КАРАБА́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д біял. н. (1993). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.

т. 8, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРТАШЭ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 11.2.1949, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Д тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (з 1996 першы прарэктар). Навук. працы па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутр. згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і мех. перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканам. паказчыкаў работы дызеляў.

т. 8, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЎШЫКАВА (Любоў Паўлаўна) (н. 13.7.1926, в. Чолсма Галіцкага р-на Кастрамской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1980), праф. (1981). Скончыла Ленінградскі вет. ін-т (1949). З 1954 у Віцебскім вет. ін-це (у 1978—93 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні марфалогіі нерв. сістэмы і сасудаў органаў стрававання с.-г. жывёл і пушных звяроў.

т. 8, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОХ (Аляксандр Мікалаевіч) (6.5.1909, г. Гродна — 1.7.1972),

бел. жывапісец. Скончыў Варшаўскую АМ (1934). Працаваў у жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. Сярод твораў лірычныя пейзажы «Позняя восень» (1946), «Ранняя вясна» (1957), «Ветраны дзень» і «Старое Гродна» (1961), «Маладое жыта» (1962), «Ускраіна горада» (1965), «Вясна» (1968); партрэты Д.​А.​Паўловіч (1957), С.​І.​Дулаева (1963), «Партрэт мастака» (1968), «Камінар» (1960), «Нацюрморт з рыбай» (1957) і інш.

т. 8, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЧКО́ВА (Ніна Міхайлаўна) (н. 31.3.1939, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Д біял. н. (1985), праф. (1991). Скончыла БДУ (1961) і працуе ў ім (у 1985—95 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ролі зоапланктону ў працэсе трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах.

Тв.:

Краткий экологический словарь. Мн., 1988 (у сааўт.);

Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона. М., 1989.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Мікалай Іванавіч) (6.1.1919, в. Гнілаўка Цвярской вобл., Расія — 9.11.1985),

бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д мед. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), з 1957 працаваў у ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, эпідэміялогіі і прафілактыцы шкарлятыны, сальманелёзаў, тэорыі эпідэмічнага працэсу, проціэпідэмічным забеспячэнні насельніцтва.

Тв.:

Сальмонеллезы: Эпидемиология, клиника и профилактика. Мн. 1980.

т. 9, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕВІ́Т (Зігфрыд Натанавіч) (31.3.1919, г. Чарнаўцы, Украіна — 21.3.1978),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Свярдлоўскі пед. ін-т (1944). З 1952 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Гал. працы: «Курс французскай лексікалогіі» (1963), «Да праблемы аналітычнага слова ў сучаснай французскай мове» (1968), «Нарысы па лексікалогіі сучаснай французскай мовы» (1969) і інш.

І.​К.​Германовіч.

т. 9, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУКАШЭ́ВІЧ (Ніна Пятроўна) (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),

бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д с.-г. н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.

Тв.:

Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разам з Л.​В.​Кукрашам);

Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).

т. 9, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎДА́НСКІ (Валерый Уладзіміравіч) (н. 17.5.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д фіз.-матэм. н. (1993). Сын У.А.Ляўданскага. Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу ў гетэрагенных сістэмах.

Тв.:

Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.).

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРО́НЧЫК (Іван Мікалаевіч) (н. 13.8. 1927, в. Жарсцвянка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д мед. н., праф. (1972). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). У 1958—83 працаваў у ім (з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па перынатальнай і дзіцячай паталаг. анатоміі.

Тв.:

Язвы кишечника у грудных детей. Мн., 1975;

Перинатальные вскрытия. Мн., 1981.

т. 10, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)