Мінская вышэйшая двухгадовая палітасветная школа 6/512
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінская губернская партыйна-арганізатарская тройка 5/341
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.
Дзейнічала ў 1899—1918. Адкрыта як 8-класная (8-ы клас педагагічны). Утрымлівалася за кошт сродкаў гар. думы і платы за навучанне. Выкладаліся: рус., ням., франц. і лац. мовы, педагогіка, матэматыка, фізіка, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле, музыка, танцы, гімнастыка. Выкладчыцкі корпус: начальнік, гал. наглядчыца і 15 класных, 3 законанастаўнікі, 20 выкладчыкаў. У гімназіі працавалі выхаванцы ун-таў Пецярбурга, Юр’ева, Магілёўскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскай духоўнай акадэміі і жаночай гімназіі, Царскасельскага жаночага вучылішча, Херсонскіх пед. і Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў, Пензенскага маст. вучылішча. Сярод навучэнцаў С.М.Станюта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ МУЗЬІЧНАЯ ШКО́ЛА.
Існавала ў канцы 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў студз. 1894. У школе выкладаліся ігра на фп. (выкладчыкі С.Шацкіна — кіраўнік школы, С.Галіна-Хаванская, І.Дабржэвіч, Р.Масткова, М.Ліпольд), скрыпцы (К.Пушылаў, Б.Шалоўскі), сольныя (Н.Карафа, М.Страмавухава) і хар. спевы, тэорыя музыкі (Ліпольд); усе педагогі мелі вышэйшую муз. адукацыю. Выкладанне вялося «па кансерваторскай методзе». Даваліся абавязковыя вучнёўскія і адкрытыя публічныя канцэрты са складанымі праграмамі (творы В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Ф.Шапэна і інш.).
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 122—123.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ГУБЕ́РНСКАЯ ДРУКА́РНЯ.
Існавала ў 1797—1917 у Мінску. Друкавала афіц. матэрыялы, газ.«Минские губернские ведомости», «Памятную кніжку Мінскай губерні» (1860—1916), «Агляд Мінскай губерні за ... год» (1882—1914), працы па пытаннях гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, асветы, маст. л-ры на рус. мове. Сярод выданняў «Збор старажытных грамат і актаў гарадоў Мінскай губерні» (1848), «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892—93 пад рэд. А.Слупскага, «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнае значэнне» Г.Х.Татура (1892), «Працы Таварыства мінскіх урачоў» (1895—1901), «Працы Мінскай раённай доследнай балотнай станцыі» (1914—15), аповесць у вершах «Пан Дольскі, ці Спатканне з дачкой» Дз.Сергіеўскага (1845) і інш. Надрукавала больш за 170 выданняў.
вышэйшая навуч. ўстанова Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхата. Засн. ў 1996 у в. Жыровічы (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Паводле Статута навучанне мае 2 ступені: 1-я — 3 гады навучання (кандыдат багаслоўя), 2-я — аспірантура (2 гады навучання), дае права на абарону магістэрскай дысертацыі. На 2-ю ступень акад. адукацыі дапускаюцца кандыдаты багаслоўя паводле рашэння Савета акадэміі. У 1999/2000 навуч.г. кафедры: Святога пісання, Старога і Новага запавету, дагматычнага і асн. багаслоўя, царк. гісторыі, стараж. і новых моў. Вывучаюцца акрамя багаслоўскіх такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, праваслаўе і бел. культура, філасофія, педагогіка, царк.-слав., лац., стараж.-грэч., англ., ням. мовы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя 7/228, 235, 362
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
першая сярэдняя беларускамоўная навуч. ўстанова ў Мінску ў 1919—20. Створана 5.9.1919 на базе 3-га Мінскага пач. вучылішча. Дзейнічалі 4 класы. Выкладаліся бел. мова і л-ра, лац., рус., франц., ням: і польск. мовы, гісторыя Беларусі, прыродазнаўства, матэматыка, геаграфія, спевы, маляванне, ручная праца і інш. Існавалі фіз. кабінет, хім. лабараторыя; працавалі гурткі тэатр., прыгожага мастацтва. Многія навучэнцы былі чл. Мінскай бел. вучнёўскай грамады. Навучанне платнае. Дзеці бедных бацькоў і сіроты вызваляліся ад платы. Фінансавую дапамогу аказваў Часовы бел.нац.к-т. Дзейнасць гімназіі праходзіла пад наглядам польск. адміністрацыі. Сярод навучэнцаў паэты А.Александровіч, К.І.Жылка, матэматык Б.П.Дземідовіч, тэатр. дзеяч Я.Рамановіч. У 1920 пераўтворана ў 13-ю Мінскую сярэднюю школу 2-й ступені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА КАЛЯРО́ВАГА ДРУ́КУ.
Засн. ў 1984 у Мінску. Адно з буйнейшых прадпрыемстваў паліграф. прам-сці Беларусі. Спецыялізуецца на друкаванні шматколернай прадукцыі на розных мовах. Асн. прадукцыя (1999): кнігі (у т. л. шматтомныя выданні, напр. Беларуская Энцыклапедыя), буклеты, каталогі, праспекты, плакаты, альбомы, запісныя кніжкі, папкі, бланкі, ярлыкі, календары, фоташпалеры. Вытв-сць фотаформ, упакоўкі з кардону, набор і вёрстка тэксту, друкаванне каштоўных папер, электронны мантаж і рэтуш, колерадзяленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,
1) ваенна-адм. адзінка рас. арміі ў 1-ю сусв. вайну. Створана ў ліп. 1914 замест скасаванай Віленскай ваеннай акругі; тылавы раён Паўночна-Заходняга фронту, з 1915 — Заходняга фронту 1915—18. У 1917 уключала Магілёўскую, Смаленскую, Калужскую губ., часткі Віцебскай, Мінскай і Чарнігаўскай губ. На тэр. акругі знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага (г. Баранавічы, Магілёў). Узначальваў акругу гал. начальнік, пры якім дзейнічаў штаб (дыслацыраваўся ў Мінску, потым у Смаленску). Камандаванне акругі займалася камплектаваннем і размяшчэннем вайск. часцей, нарыхтоўкамі для дзеючай арміі, эвакуацыяй параненых і цывільнага насельніцтва, пытаннямі цэнзуры, контрразведкі і інш. Штаб акругі расфарміраваны ў пач. 1918.
2) Назва з 28 ліст. да 14 снеж. 1918 Беларускай ваеннай акругі.
3) Ваенна-адм. аб’яднанне вайск. часцей, злучэнняў, ваен.навуч. і інш. устаноў Сав. Арміі пасля Вял.Айч. вайны. Існавала з 9.7.1945 да 4.2.1946 на тэр. Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Маладзечанскай і Полацкай абл.; упраўленне размяшчалася ў Мінску. Аб’яднана разам з Баранавіцкай ваен. акругай у Бел.ваен. акругу.