АЛЯКСЕ́ЕЎ (Фёдар Якаўлевіч) (паміж 1753 і 1755, С.-Пецярбург — 23.11.1824),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), яе акадэмік з 1794. У 1773—77 удасканальваў майстэрства ў Венецыі, дзе пісаў пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Нац.маст.музей Беларусі). Першы ў рус. жывапісе стварыў гар. пейзажы: «Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці» (1800—02), «Красная плошча ў Маскве» (1801), «Від на горад Бахчысарай», «Плошча ў горадзе Мікалаеве» і інш.
Літ.:
Алексеев: Альбом / Авт.-сост. И.М.Жаркова. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал.музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАА́МСКІЯ АСТРАВЫ́,
група астравоў у паўн.-зах. частцы Ладажскага возера, у Карэліі (Расійская Федэрацыя). Уключае в-аў Валаам (пл. 28 км²) і больш за 50 дробных астравоў. Агульная пл. 36 км². Выш. да 70 м. Складзены з гранітаў і дыябазаў. Берагі моцна парэзаныя (шхеры). Большая ч. Валаамскіх астравоў укрыта хваёвымі лясамі і насаджэннямі. З 1979 гісторыка-арх. і прыродны музей-запаведнік Валаамскі манастыр. На в-ве Валаам — гар. пасёлак Валаам. Культавыя, гасп. і жылыя пабудовы 19 — пач. 20 ст. Помнік маракам Ладажскай ваен. флатыліі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАЎЛЯ́НСКАЯ ЗБРАЁЎНЯ,
калекцыя ваен. зброі і амуніцыі 13—19 ст., сабраная А.Гюнтэрам (па паходжанні немец) у сваім маёнтку Дабраўляны (цяпер вёска ў Смаргонскім р-не). Экспанаты — шлемы, кірасы, латы, парахаўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. — былі размешчаны ў пабудаванай ім капліцы. У калекцыі былі ўзоры ваен. і паляўнічага ўзбраення розных стараж. магнацкіх родаў. На тэр. сядзіб Гюнтэр стварыў таксама музейнар. побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Пасля яго смерці (1854) б.ч. экспанатаў трапіла ў Варшаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАЙПУ́Р,
горад на Пн Індыі. Адм. ц. штата Раджастхан. Засн. ў 1728. 1458,2 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: баваўняная, гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, эл.-тэхнічная. Маст. промыслы (вытв-сць ювелірных вырабаў і тканін з залатым і сярэбраным аздабленнем, чаканка, разьбярства па слановай косці, мармуры і інш. камянях). Турызм. Ун-т. Цэнтр культуры народа раджастхані. Арх. помнікі 18 ст.: Хава-Махал («Палац Вятроў»), абсерваторыя Джантар-Мантар, палац Чандра-Махал (у ім маст.Музей махараджы Джайпура) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУШНІ́КІ-ЗДРУЙ (Duszniki Zdrój),
бальнеакліматычны курорт у Польшчы. На ПдУ ад г. Валбжых у Клодзскай катлавіне Цэнтр. Судэтаў. Мінер. крыніцы вядомы з 15 ст., як курорт развіваецца з 1800. Праводзіцца бальнеа- і клімататэрапія хвароб органаў стрававання, дыхання, гінекалагічных і інш. Пры лячэнні выкарыстоўваюць авечае малако і сыроватку, прывазныя тарфяныя гразі і інш. Лячэбныя ўстановы маюць н.-д. аддзяленні клінік Вроцлаўскай і Лодзінскай мед. акадэмій. Буйны цэнтр адпачынку, турызму і зімовага спорту. Курортны парк і тэатр імя Ф.Шапэна, арх.-гіст. помнікі 16—19 ст., музей папяровай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬМЕ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Расіі. Засн. ў 1920 як мінералагічны запаведнік (больш за 200 мінералаў), у 1935 ператвораны ў комплексны для вывучэння экалогіі фонавых і рэдкіх відаў жывёл і раслін. Размешчаны на ўсх. схілах Паўд. Урала паблізу ад г. Міяс Чэлябінскай вобл.Пл. 30 380 га. Хваёвыя і бярозавыя лясы, участкі стэпу. У фауне звычайныя вавёрка, гарнастай, ласка, лясны тхор, акліматызаваны плямісты алень, адноўлена папуляцыя бабра; гняздуюцца рэдкія птушкі: лебедзь-клікун, шэры журавель, сокал-сапсан, скапа і інш. Мінералагічны музей (з 1930), засн.сав. вучоным А.Я.Ферсманам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ((Kahn) Луіс) (20.2.1901, в-аў Саарэмаа, Эстонія — 17.3.1974),
амерыканскі архітэктар. З 1915 у ЗША. Скончыў Пенсільванскі ун-т у Філадэльфіі (1924). Праф. Іельскага (1948—57) і Пенсільванскага (з 1957) ун-таў. Творчая манера набліжана да бруталізму. будынкі навук. лабараторый ў Філадэльфіі (1957—64), Сан-Дыега (Каліфорнія; 1959—66), адм. і навуч. комплексы ў гарадах Ахмадабад (Індыя; 1963—66) і Дака (Бангладэш; з 1964), музей мастацтва Кімбеля ў Форт-Уэрце (Тэхас; 1967—72) і інш. Распрацаваў ген. план г. Дака на 1962—74. Іл.гл. да арт.Бруталізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛСРУЭ (Karlsruhe),
горад на ПдЗ Германіі, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Засн. ў 1715. 279 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каналам злучаны з р. Рэйн, рачны порт. Рэзідэнцыі некат. федэральных устаноў ФРГ, у т. л.Вярх. суда і Канстытуцыйнага трыбунала. Прам-сць: нафтаперапр. (нафтаправод з Марселя), хім., маш.-буд. (цяжкае, прылада-, вагона-, лакаматывабудаванне, вытв-сць швейных машын, эл.-тэхн.), харчовая. Ун-т. У прыгарадзе Леапольдхафен — цэнтр ядзерных даследаванняў. Дзярж. акадэмія выяўл. мастацтваў. Маст. галерэя. Музей зямлі Бадэн (калекцыя старажытнасцей). Барочны палац (18 ст., знішчаны ў 1945, адноўлены).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЕ,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Хіёга. 1,5 млн.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у заліве Осака Унутранага Японскага мора (гадавы грузаабарот больш за 150 млн.т, каля 30% знешнегандл. абароту краіны). Буйны прамысл.цэнтр. Развіты металургія, трансп. машынабудаванне, у т. л. суднаверфі (каля 30% танажу будуемых у краіне суднаў), чорная металургія, маш.-буд., у т. л. самалётабудаванне, эл.-тэхн., гумавая, харч., хім., ваенная, тэкст.прам-сць. Метрапалітэн. Ун-ты. Мастацкі музей. Турызм. У 1995 пацярпеў ад землетрасення.