кіраўнік сял.-казацкага паўстання 1591—93 на Украіне. У 1580-я г. гетман рэестравых казакоў у Запарожскай Сечы. У снеж. 1591 узначаліў выступленне казакоў, якое перарасло ў нар. паўстанне (ахапіла Кіеўшчыну, Брацлаўшчыну, Валынь і ч. Падоліі). У 1592 паўстанцы захапілі гарады Белая Царква, Пераяслаў, Трыполле, але пасля паражэння каля мяст. Пяткі (Жытомірская вобл.) адступілі ў Запарожжа. К. ўступіў у перагаворы з рас. урадам, крымскімі татарамі і Турцыяй. У маі 1593 на чале двухтысячнага войска выступіў пад Чаркасы, дзе разбіты войскамі кн. А.Вішнявецкага. Загінуў у баі (паінш. звестках забіты паводле загаду Вішнявецкага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
перадача інфармацыі паміж наземнымі пунктамі і касм. лятальнымі апаратамі (КЛА), паміж наземнымі пунктамі праз КЛА, а таксама паміж КЛА. Важнейшыя віды К.с.: радыёсувязь, радыёвяшчанне, сістэмы выратавання тых, што церпяць бедства, і вызначэнне месцазнаходжання аб’ектаў.
Асн. асаблівасці сістэм К.с. — высокая якасць перадачы і вял. прапускная здольнасць каналаў сувязі ў спалучэнні з вял. зонай абслугоўвання; дыяпазон частот ад соцень мегагерц да соцень гігагерц, а таксама аптычныя частоты (лазерная сувязь). Для К.с. паміж наземнымі пунктамі выкарыстоўваюцца ШСЗ, якія рухаюцца па эліптычных ці кругавых стацыянарных арбітах на малых, сярэдніх і вял. вышынях (гл.«Інтэлсат», Спадарожнікавая сувязь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СТА (партуг. casta род, пакаленне ад лац. castus чысты),
1) эндагамная група людзей, аб’яднаных адзінствам спадчынных прафесій, строга абмежаваная ў зносінах з інш.сац. групамі. У старажытнасці прыкметы падзелу грамадства на К. сустракаліся ў Кітаі, Іране, Японіі, Егіпце і інш. У Індыі яны сталі пануючай сілай (у 1940-я г. было каля 3,5 тыс. К. і падкастаў); эканам. і грамадскую дзейнасць членаў К. кантралявалі каставыя саветы (панчаяты); выгнанне з К. ставіла чалавека па-за грамадствам. Паводле Канстытуцыі Індыі (1950) фармальна прызнана раўнапраўе К. Гл. таксама брахманы, варна, «недатыкальныя».
2) У пераносным значэнні К. — замкнёная грамадская групоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́К (Уладзімір Андрэевіч) (н. 11.3.1952, Мінск),
бел. біяхімік. Д-рхім.н. (1994). Скончыў БДУ (1974) і працуе ў ім. Навук. працы па даследаванні свабоднарадыкальных механізмаў патагенезу пры ўздзеянні на арганізм хім. і фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, малекулярнай фармакалогіі прыродных і сінт. антыаксідантаў.
Тв.:
Protective effect of natural flavonoids on rat peritoneal macrophages injury caused by asbestos fibers (у сааўт.) // Free Radical Biology and Medicine. 1996. Vol. 21, № 4;
Antiradical and chelating effects in flavonoid protection against silica-induced cell injury (разам з А.І.Патаповіч) // Archives of Biochemistry and Biophysics. 1998. Vol. 355, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Іван Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАМАРА́Н (тамільскае, літар. звязаныя бярвёны),
1) плыт для кароткіх зносін і рыбнай лоўлі ў народаў азіяцкага ўзбярэжжа Інд.ак. і прылеглых астравоў, а таксама астравоў Ціхага ак. і Паўд. Амерыкі. Перамяшчаецца з дапамогай вёслаў або ветразяў.
2) Невял. грабное або ветразевае судна з некалькіх выдзеўбаных і завостраных з канцоў бярвён, злучаных масткамі.
3) Сучаснае марское або рачное судна (грузавое, рыбалоўнае, пасажырскае, буксірнае, спартыўнае) з двума злучанымі (палубай або фермамі) у верх. ч. паралельнымі карпусамі. Мае добрую астойлівасць і мараходныя якасці, вял. палубу. К. наз. таксама аднакорпуснае судна з паплаўкамі-балансірамі па баках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЦЮ́ША»,
мемарыяльны комплекс у г. Орша Віцебскай вобл. Створаны ў 1966 у гонар першага залпа «кацюш», зробленага паням.-фаш. захопніках 14.7.1941 батарэяй капітана І.А.Флёрава (арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін). На мосце цераз Дняпро і 17-метровым адхоне на розных узроўнях размешчаны гал. часткі мемарыяла. Пры ўваходзе на тэр. комплексу невял. куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы на 7 тумбах рытмічна ўстаноўлены 8-метровыя жалезабетонныя элементы, якія сімвалізуюць мінамётны залп з 7 установак. У цэнтры самай высокай пляцоўкі на пастаменце рэактыўная ўстаноўка «БМ-13». Аб’ядноўвае кампазіцыю бетонны стылабат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЯ́НЦ (Хачатур Седракавіч) (26.9.1900, г. Гюмры, Арменія — 2.4.1961),
расійскі фізіёлаг. Чл.-кар.АНСССР (1939), акад.АН Арменіі (1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), працаваў у ім і адначасова ў Ін-це марфалогіі жывёл імя А.М.Северцава АНСССР (з 1936). У 1946—53 дырэктар Ін-та гісторыі прыродазнаўства АНСССР. Навук. працы па праблемах эвалюцыі функцый і тэарэт. асновах эвалюц. фізіялогіі. Распрацаваў энзіма-хім. гіпотэзу ўзбуджэння. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Очерки по истории физиологии в России. М.; Л., 1946;
Основы сравнительной физиологии. Т. 1—2. 2 изд. М., 1950—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́КВЫ (Nycticorax),
род птушак сям. чаплевых атр. буслападобных. 6 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць калоніямі ў забалочаных лясах або па берагах вадаёмаў. У залежнасці ад віду актыўныя днём, у прыцемках ці ўначы. Найб. шматлікая кваква звычайная (N. nycticorax). На Беларусі трапляецца як залётны від. Занесена ў Чырв. кнігу.
Невял. птушкі (даўж. кваквы звычайнай да 60 см) з кароткімі шыяй і нагамі. Дзюба прамая, доўгая. Кормяцца рыбай, земнаводнымі, дробнымі беспазваночнымі. Гнёзды на дрэвах ці высокім хмызняку, часам на заломах трыснягу. Нясуць 2—5 (дробныя віды да 8) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́КШЫ (Hylidae),
сям. бясхвостых земнаводных. 35 родаў, каля 580 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асн. на дрэвах. Актыўныя ўначы. Большасць відаў мае на канцах пальцаў расшыраныя дыскі-прысоскі, якія садзейнічаюць перамяшчэнню паверт. паверхнях. Найб.вял. род — сапраўдныя К. (род Hyla), 450 відаў. На Беларусі 1 від — К. звычайная (H. arborea).
Даўж. цела 2—13,5 см (К. звычайнай — да 5 см). Афарбоўка можа мяняцца ў залежнасці ад навакольнага фону. Кормяцца ў асн. дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак. Жывуць у няволі.