АСТРО́ЎСКІ Ян (1811, г. Сянно Віцебскай вобласці — 1872),
бел. скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Вільні пад кіраўніцтвам Р.Слізеня, К.Ельскага. Ствараў пераважна медальёны, бюсты гіст. асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Польшчы, Літвы: М.Рэя (1856), К.Ельскага (1853), М.Балінскага (1857), У.Сыракомлі (1856), Ю.Корсака (1853), Т.Нарбута (1856), Б.Панятоўскага (1850), Ю.Нямцэвіча (1850), Я.Каханоўскага (1855), Я.Тышкевіча (1856) і інш. (Нац. музей у Варшаве). Кампазіцыі бюстаў тыпу ант. гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэаліст. рысаў мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ РЭФАРМАЦЫ́ЙНЫХ СІНО́ДАЎ У ПО́ЛЬШЧЫ,
«Akta synodów różnoeierczych w Polsce», шматтомнае выданне крыніц па гісторыі Рэфармацыі ў Польшчы і ВКЛ. Выдаюцца з 1966 у Варшаве. Ахопліваюць перыяд з 1550 да канца 17 ст. Выкарыстаны ўсе кодэксы пратаколаў рэфармацыйных сінодаў, упамінанні пра сіноды ў старадруках, асобныя акты, карэспандэнцыі, рэляцыі на польск., лац., чэшскай мовах. Асвятляецца арганізац., царкоўнарэліг., ідэалаг. дзейнасць рэфармацыйных абшчын («Чэшскіх братоў», кальвіністаў, арыян), узаемаадносіны розных рэфармацыйных плыняў, палітыка вярх. улады ў адносінах да Рэфармацыі, удзел бел.-літ.дзеячаў у грамадска-паліт. жыцці Польшчы і ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (н. 1.8.1958, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайск. вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Рас. Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 нач. Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ Рас. Федэрацыі па Смаленскай вобл. Аўтар дакумент. твораў пра паліт. рэпрэсіі ў СССР, у т. л. на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаўбел. культуры — М.І.Гарэцкага (кн. «Душа дваілася...», 1997), Г.І.Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, А.Ляўданскага і інш.
Засн. 31.5.1996 на 1-м з’ездзе беларусаў Іркуцкай вобл. Расіі. Кіруючы орган — рада. Аб’ядноўвае каля 150 чал.Асн. мэты: аб’яднанне беларусаў Усх. Сібіры, захаванне бел.этн. свядомасці, мовы і культ. традыцый, пашырэнне ведаў пра Беларусь. Пры т-ве працуе бел. нядзельная школа, маладзёжны клуб, дзіцячы ансамбль «Пралескі». У цэнтр.гар. б-цы Іркуцка адкрыты бел. аддзел. Т-ва праводзіць культ.-асв. работу, адзначае бел.нац. святы, юбілеі бел. пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў; выдае газ. «Маланка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНЯ́Н Васіль Васілевіч (н. 21.2.1924),
расійскі кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1950). Працаваў на Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў. Ставіў пераважна фільмы пра дзеячаў культуры: «Сяргей Эйзенштэйн» і «Усевалад Вішнеўскі» (абодва 1958), «Поль Робсан» і «Зоркі сустракаюцца ў Маскве» (абодва 1959), «Мая Плісецкая» (1964 і 1982), «Аркадзь Райкін» (1967), «Кампазітар Радыён Шчадрын» (1970), «Наш Пушкін» і «Перачытваючы Стасава» (абодва 1974), «Кампазітар Аляксандра Пахмутава» (1977), «На канцэрце Людмілы Зыкінай» (1978); а таксама прысвечаныя Вял.Айч. вайне — «Партызаны. Вайна ў тыле ворага» (1979, Ленінская прэмія 1980), з кінаэпапеі «Вялікая Айчынная...».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́ЦТВА»,
штомесячны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Орган Мін-ва культуры, Дзярж.к-та па кінематаграфіі, Бел. саюзаў мастакоў, кампазітараў, кінематаграфістаў і Бел.тэатр. аб’яднання. Выдаецца з 1983 у Мінску на бел. мове. Да 1992 наз. «Мастацтва Беларусі». Публікуе матэрыялы па пытаннях эстэтыкі, тэорыі і гісторыі бел. мастацтва, маст. спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафес., нар. і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтва Беларусі, а таксама культ. жыццё і творчасць беларусаў замежжа і нац. меншасцей на Беларусі. Вядзе хроніку маст. жыцця рэспублікі, публікуе рэцэнзіі на новыя кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЦЭНА́Т Гай Цыльній (Gaius Cilnius Maecenas; паміж 74 і 64—8 да н.э.),
рымскі дзярж. дзеяч, прыбліжаны імператара Аўгуста, прыхільнік манархіі. Не займаючы афіц. пасад, выконваў для Аўгуста важныя паліт. і дыпламат. місіі, у т. л. заключыў дагаворы з Маркам Антоніем у Брундызіі (40) і Тарэнце (37). У 31—30 замяшчаў у Рыме Актавіяна, які выехаў на Усход. Вядомы сваім уплывам на літ. жыццё Рыма, апекаваўся паэтамі Вергіліем, Гарацыем, Праперцыем і інш. Ад твораў М. захаваліся ўрыўкі. Прозвішча М. як апекуна дзеячаў навукі і мастацтва стала хадзячай (пераноснай) назвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙТЫНГ (англ. rating ацэнка, клас, разрад),
1) індывідуальны лікавы паказчык (каэф.) дасягненняў шахматыста (шашыста), які мяняецца ў залежнасці ад яго вынікаў на спаборніцтвах. З 1970 Міжнар. шахматнай федэрацыяй (за аснову падліку Р. прынята сістэма амер. шахматыста А.Эла) выкарыстоўваецца пры прысваенні міжнар. званняў, напр., гросмайстра (мінім. Р. у жанчын — 2300, у мужчын — 2450). Найб. Р. дасягнуў Г.Каспараў — 2812 (1991).
2) Ступень папулярнасці вядомых дзеячаў (у галінах палітыкі, культуры, грамадскай дзейнасці), арганізацый і інш., якая вызначаецца шляхам вывучэння грамадскай думкі (вынікі галасавання, сацыялагічных апытанняў, анкет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́РЫН Савелій (люты 1878, г. Полацк Віцебскай вобл. — ліст. 1953),
амерыканскі мастак-партрэтыст бел. паходжання. З 1894 вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы ў К.Кастандзі, у Пецярбургскай АМ у І.Рэпіна. Зазнаў уплывы А.Бенуа, А.Матыса, П.Пікасо. З 1917 жыў у Парыжы, з 1923 у Нью-Йорку. У творчасці імкнуўся спалучыць жывапіснасць імпрэсіянізму з веліччу ідэі і выканальніцкім майстэрствам мастакоў Адраджэння. Пісаў пераважна партрэты дзеячаўрас. культуры, у т. л. Бенуа, М.Горкага, Э.Дузе, Г.Паўлавай, М.Фокіна, Ф.Шаляпіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫ́ЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. дзеяч самадз. творчасці. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую праф. школу (1965). З 1965 дырэктар дамоў самадз. творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў (з 1974 — міжсаюзнага), адначасова ў 1974—92 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. З 1987 першы нам. старшыні праўлення Бел. саюза муз.дзеячаў. Гал. рэжысёр Усесаюзнага свята духавой музыкі (1967), рэжысёр шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў самадз.нар. калектываў, фестываляў, многія з якіх сталі традыцыйнымі.