горад на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, зах. прыгарад Нью-Йорка. Засн. ў 1666. 268,5 тыс.ж., з г. Элізабет і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн.ж. (1998). Трансп. вузел. Марскі порт у бухце Ньюарк. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, у т. л. лікёра-гарэлачная; эл.-тэхн., прыладабуд., металаапр., металургічная, гарбарна-абутковая, швейная. 5 ун-таў і каледжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГЛЫНА́ННЯ ПАКА́ЗЧЫК,
фізічная велічыня, адваротная адлегласці, на якой паток выпрамянення, што ўтварае паралельны светлавы пучок, аслабляецца ў выніку паглынання ў асяроддзі ў e разоў (натуральны П.п.; гл.Бугера—Ламберта—Бэра закон) ці 10 разоў (дзесятковы П.п.). Залежыць ад частаты святла, хім. прыроды і стану рэчыва.
Адзінка П.п. у СІметр у мінус першай ступені (м−1). Гл. таксама Паглынанне святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЮТА́НТЫ,
рэчывы або злучэнні, якія выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя пры дасягненні пэўнай колькасці і канцэнтрацыі. Паводле характару паходжання бываюць фіз. (энергія, радыяцыя, шум і інш.), хім. (злучэнні азоту, серы, ртуці, металаў і рэчывы — гербіцыды, пестыцыды і інш.), біял. (патагенныя мікраарганізмы); паводле аб’ектаў забруджвання — атмасферныя, водныя, глебавыя, ландшафтныя. Адрозніваюць П. першасныя (прыродныя) і другасныя (антрапагенныя), якія ўтвараюцца ў выніку быт., с.-г., прамысл. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛАГІ́ЧНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
глыбакаводныя донныя асадкі адкрытых мораў або акіянаў, што складаюцца са шкілетных рэшткаў планктонных мікраарганізмаў, найтанчэйшых мінер. часцінак, якія прыносяцца з сушы. вулканічнага попелу, касм. пылу, а таксама мінералаў, утвораных на дне ў выніку хім. працэсаў у вадзе. Да П.а. адносяцца сучасныя ілы (глабігерынавы, какалітавы, дыятомавы, радыялярыевы), чырвоныя глыбакаводныя гліны, са стараж. асадкавых горных парод — некаторыя вапнякі, радыялярыты, дыятаміты і інш.
англійскі хімік-арганік і прамысловец; пачынальнік анілінафарбавай прам-сці ў Англіі. У 1853—55 вучыўся ў Каралеўскім хім. каледжы ў Лондане. Навук. працы па даследаванні сінт. фарбавальнікаў. Атрымаў першы сінт. анілінавы фарбавальнік — мавеін (1856) і арганізаваў яго прамысл.вытв-сць. Адкрыў рэакцыю атрымання араматычных ненасычаных кіслот (1868, рэакцыя П.), сінтэзаваў кумарын і карычную к-ту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРТ (Perth),
горад на ПдЗ Аўстраліі. Адм. ц. штата Зах. Аўстралія. Засн. ў 1829. 1313 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на беразе Індыйскага ак. пры ўпадзенні р. Суон (аванпорт — г. Фрымантл). Пачатковы пункт чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цяжкае і трансп. машынабудаванне (судны, аўтазборка, пад’ёмна-трансп. абсталяванне), хім., тэкст., дрэваапр., харч. (асабліва мясная), папяровая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ТКА КЕРАМІ́ЧНАЯ,
адзін з відаў штучных абліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса-, вода- і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можа быць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6- і 8-гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
Узоры пліткі керамічнай акцыянернага таварыства «Керамін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц. акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-д штучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПО́ЛКА,
выдаленне пустазелля з пасеваў с.-г. і лясных культур. Бывае мех., хім. і ручная. Механічная П. — падразанне, вырыванне ці інш. пашкоджванні пустазелля пры баранаванні ці культывацыі. Хімічная П. — знішчэнне пустазелля гербіцыдамі. Ручную П. праводзяць на невял. плошчах, напр., на насенняводчых дзялянках, пасевах каштоўных культур. Каб пазбегнуць прыгнечання культ. раслін, зніжэння ўраджаю, П. праводзяць у найб. раннія фазы развіцця пустазелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАПЛА́ЗМА (ад прата... + плазма),
змесціва жывой клеткі — яе цытаплазма і ядро. З’яўляецца мнагафазным калоідам, дзе дысперснае асяроддзе — вада, а асн. дысперсная фаза — бялкі і ліпіды. У жывёл, раслін, мікробных клетак і аднаклетачных арганізмаў фіз. ўласцівасці, хім. састаў, структурна-марфал. асаблівасці П. маюць шмат агульнага, што служыць адным з доказаў адзінства жывой прыроды. Часам тэрмінам «П.» няправільна наз. пазаядзерную ч. клеткі — цытаплазму.