унутраныя магчымасці прадпрыемства (аб’яднання) больш эфектыўна выкарыстоўваць свае матэрыяльныя, фін., тэхн., энергет. і прац. рэсурсы з мэтай павелічэння аб’ёму вытв-сці прадукцыі, паляпшэння яе якасці і росту ўнутранага вытв. накаплення. Звязаны з рэжымам эканоміі наяўных рэсурсаў, скарачэннем іх страт. Для выяўлення Р.в. робіцца тэхніка-эканам. аналіз вытворча-гасп. дзейнасці прадпрыемства (аб’яднання) ці яго падраздзяленняў. Вынікі аналізу абагульняюцца і параўноўваюцца з вынікамі дзейнасці інш. падраздзяленняў (прадпрыемстваў), выяўляюцца прычыны, якія стрымліваюць рост эфектыўнасці вытв-сці. Паводле аналізу распрацоўваюцца арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па выкарыстанні выяўленых рэзерваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНАЛЬДС, Рэйналдс (Reynolds) Осбарн (23.8.1842, г. Белфаст, Вялікабрытанія —21.2.1912), англійскі фізік і інжынер. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1867). У 1868—1905 праф. Манчэстэрскага ун-та. Навук. працы па тэорыі дынамічнай падобнасці патокаў вязкіх вадкасцей, тэорыі турбулентнасці і тэорыі змазкі. Эксперыментальна ўстанавіў (1876—83) крытэрый пераходу ламінарнага руху вадкасці ў цыліндрычных трубах у турбулентны рух (гл.Рэйнальдса лік). Прапанаваў дыферэнцыяльныя ўраўн.для асярэдненага руху вадкасці, якія ўлічваюць дадатковыя (турбулентныя) напружанні. Развіў гідрадынамічную тэорыю змазкі (1886). Сканструяваў шэраг турбін і цэнтрабежных помпаў. Каралеўскі медаль (1884).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЕ́ ЧА́СУ,
прыстасаванне (прылада), кантакты якога замыкаюцца або размыкаюцца з некаторай затрымкай у часе пасля атрымання кіроўнага сігналу. Затрымку рэгулююць адвольна, для чаго выкарыстоўваюць розныя яе схемы.
У эл. Р.ч. такая схема заснавана на замаруджванні нарастання або спадання сілы току (велічыні напружання) у эл. ланцугах, якія маюць кандэнсатары, шпулі індуктыўнасці, рэзістары, лічыльнікі імпульсаў. У цеплавых Р.ч. выкарыстоўваюць дэфармацыю біметал. пласцін пры награванні токам, у пнеўматычным — змену скорасці выцякання газу (паветра) з рэзервуара. Час затрымкі Р.ч. ад некалькіх мікрасекунд да некалькіх гадзін. Выкарыстоўваюцца ў рэлейнай ахове, сістэмах аўтаматыкі, пры фотадрукаванні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЯ—ДЖЫ́НСА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад т-ры. Тэарэтычна выведзены Дж.У.Рэлеем (1900) на падставе класічных уяўленняў аб раўнамерным размеркаванні энергіі па ступенях свабоды і незалежна ад яго Дж.Х.Джынсам (1905—09) метадамі статыстычнай механікі. Паводле закону шчыльнасць энергіі выпрамянення
, дзе v — частата выпрамянення, c — скорасць святла ў вакууме, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра. Гэты закон — гранічны выпадак Планка закону выпрамяненнядля малых частот (вял. даўжынь хваль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАЛО́ГІЯмедыцынская,
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае выкарыстанне рэнтгенаўскага выпрамяненнядля даследавання будовы і функцыі органаў і сістэм, дыягностыкі хвароб чалавека і жывёл. Дае магчымасць вывучаць дзейнасць розных органаў, сачыць за дынамікай паталаг. працэсаў, выяўляць раннія формы захворванняў, якія працякаюць скрыта (напр., пухліны) і інш. Узнікла пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў (1895). Асн. раздзелы — рэнтгенадыягностыка (распрацоўвае пытанні распазнавання пашкоджанняў і захворванняў розных органаў), мед. рэнтгенатэхніка (рэнтгенаўская апаратура); таксама ваенна-палявая Р. (арганізацыя, тэхн. аснашчэнне, методыкі рэнтгеналагічнага даследавання хворых у палявых умовах). У Р. выкарыстоўваецца лічбавая апрацоўка рэнтгенаўскіх відарысаў (гл.Рэнтгенаграмаметрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕ́НАЎСКАЯ ТРУ́БКА,
электравакуумная прылада для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў. Інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпрамянення залежыць ад напружання, прыкладзенага да электродаў, току, а таксама матэрыялу анода. Мае катод і анод. Электроны, што вылучае катод, паскараюцца моцным эл. полем і бамбардзіруюць анод. Пры ўдарах электронаў аб анод іх кінетычная энергія пераўтвараецца ў энергію рэнтгенаўскага выпрамянення (часткова — у цеплавую энергію).
Паводле спосабу атрымання электроннага патоку Р.т. падзяляюцца на электронныя (электроны генерыруюцца за кошт тэрмаэлектроннай эмісіі катода) і іонныя (электроны выбіваюцца з халоднага катода дадатнымі іонамі). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне, дэфектаскапіі, навук. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЫПРО́КНАЕ СКРЫЖАВА́ННЕ,
сістэма двух скрыжаванняў, якія характарызуюцца ўзаемна процілеглым спалучэннем прыкметы, што аналізуецца, і полу (або тыпу спарвання) у форм, якія прымаюць удзел у скрыжаванні. Напр., калі пры адным скрыжаванні ў жывёл самка мела дамінантную прыкмету, а самец — рэцэсіўную, то ў другім скрыжаванні, рэцыпрокным першаму, самка павінна мець рэцэсіўную прыкмету, а самец — дамінантную. Р.с. выкарыстоўваецца ў генет. аналізе для выяўлення спадчынных фактараў, лакалізаваных у Х-храмасоме (гл.Палавыя храмасомы). Таксама ў выпадку анізагаміі выяўляюцца цытаплазматычныя спадчынныя фактары, калі ў абодвух Р.с. у спадчыну перадаецца толькі мацярынская прыкмета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛДЗІ́НСКІ (Уладзіслаў Сямёнавіч) (28.12.1888, Мінск — 8.3.1976),
бел. спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка, барацьба). Адзін з заснавальнікаў першага на Беларусі аддз.Усерас.спарт.т-ва «Санітас» (1913). Выступаў у цырку. З 1918 — трэнер па цяжкай атлетыцы, выкладчык фіз. культуры ў навуч. установах Мінска. 1-ы чэмпіён Мінска (1914) па франц. (грэка-рымскай) барацьбе ў сярэдняй вагавой катэгорыі і 1-ы чэмпіён Мінска і Беларусі (1924) па гіравым спорце (пяцібор’е) у паўцяжкай вагавой катэгорыі Рэкардсмен Расіі (1913, Мінск) у жыме (214 фунтаў — 85,6 кг) для штангістаў сярэдняй вагавой катэгорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́КІ,
горад у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Украіна, на беразе Сакскага воз., за 4 км ад Чорнага м.Чыг. станцыя. Каля 40 тыс.ж. (2000). Хім.з-д, разліў мінеральнай вады, прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеагразевы і кліматычны курорт, засн. ў 1828. Лета цёплае, зіма мяккая (т-ра ў лютым -1 °C). Асн.лек. фактары: высокаканцэнтраваная глеевая гразь і рапа Сакскага салёнага воз., мінер. крыніца з тэрмальнай (37—45 °C) хларыдна-гідракарбанатна-натрыевай вадой, якую выкарыстоўваюць для ваннаў, пітнога лячэння. Лечаць хваробы суставаў, нерв. сістэмы, гінекалагічныя. Сезон увесь год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САКСО́НСКАЕ ЗЯРЦА́ЛА»,
зборнік сярэдневяковага германскага права. Складзены ў 1221—25 ням. юрыстам Эйке фон Рэпкаў, запіс феад. звычаяў Усх. Саксоніі. Аднак у ім знайшлі адлюстраванне і агульныя дляфеад. Германіі саслоўныя парадкі, а таксама пачатак развіцця таварна-грашовых адносін. «С.з.» складалася з 2 частак. Першая частка — земскае права (Landrecht), змяшчала асобныя палажэнні аб дзярж. пабудове Германіі (выбары імператара, падзел свецкай і духоўнай улады і г.д.), а таксама нормы цывільнага і крымін. права, суда і працэсу. Другая частка — леннае права (Lehnrecht), прысвечана васальным адносінам паміж феадаламі.