ДАДЭКА́ЭДР (ад грэч. dōdeka дванаццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 12 граней (пяцівугольных), 30 рэбраў, 20 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 3 рабры). Калі a — даўжыня рабра Д., тады яго аб’ём
. Упершыню Д. пабудаваў Тэатэт (4 ст.дан.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЖЭ́ЦКІ Уладзіслаў Вацлававіч (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),
расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭМІ́ЧНАЕ ВЫДА́ННЕ,
1) выданне, якое змяшчае навукова вывераны тэкст і яго розныя варыянты, каментарыі і інш. даведачны апарат. Да акадэмічных выданняў належаць найб. поўныя зб.тв. класікаў л-ры, навукі, грамадскай думкі (напр., у 1991—95 АН Беларусі выдадзены Поўны зб.тв. М.Багдановіча; т. 1—3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́КА БУ́РЫ, вока тайфуну,
вобласць у цэнтры трапічнага цыклону папярочнікам 20—30 км (часам да 60 км), з ясным небам і слабымі вятрамі (нярэдка поўны штыль). Акружана магутнай воблачнасцю, з якой звязаны ліўневыя ападкі, навальніцы, штармавыя вятры і моцнае хваляванне на моры. Утвараецца пры апусканні паветра, што суправаджаецца яго ўшчыльненнем, награваннем і высушваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНЫ, АБО ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНЫ, ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Вял. Каўказа, у ягонайб. прыўзнятай восевай частцы. Працягваецца з З — ПнЗ на У — ПдУ. З’яўляецца водападзелам рэк, якія сцякаюць на Пн (бас. Кубані, Церака, Сулака і інш.) і на Пд (бас. Кадоры, Інгуры, Рыёні, Куры і інш.). Выш.да 5068 м (г. Шхара). Ледавікі. Гл.Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСНАСЦЬ,
характарыстыка памеру часцінак дысперснай фазы ў дысперсных сістэмах. Адваротна прапарцыянальная дыяметру часцінкі, характарызуецца велічынёй удзельнай паверхні (усярэднены паказчык Д.) — адносінамі агульнай паверхні дыспергаванага ў дадзеным асяроддзі цела даяго аб’ёму ці масы. Для тонкасітаватых цел аналагічным паняццем з’яўляецца сітаватасць. Д. — важны тэхнал. паказчык у вытв-сці пігментаў, напаўняльнікаў пластмас, пестыцыдаў і інш. парашкападобных прадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКА́ТА, Партыя свабоды Інката,
палітычная партыя ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Створана ў 1975 як грамадска-культ.арг-цыя зулусаў. Да 1990 наз. Рух Інката (Inkhata inkululeko ye sizwe — Рух культурнага вызвалення нацыі). Змагалася з апартэідам, пасля яго скасавання — гал.паліт. канкурэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 1994 І. заваявала 10,5% галасоў выбаршчыкаў.
хваравіты стан, які характарызуецца празмернай увагай да стану свайго здароўя, страхам за яго і за жыццё. Бывае пры шызафрэніі, псіхапатыях, маніякальна-дэпрэсіўным псіхозе і інш. Скаргі хворых фантастычныя («згнілі, расплавіліся тыя ці інш. органы», «вантробы заселены дробнымі жывёламі» і інш.), дэпрэсіўна афарбаваныя, не адпавядаюць вынікам аб’ектыўнага (клінічнага і лабараторнага) даследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЦЭНО́З (ад грэч. kata уніз + koinos агульны),
заключная стадыя дыгрэсіі біятычнага згуртавання, пасля якой настае яго поўнае знікненне (напр., пасля працяглага затаплення, засалення і інш.). Для К. характэрна малая колькасць відаў, што захаваліся ў пэўным згуртаванні, і дэградацыя біятычнага асяроддзя (напр., дэградацыя пашы пры парушэннях пашазвароту, якія могуць прывесці да яе поўнага знішчэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕТАРГІ́Я (грэч. lēthargia ад lētē забыццё + argia бяздзейнасць),
паталагічны стан чалавека, аслабленне ўсіх праяў жыцця (несапраўдная смерць), адсутнасць рэакцый на знешнія раздражняльнікі. Сустракаецца пры істэрыі, агульным знясіленні, пасля моцных хваляванняў. Прыступы раптоўныя, працягваюцца ад некалькіх гадзін да многіх дзён. Свядомасць пры Л. захоўваецца: хворыя ўспрымаюць і запамінаюць навакольнае, але не рэагуюць на яго.