стварэнне твораў фотамастацтваздапамогайтэхнал. працэсаў фатаграфіі і графікі. Да 1950-х г. Ф. наз. жывапіснае ўмяшанне ў фотаздымак, жывапіс святлом на фотаматэрыяле. Пазней пад Ф. сталі разумець перапрацоўку фатаграфіі пры дапамозе фотахіміі, тэхнік асвятлення і рэпраграфікі. Мэта — графічнае ўздзеянне, часам рэдуцыраванне рэдукаванне* і аддаленне да растварэння выявы. Асн. тэхнікі Ф.: падзел тонаў, псеўдасалярызацыя, выкарыстанне масак, варыянтаў мантажу (фотарэльеф), работа з растрамі, тонамі і інш.хім. змены выявы. Некат. змены дасягаюцца здапамогай графічных праграм камп’ютэрнай апрацоўкі. Сярод заснавальнікаў Ф.: К.Шад (шадаграфія), Л.Мохай-Надзь. Эль Лісіцкі, М.Рэй (рэяграфія). На Беларусі Ф. вядома ў творах М.Баразны, В.Ганчарэнкі, М.Жылінскага, У.Цярэнцьева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДРАВІ́НА,
цыліндрычная горная вырабатка глыбінёй ад некалькіх метраў да 10 км і болей, дыяметрам звычайна 75—800 мм. Праходка С. ажыццяўляецца бурэннемздапамогайспец.буравых установак. Гл. таксама Буравая свідравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫГАНАМЕТРЫ́ЧНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
алгебраічнае ўраўненне адносна трыганаметрычных функцый ад невядомага аргумента. Для рашэння Т.ў. на аснове суадносін паміж трыганаметрычнымі функцыямі яго зводзяць да ўраўнення адносна адной з іх. Пасля чаго карані Т.ў. атрымліваюць здапамогайадваротных трыганаметрычных функцый.
адна з першых найб. пашыраных моў праграмавання высокага ўзроўню. Арыентавана на рашэнне навук.-тэхн. задач здапамогайЭВМ. Простая ў вывучэнні, зручная для напісання праграм і іх наладкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБО́ЙНІК,
каменная прылада, здапамогай якой у старажытнасці расколвалі крэмень, счэсвалі з яго жаўлаковую скарынку, рабілі нуклеусы, адбівалі адшчэпы. У палеаліце як адбойнік выкарыстоўвалі рачную гальку ці жаўлакі крэменю. У неаліце паявіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробленым аббіваннем крамянёвага жаўлака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́ГАН,
сані без палазоў у індзейцаў Паўн. Амерыкі. Уяўлялі сабой некалькі дошак, змацаваных папярочкамі і рамянямі, з загнутым перадком; па баках нацягнута шкура або бяроста. Перасоўваліся ўручную або здапамогай сабак. Як від спорту вядомы зпач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ АТМАСФЕ́РЫ,
даследаванне вертыкальнага (найб. пашырана) або гарызантальнага (эпізадычна) размеркавання т-ры, вільготнасці, ціску паветра, сонечнай радыяцыі і інш. параметраў атмасферы. Праводзіцца здапамогай самалётаў, аэрастатаў, радыёзондаў, метэаралагічных ракет і метэаралагічных спадарожнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ О́ПТЫКА,
тэорыя фарміравання патокаў электронаў і кіравання імі здапамогайэл. і магн. палёў; сукупнасць прылад і метадаў даследавання, заснаваных на выкарыстанні такіх патокаў. Гл.Электронная і іонная оптыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУСТЫ́ЧНАЯ ГАЛАГРА́ФІЯ,
інтэрферэнцыйны спосаб атрымання аб’ёмных відарысаў прадметаў здапамогай акустычных хваляў. Спачатку рэгіструецца карціна, якая атрымліваецца ў выніку інтэрферэнцыі дзвюх гукавых хваляў — рассеянай прадметам (сігнальнай) і апорнай, потым па атрыманым запісе (акустычнай галаграме) аднаўляецца відарыс прадмета. Ва ультрагукавым дыяпазоне найб. пашыраны метад паверхневага рэльефу, у якім акустычная галаграма аднаўляецца здапамогай кагерэнтнага святла. Акустычная галаграфія выкарыстоўваецца ў медыцыне (ультрагукавая дыягностыка), гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі і інш.Гл. таксама Галаграфія.