мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць берылу, афарбаваная прымессю хрому (Cr3+ да 2%) у яркі густа-зялёны колер. Бездэфектныя крышталі масай больш за 5 каратаў цэняць вышэй, чым алмазы такіх жа памераў. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень 1-га класа. Гал. радовішчы І. ў Расіі, ПАР, Бразіліі, Індыі, Замбіі, Зімбабве і інш. Сінтэтычныя І. выкарыстоўваюць у квантавай электроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ ЗАВО́Д МА́СЛА І СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́ Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1945 як маслазавод. На яго базе ў 1967—70 пабудаваны завод масла і сухога абястлушчанага малака. З 1971 галаўное прадпрыемства з Хоцімскім і Касцюковіцкім філіяламі. З 1995 адкрытае акц.т-ва з той жа назвай. Асн. прадукцыя (1998): масла жывёльнае, цэльнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае малако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Ніна Пятроўна (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.
Тв.:
Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разам з Л.В.Кукрашам);
Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІРЫ́Т (porphyrite),
палеатыпныя эфузіўныя сярэднія і асноўныя горныя пароды, у структуры якіх буйныя ўкрапанікі плагіяклазу, рагавой падманкі або піраксену ў тонказярністай масе, якая складзена з тых жа мінералаў і змененага шкла (парфіравая структура). Паводле складу аналагічнай кайнатыпнай пароды адрозніваюць П. базальтавы, андэзітавы і інш. П. наз. таксама гіпабісальныя, жыльныя сярэднія і асноўныя горныя пароды (габрапарфірыт, дыярытавы П. і інш.) з парфіравай структурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночны марскі шлях паміж Атлантычным і Ціхім ак. праз моры і пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага. Упершыню пройдзены з У на З у 1903—06 нарв. экспедыцыяй Р.Амундсена на судне «Іоа» (з 3 зімоўкамі), у 1944 — за адну навігацыю Г.Ларсенам на тым жа судне. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У адрозненне ад Паўн.-Усх. праходу (гл.Паўночны марскі шлях) малаасвоены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЫШТАЛІЗА́ЦЫЯ,
утварэнне і рост (або толькі рост) адных крышт. зярнят полікрышталя за кошт іншых (структурна менш дасканалых) той жа фазы. Скорасць Р. экспаненцыяльна нарастае з павышэннем т-ры і ў значнай ступені залежыць ад хім. і фазавага саставу матэрыялу. Асабліва інтэнсіўна Р. праходзіць у пластычна дэфармаваных матэрыялах (гл.Дэфармацыя). Прыводзіць да ліквідацыі структурных дэфектаў, змяняе памеры і арыентацыю зярнят, а часам і тэкстуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня, якая апісваецца лініяй, што аварочваецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Вінтавая паверхня, якая апісваецца прамой, наз. гелікоідам. Уласцівасць усякай вінтавой паверхні перамяшчацца па самой сабе выкарыстоўваецца ў тэхніцы (напр., для стварэння чарвячных перадач).
Вінтавая паверхня: 1 — агульнага выгляду, 2 — гелікоід (OO′ — нерухомая вось; L — лінія, пры дапамозе якой утвараецца вінтавая паверхня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДАЯ́Н Аляксандр Арсенавіч (н. 24.5.1925, с. Хот Гарыскага р-на, Арменія),
бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм.н. (1965), праф. (1983). Скончыў Азерб.ун-т (1955). З 1966 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па тэнзарным аналізе і рыманавай геаметрыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и геометрия. Мн., 1989 (разам з У.А.Дударэнкам);
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАЗВІЦЦЯ́ (МАР; International Development Association),
філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Створана ў 1960 для прадастаўлення крэдытаў і пазык на льготных умовах краінам, якія сталі на шлях развіцця. МАР мае свой статут, але фактычна кіруецца банкам. Структура МАР: савет кіраўнікоў, выканаўчы дырэктарат, прэзідэнт. Склад савета кіраўнікоў і выканаўчага дырэктарата той жа, што і ў банка. Адм. дзейнасць ажыццяўляе па сумяшчальніцтве персаналам банка. Месцазнаходжанне — Вашынгтон.