у Расійскай Федэрацыі. Абмежаваны на У Уралам, на Пд Прыкаспійскай упадзінай, на Пн Ціманскім кражам, на З Сысальскім, Капельніцкім, Токмаўскім скляпеннямі і Варонежскім масівам. Агульная пл. 700 тыс.км². Першае радовішча нафты адкрыта ў 1929. Больш за 900 нафтавых і 500 газавых радовішчаў. Прамысл. паклады прыўрочаны да адкладаў дэвону, карбону, пярмі. Прадуктыўныя гарызонты на глыб. ад 0,5 да 5 км і больш. Асн. радовішчы: Рамашкінскае, Арэнбургскае, Туймазінскае, Шкапаўскае, Арланскае і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНАЯ РЭ́НТА,
дадатковы прыбытак, які ствараецца ў выніку затрат працы на сярэдніх і лепшых зямельных участках пры павышэнні прадукцыйнасці ці дадатковых укладанняў капіталу і прысвойваецца ўласнікам зямлі; адна з форм зямельнай рэнты. Крыніца яе — лішак прыбавачнай вартасці, што ствараецца працай с.-г. наёмных рабочых над сярэднім прыбыткам, і ўзнікае праз больш высокую прадукцыйнасць працы на адносна лепшых зямельных участках (больш урадлівых ці размешчаных бліжэй да месца збыту або ў якія ўкладзены дадатковы капітал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБЕРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Ibérica),
горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, каля паўн.-ўсх. ускраіны плато Месета. Даўж. 440 км. Выш. да 2313 м (г. Манкайо). Паніжэнне з далінай р. Халон падзяляе горы на масівы больш высокія з альпійскімі вяршынямі на ПнЗ і больш нізкія, значна закарставаныя на ПдУ. Слаба расчлянёныя складкава-глыбавыя масівы, складзеныя з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, кварцытаў. Радовішчы жал. руды. Міжземнаморскія хмызнякі, на ПнЗ — шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,38 км², даўж.больш за 1 км. найб.шыр. 530 м, найб.глыб. 1,3 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. да 100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУСТА́Н, Кабыстан, Габустан,
гарыстае ўрочышча на ўзбярэжжы Каспійскага м. за 60 км на ПдЗ ад Баку, дзе ў чатырох пунктах знаходзяцца наскальныя «галерэі» петрогліфаў. Зафіксавана больш за 750 выяў, якія храналагічна ахопліваюць перыяд ад пачатку мезаліту да сярэдневякоўя. Сярод мезалітычных выяў пераважаюць гравіраваныя контурныя і сілуэтныя рэаліст. малюнкі людзей і быкоў. На найб.стараж. малюнках выявы пераважна рытуальных танцаў, на больш позніх пераважаюць сцэны палявання з лукам і сабакам на быка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЧСКІ РАНВялікі і Малы,
саланчакі на З Індыі і ў Пакістане, на ПдУ ад дэльты р.Інд.Пл.больш за 20 тыс.км². Даўж. з У на Збольш за 300 км, шыр. 40—80 км. Плоская нізінная паверхня (выш. да 200 м), укрытая чорным глеем з плямамі солей, з асобнымі ўзвышшамі (выш. да 465 м) і пясчанымі ўзгоркамі. У час летняга мусону саланчакі заліваюцца водамі мора і рэк Банас і Луні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАМАРФО́З (ад грэч. airō падымаю + morphōsis узор, форма),
анагенез, арагенез, морфафізіялагічны прагрэс, эвалюцыйнае пераўтварэнне марфалагічнай структуры і функцый арганізма, у выніку якога ён падымаецца на прынцыпова новую, больш прагрэсіўную ступень развіцця; адзін з асн. кірункаў біял. прагрэсу. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1920). Арамарфоз садзейнічае высокай жыццяздольнасці арганізма, павышэнню ўзроўню абмену рэчываў, развівае больш актыўныя спосабы барацьбы за існаванне і інш. Магчымасці арамарфозу рэалізуюцца ў працэсе развіцця ідыяадаптацый і інш.больш вузкіх прыстасаванняў, на базе якіх могуць фарміравацца новыя арамармозы. Напр., лёгкія для кісцяпёрых рыб (продкаў наземных пазваночных) былі ідыяадаптацыяй, што давала ім магчымасць існаваць у вадаёмах з паніжанай колькасцю растворанага кіслароду. Для іх патомкаў (наземных пазваночных) арамарфозам стала ўдасканаленне лёгачнага дыхання. Якасны скачок арамарфозу адбыўся пры пераходзе ад рэптыліяпадобных да млекакормячых: чатырохкамернае сэрца, унутрывантробны тып развіцця, узнікненне пёравага, валасянога покрыва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РА ЗО́РАК,
паверхневы слой зорак, у якім фарміруецца лінейчасты спектр выпрамянення зорак. У атмасферы зорак вылучаюцца 3 слоі: фотасфера — самы глыбокі і тонкі, які дае асн. частку бачнага выпрамянення, над ёй размяшчаюцца больш празрыстыя слаі — храмасфера і працяглая карона. Веды пра зоркі атрыманы пры вывучэнні спектра выпрамянення атмасферы зорак. Характар зоркавага спектра вызначаецца хім. і фіз. ўласцівасцямі атмасферы зорак, іх т-рай, ціскам, шчыльнасцю, хім. саставам і інш.Больш вывучана фотасфера зорак, храмасфера і карона — у Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕАТРО́ПНЫЯ СУ́МЕСІ, азеатропы (ад а... + грэч. zeō кіплю + tropē змяненне),
аднародныя вадкія сумесі, якія пры перагонцы ўтвараюць кандэнсат таго самага саставу, што і зыходны раствор. Прысутнасць азеатропаў перашкаджае раздзяленню вадкіх сумесяў і патрабуе спец. метадаў рэктыфікацыі. Некаторыя азеатропныя сумесі кіпяць пры больш высокай ці больш нізкай, чым іх кампаненты, т-ры. Сустракаюцца ў двайных, шматкампанентных сістэмах. Напр., сумесь 95,57% C2H5OH (t кіп. 78,5 °C) і 4,43% H2O (t кіп. 100 °C) утварае азеатропныя сумесі (t кіп. 78,15 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕ́РТА (Alberta),
буйнейшы вугальны басейн на З Канады, у паўн.ч. Скалістых гор; невял. паўд.ч. басейна ў ЗША. Пл.больш за 250 тыс.км². Агульныя запасы больш як 228 млрд.т. 11 асн. вуглездабыўных раёнаў. Інтэнсіўна распрацоўваецца з 1960-х г. У зах.ч. басейна вуглі каксавальныя, антрацыты, ва ўсх.ч. — бурыя. Каксавальныя вуглі экспартуюцца ў Японію і інш. краіны, энергетычныя выкарыстоўваюцца на мясцовых эл. станцыях. На тэр. басейна таксама здабыча серы, прыроднага газу, нафты, бітумаў і інш.