рэшткі крэпасці крыжаносцаў, шпіталя (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШАКТУ́Н (Vaxactun),
старажытны цырыманіяльны цэнтр плямён мая (1-е тыс.н.э.) у дэпартаменце Эль-Петэн (Гватэмала). У выніку раскопак выяўлены адно з найб.стараж. збудаванняў — прыступкавая храмавая платформа, якую ўпрыгожваюць маскі, будынак з фрэскавым жывапісам, рэшткі жылля з дрэва і пальмавых лістоў на мураваным падмурку 3—10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЖ,
лінейна выцягнутае ўзгоркавае ўзвышша з мяккімі акруглымі абрысамі грэбеня і вяршынь. Звычайна гэта рэшткістараж., моцна разбураных, а затым крыху прыўзнятых горных хрыбтоў. Адносныя вышыні К. — дзесяткі, радзей некалькі сотняў метраў, якія ўзвышаюцца над навакольнымі раўнінамі ў выглядзе грады або горнага ланцуга (напр., Данецкі К., Ціманскі К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 40 км ад Брэста. 399 ж., 147 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі рэшткіКрыўлянскага замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВАПІТЭ́КІ (Sivapithecus),
род выкапнёвых чалавекападобных малпаў. Касцяныя рэшткі С. (верхнія і ніжнія сківіцы і зубы) знойдзены ў міяцэнавых слаях гор Сівалік у Індыі і Усх. Афрыцы. Пры даследаванні рэшткаў С. выяўлена падабенства іх з выкапнёвымі вышэйшымі малпамі — дрыяпітэкамі, а таксама з сучасным арангутанам. Частка даследчыкаў лічыць С. продкамі арангутана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАНДЭРТА́ЛЬЦЫ (Homo neandertalensis),
палеаантрапы, стараж. людзі, якія жылі ў эпоху палеаліту. Назва ад даліны Неандэрталь у Германіі, дзе ў 1856 упершыню знойдзены рэшткі шкілета гэтага выкапнёвага чалавека. Пазней рэшткі Н. знойдзены ў розных мясцінах Еўропы, Азіі, Афрыкі (акрамя Амерыкі і Аўстраліі). Па аб’ёме мозга Н. займаюць прамежкавае становішча паміж сучасным чалавекам і пітэкантрапам, сінантрапам, атлантрапам і гейдэльбергскім чалавекам. Чэрап Н. вызначаецца нізкім скляпеннем, пакатым ілбом, вял. надвочнымі валікамі і вышынёй твару. Падзяляюцца на больш старажытных, звязаных з ашэльскай культурай, і больш позніх, звязаных з мусцьерскай культурай. Паводле шматлікіх прыкмет раннія Н. маюць большае падабенства да сучасных людзей, чым познія. У Н. фарміравалася абстрактнае мысленне, зараджаліся грамадская свядомасць і мастацтва. Лічаць, што Н. былі першымі людзьмі, якія праніклі на тэр.паўд. і паўд.-ўсх. Беларусі ў сярэднім палеаліце.
Літ.:
Алексеев В.П. Человек: Эволюция и таксономия: некоторые теорет. вопросы. М., 1985;
Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии. Мн., 1989.
Л.І.Цягака.
Неандэрталец (фас і профіль). Рэканструкцыя М.М.Герасімава. 1948.