возера ў Арменіі, адно з найбуйнейшых на Каўказе. Размешчана на Армянскім нагор’і на выш. 1900 м. Пл. 1240 км², сярэдняя глыб. 28,5 м, найб. 83 м. Займае цэнтр.ч. міжгорнай упадзіны, абкружанай горнымі хрыбтамі. Двума мысамі возера падзяляецца на Малы С. і Вялікі С., злучаных пралівам (шыр. да 8 км). У возера ўпадае 28 невял. рэк, выцякае р. Раздан. Былы в-аў Севан з-за спуску часткі вады ў сувязі с з буд-вам на р. Раздан ГЭС злучыўся з сушай. З мэтай павелічэння водных рэсурсаў С. і Севана-Разданскага каскада ГЭС пабудаваны падземны тунэль Арпа—Севан (даўж. 49 км) для перакідвання вод р. Арпа. Замярзае С. толькі ў самыя халодныя зімы. Рыбалоўства. Возера ў складзе аднайм.нац. парку. На беразе С. — г. Севан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЧЫЛ (Churchill),
1) рака ў цэнтр ч. Канады. Даўж. 1600 км, пл.бас. 282 тыс.км². Выцякае з воз. Чэрчыл, упадае ў Гудзонаў заліў. Рэчышча — шэраг азёрападобных расшырэнняў, падзеленых парожыстымі ўчасткамі. У сістэме Ч. шмат буйных азёр (Аленевае, Нортэрн-Індыян-Лейк, Саўтэрн-Індыян-Лейк, Ла-Ронж і інш.). Гал. прыток — Бівер (справа). Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады 1200 м³/с. Ледастаў каля 8 мес. ГЭС Айленд-Фолс. У вусці порт Чэрчыл.
2) Рака ў Канадзе, на п-ве Лабрадор. Да 1965 наз. Гамільтан. Даўж. 560 км, пл.бас. 80 тыс.км². Ажыццяўляе сцёк вял. групы азёр у цэнтр.ч. Лабрадора. Упадае ў воз. Мелвіл, якое злучана пратокай з зал. Гамільтан Атлантычнага акіяна. Вадаспады (Чэрчыл-Фолс, Маскрат-Фолс), парогі (Порк’юпайн, Муні). Сярэдні расход вады 1580 м³/с. Вадасх. Чэрчыл. ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЮ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Вілюй, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1965. Пл. 2170 км², аб’ём вады 35,88 км³. Даўж. 470 км. Ваганні ўзроўню да 8 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВАРНІ́ (Gavarnie),
вадаспад на Пд Францыі, у Пірэнеях, у вярхоўях р. Гаўдэ-По (бас.р. Адур). Выш. 422 м (адзін з самых высокіх у свеце). Спадае 12 патокамі са схілаў найб. ў Еўропе ледавіковага цырка Гаварні. ГЭС. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПВО́ЗЕРА,
возера на ПнЗеўрап.ч. Расіі, у Карэліі. Пл. 986 км², глыб. да 56 м. Берагі парэзаныя; шмат астравоў. Выцякае р. Коўда. Ледастаў з кастр. да мая. Са стварэннем Кумскай ГЭС (1966) стала часткай Кумскага вадасховішча. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДАНЬЦЗЯ́Н,
горад на ПнУ Кітая, у прав. Хэйлунцзян, на р.Муданьцзян. Каля 650 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак. Лесапрамысл. цэнтр.Прам-сць: маш.-буд. (лакаматывы, с.-г. машыны, станкі і інш.), дрэваапр., цэлюлозная, папяровая, тэкстыльная. Паблізу ГЭС на р. Муданьцзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЯРЭ́ЖНЫЯ ЧАЎНЫ́,
горад у Рэспубліцы Татарстан, Расія, прыстань на р. Кама. 528,7 тыс.ж. (1996). Прам-сць; аўтамаб.вытв-сць велікагрузных аўтамабіляў КамАЗ, харч., дрэваапр., лёгкая, буд. матэрыялаў. Рамонтна-мех.з-д. Ніжнякамская ГЭС. Політэхн., пед. ін-ты. Тэатр лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРЭ́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972. Пл. 98 км², аб’ём 10,5 км³, даўж. 70 км, найб.шыр. 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНТА́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Хантайка (бас.р. Енісей), у Краснаярскім краі Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1970—75. Пл. 1561 км², аб’ём 23,5 км³, даўж. 160 км. найб.шыр. 9 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 13 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХТАРМІ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Казахстане, на р. Іртыш. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1960—67. Пл. (з падпорам воз. Зайсан) 5490 км², аб’ём вады 49,6 км³. Даўж. 425 км, найб.шыр. 35 км. Ваганні ўзроўню да 7 м. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства.