рака ў Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Даўж. 818 км, пл. басейна 182 тыс.км². Выцякае з воз. Пясіна, цячэ па Паўн.-Сібірскай нізіне, у нізоўях прарываецца цераз горы Быранга. Упадае ў Пясінскі зал. Карскага м., утварае эстуарый. Гал. прытокі: Дудыпта (справа), Агапа (злева). Сярэдні расход у ніжнім цячэнні каля 2,6 тыс.м³/с. Ледастаў ад канца вер. — пач.кастр. да чэрвеня. Рыбалоўства. Суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 км на Пдадг. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-r. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК (Sorbaria),
род кветкавых раслін сям. ружавых. 10 відаў. Пашыраны ў Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Р.: рабіналісты (S. sorbifolia) і сумахалісты (S. rhoifolia). Культывуюцца ў садах і парках.
Лістападныя кусты выш.ад 40 см да 6 м. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя ў буйных канцавых мяцёлках. Плод — шматлістоўка. Выкарыстоўваюцца для замацавання берагоў і адхонаў. Дэкар. і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ВІ,
рака ў Індыі і Пакістане, левы прыток р. Чынаб (бас.р. Інд). Даўж. 725 км. Вытокі ў паўд.-ўсх. адгор’ях хр. Пір-Панджал. У вярхоўях цячэ ў глыбокай даліне, потым прарываецца цераз хр. Дхааладхар і да вусця цячэ па Пенджабе. Паводкі ў час летніх мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ад Р. адыходзяць шматлікія ірыгацыйныя каналы, сцёк зарэгуляваны плацінамі. На Р. — г. Лахор (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЧАЕ ВО́ЗЕРА.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Ачоса, за 22 км на ПнУадг. Добруш. Пл. 0,87 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁВУ́ЗЕЛ, радыётрансляцыйны вузел,
комплекс апаратуры для перадачы радыёвяшчальных праграм і праграм мясц. вяшчання абанентам сеткі праваднога радыёвяшчання.
Мае ўзмацняльную і кантрольна-вымяральную апаратуру, блокі сілкавання і інш. Праграма, прынятая ад знешняй крыніцы, узмацняецца (па нізкай частаце) і перадаецца ў правадную сетку. Для перадачы праграм мясц. вяшчання на Р. ёсць мікрафоны, магнітафоны, электрапрайгравальнікі і інш. Існуюць Р., якія працуюць без абслуговага персаналу (пераважна для рэтрансляцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛІЗ (адрадые... + грэч. lysis распад),
сукупнасць ператварэнняў, якія адбываюцца ў аб’екце (рэчыва, жывы арганізм) пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў. У выніку паглынання энергіі іанізавальнага выпрамянення рэчывам зыходныя хім. злучэнні раскладаюцца з утварэннем новых рэчываў, якія наз. прадуктамі Р. (напр., прадукты Р. метанолу — вадарод і этыленгліколь HOCH2CH2OH, прадукты Р. вады — вадарод і пераксід вадароду H2O2), адначасова адбываюцца інш.хім. і фіз. змяненні рэчыва. Гл. таксама Радыяцыйная хімія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁМЕТРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,
узнікненне сілы адштурхоўвання паміж 2 паверхнямі, якія размешчаны ў разрэджаным газе і вытрымліваюцца пры розных т-рах. Тлумачыцца тым, што малекулы газу адскокваюць ад гарачай паверхні з большай кінетычнай энергіяй, чым малекулы, якія ўзаемадзейнічаюць з халоднай паверхняй. У выніку паверхня халоднай пласціны, павернутая да гарачай, атрымлівае большы імпульс, чым процілеглая. На Р.э. заснаваны прынцып работы радыяметра Крукса (вяртушкі Крукса) і радыёметрычнага манометра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЎЗРЫВА́ЛЬНІК,
некантактны ўзрывальнік, які спрацоўвае пад уздзеяннем радыёсігналу. Выкарыстоўваецца ў артыл. снарадах, баявых частках ракет, авіябомбах і інш.
Прынцып дзеяння Р. заснаваны на выпрамяненні на траекторыі і прыёме адбітых ад цэлі сігналаў высокай частаты, вылучэнні біццяў, што ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні гэтых сігналаў. У выніку ствараецца напружанне нізкай частаты, якое пры дасягненні пэўнага ўзроўню (пры набліжэнні боепрыпасу да цэлі) уключае крыніцу электрасілкавання электрадэтанатара, і Р. спрацоўвае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗНАСТРО́ФНЫ ВЕРШ,
верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад адной графічна (прагаламі). Напр., верш В.Віткі «Старавер»:
Я не пішу
Верлібрам,
Грашу
Старым калібрам.
Ніколі разабрацца
Не мог я ў новай модзе,
Шчыруючы на градцы
На ўласным агародзе.
Сярод жывых не першы,
Не лепшы між памершых,
На рыфмах зубы з’еўшы,
Пісаў свае я вершы
Для дома,
Для альбома
І трохі
Для эпохі.