ТРУ́ШНІКАВА Лізавета Васілеўна (н. 9.9.1920, в. Курычанка Куртамышскага р-на Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыла 2-і Маскоўскі мед.ін-т (1943). У Вял.Айч. вайну ў хірург. шпіталі. З 1962 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (заг. аддзела), у 1971—92 у Мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дабраякасных і злаякасных пухлін геніталій.
Тв.:
О лечении рецидивов рака шейки Матки после сочетанной лучевой терапии // Вопр. онкологии. 1966. Т. 12, № 1;
Вопросы прогноза при рецидивах рака шейки матки в зависимости от локализации и методов лечения // Прогноз злокачественных опухолей. Л., 1968;
Причины рецидивов и неудач после сочетанной лучевой терапии рака шейки матки // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1970. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́НІГ (Binnig) Герд Карл (н. 20.7.1947, г. Франкфурт-на-Майне, Германія),
нямецкі фізік. Замежны чл.Нац.АН ЗША (1987). Скончыў Франкфурцкі ун-т (1978). З 1978 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова ў 1987—95 у Мюнхенскім ун-це. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы паверхні, электроннай мікраскапіі, нанатэхналогіі. Вынайшаў і пабудаваў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Рорэрам), які дазволіў атрымаць відарысы асобных атамаў на электраправодных паверхнях. Стварыў атамны сілавы мікраскоп (1986), які дазваляе вызначыць мікрарэльеф паверхняў любых рэчываў. Нобелеўская прэмія 1986 (з Рорэрам і Э.А.Ф.Рускам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (з Г.Рорэрам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́Ў Васіль Ціханавіч (н. 18.5.1938, хутар Зацішча Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1983—92 заг. лабараторыі). З 1998 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (заг. лабараторыі), з 2002 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэхналогіі буд-ва і эксплуатацыі асушальных дрэнажных сістэм. Распрацаваў шэраг канструкцый меліярацыйных воднагасп. устройстваў (дрэнажных труб, фільтраў буравых свідравін і інш.), метады іх выпрабаванняў, а таксама адпаведныя нарматыўныя дакументы.
Тв.:
Зависимость осушительного действия дренажа от конструкции дренажных труб // Мелиорация переувлажненных земель. Мн., 1974;
Методические указания по расчетам дренажа из новых материалов Мн., 1975 (разам з А.І.Мурашкам, Я.Р.Сапожнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Уладзімір Фёдаравіч (6.5.1953, Мінск),
бел. культуролаг і філосаф. Д-р культуралогіі (2000), канд.філас.н. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1978). З 1978 на камсамольскай рабоце. З 1988 у Бел.пед. ун-це. З 2000 у БДУ (заг. кафедраў гісторыі, філасофіі і культуралогіі, філасофіі культуры), з 2003 у Бел. ун-це культуры (заг. кафедры культуралогіі). Навук. працы па праблемах эстэтыкі і культуразнаўства, форм прыгажосці ў еўрап. культуры, усходняга менталітэту, перспектывах духоўнай эвалюцыі чалавецтва. Распрацаваў універсальную канцэпцыю гармоніі і культуратворчасці.
Тв.:
Человек в поисках гармонии // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі. Мн., 1996;
От эстетики мифа к гармонии логоса // Нар. асвета. 1997. № 2;
Философия красоты. Мн., 1999;
Мировая художественная культура. Мн., 2000;
Отечественная й мировая художественная культура. Мн., 2001 (у сааўт.);
французскі хімік, заснавальнік вучэння аб хім. раўнавазе. Чл. Парыжскай АН (1780). Скончыў Турынскі ун-т (1768). У 1770—83 урач і аптэкар. З 1794 праф. Вышэйшай нармальнай і Політэхн. школ у Парыжы. Навук. кансультант Напалеона Банапарта ў Егіпецкай экспедыцыі 1798—99. Асн.навук. даследаванні па неарган. хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Устанавіў састаў аміяку, балотнага газу, сінільнай кіслаты, серавадароду. Распрацаваў спосаб бялення палатна хлорам. Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай (берталетава соль) кіслот, нітрыд серабра (грымучае серабро), залежнасць напрамку рэакцыі і саставу злучэнняў ад масы рэагентаў і ўмоў рэакцый. Разам з А.Л.Лавуазье распрацаваў хім. наменклатуру і класіфікацыю целаў, заснаваў час. «Annales de chimie» («Аналы хіміі»).
Літ.:
Фигуровский Н.А. Очерк общей истории химии: От древнейших времен до начала XIX ст.М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ГАР (?—945),
вялікі князь кіеўскі ў 912—945. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», сын Рурыка (гл.Рурык—Сінявус—Трувор). У 913 прымусіў драўлян і улічаў плаціць даніну Кіеву. У 915 заключыў мір з печанегамі, у 920 ваяваў з імі. У 941 здзейсніў з войскам марскі паход супраць візант. правінцый у М. Азіі, але пацярпеў паражэнне ад візант. палкаводца Феафана. У 944 з дапамогай варагаў і печанегаў ажыццявіў на лодках і конным строем вял. паход да нізоўяў Дуная, чым прымусіў візант. ўрад прапанаваць яму даніну ў абмен на мір. Паводле рус.-візант. дагавора 944 гарантавалася бяспека рус. паслам, купцам і воінам, якія прыбывалі ў Візантыю. У 945 1. пры спробе (насуперак звычаю) узяць другі раз за год даніну з драўлян забіты імі.
Літ.:
Сахаров А.Н. «Мы от рода русского...»: Рождение рус. дипломатии. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН Анатоль Веньямінавіч (н. 22.8.1916, г. Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. У 1941 апублікаваў аповесць «Курганы», на аснове якой і аповесцей «На поўдні» (1944) і «Таварышы» (1945) створаны раман «Чырвоны сцяг» (1951). У раманах «Суровае поле» (1958), «Забароненая зона» (1962), «Грукаціце, званы!» (1966—67), «Цыган» (кн. 1—2, 1960—83; паводле аднайм. аповесці маст. фільм 1967), аповесцях «Рэха вайны» (1963), «Вяртання няма» (1971) тэмы барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі, пасляваен. жыцця вёскі, важныя пытанні сучаснасці. Аўтар паэт.зб. «Па крузе сумлення і абавязку» (1983), кніг пра М.Шолахава, зб-каў нарысаў, літ.крытычных артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1982—83.
Літ.:
Карпова В. Анатолий Калинин. 2 изд. М., 1976;
Шишкина Н.А. От имени сердца: Размышления над страницами книг А.В.Калинина. Ростов н/Д, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦАР Міхаіл Сяргеевіч (7.11.1906, в. Клімавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1995),
бел. гісторык мастацтва, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1952), праф. (1956). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1939). З 1946 y АН Беларусі: ін-тах мовы, л-ры і мастацтвазнаўства; л-ры і мастацтва; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова ў 1953—56 выкладаў у Бел.тэатр. ін-це. Аўтар кніг па гісторыі бел.стараж. і сучаснага выяўл., дэкар.-прыкладнога мастацтва і архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 3—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77).
Тв.:
Белорусская советская скульптура. Мн., 1954;
Белорусская архитектура: Ист. очерк. Мн., 1956;
Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957;
Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода Мн., 1969;
Народно-прикладное искусство Белоруссии (от первобытного общества до 1917 г.). Мн., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 1.6.1947, в. Сасноўка Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык-усходазнавец. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1990), чл.Бел. акадэміі адукацыі (1994). Скончыў БДУ (1967), дзе і працуе (з 1989 заг. кафедры новай і найноўшай гісторыі). Даследуе праблемы сусв. гісторыі пераважна новага і найноўшага часу, у т. л. Егіпта і інш. краін Араб. Усходу: праблемы эвалюцыі традыц. грамадства і яго мадэрнізацыі, месца і ролю ісламу ў грамадскім і паліт. жыцці рэгіёна. Навук. рэдактар «Гісторыі Еўропы» (1996), навук. рэдактар і адзін з аўтараў школьнага падручніка «Сусветная гісторыя новага часу» (1998), эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Египет до Эль-Аламейна: из истории внутриполит. борьбы (1939—1942). Мн., 1977;
Египет: уроки истории: Борьба против колониального господства и контрреволюции (1879—1981). Мн., 1984;
Египет от Ораби-паши до Саада Заглула, 1879—1924. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ Пётр Дзмітрыевіч (20.12.1919, в. Падоры Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.2.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1948), БДУ (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1955).З 1955 у Мінскім ін-це нар. гаспадаркі. З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (нам.гал. рэдактара). З 1973 дырэктар Ін-та філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялектыкі як тэорыі пазнання, логікі, філас. праблемах прыродазнаўства. Адзін з аўтараў і рэдактараў кн. «Навука: арганізацыя і кіраванне» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Философские основы эволюционного учения Дарвина. Мн., 1959;