БЕЛАРУ́СКАЯ ФІЛАРМО́НІЯ, Беларуская дзяржаўная філармонія. Створана ў 1937 у Мінску. Вядзе канцэртную, лекцыйную, муз.-асв. дзейнасць. У складзе філармоніі (1996): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусьімя Р.Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусьімя І.І.Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамблі нар. музыкі «Свята», інструментальны «Кантабіле», вакальны «Камерата», філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992), аддзел камернай музыкі, тэатр пантамімы «Рух», вакальны гурт нар. песні «Купалінка», бел. паэтычны т-р аднаго акцёра «Зніч». У 1939 у самаст. арг-цыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада». Маст. кіраўнік Ю.Гільдзюк (з 1983).
Літ.:
Загородний Г.Н. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ ТЭА́ТРімя Цэнтральнага савета прафесійных саюзаў Беларусі.
Існаваў у 1928—33 у Мінску. Створаны з драм. гуртка бухгалтарскіх курсаў як Бел. рабочы т-р («Наш тэатр»), у 1930 перайменаваны ў т-рімя ЦСПСБ. З мая 1930 працаваў як вандроўны. Дырэктар М.Красінскі, рэжысёр Ф.Ждановіч, з 1930 В.Галаўчынер. Т-р выступаў сярод рабочых пераважна ў аддаленых раёнах. Асн. месца ў рэпертуары займалі актуальныя на той час п’есы: «Босыя на вогнішчы» паводле М.Чарота, «На стыку» Ц.Гартнага, «Будні» І.Гурскага, «Шляхамі рознымі» У.Стэльмаха, «Гірт з воўчага логу» Я.Райніса, «Князь Мсціслаў Удалы» І.Прута, «Стрэл» А.Безыменскага, «Чынгісбуд» К.Федзіна, «Слухайце, ныцікі!» А.Майскага, аперэта «Кухня святасці» Я.Цікоцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎСКІ Міхась (Міхаіл Георгіевіч; 3.10.1897, в. Казелле Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.9.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшы літ.-маст.ін-тімя В.Брусава (1925). У 1925—26 навук. супрацоўнік Інбелкульта. У 1926—45 жыў і працаваў у Маскве і ў Башкірыі. З 1945 у Брэсцкім настаўніцкім ін-це, з 1949 у Літ. ін-це імя М.Горкага (Масква), у 1950—57 у Гродзенскім пед. ін-це. Друкаваўся з 1918. Аўтар вершаў, баек, артыкулаў, лібрэта оперы «Уласнаю рукою» (1928—29, з П.Шастаковым). Асобным выданнем у перакладзе Д. выйшла «Балада Рэдынгскай турмы» О.Уайльда (1926). На бел. мову пераклаў асобныя санеты І.Бехера, А.Міцкевіча, Ф.Петраркі, У.Шэкспіра, вершы П.Б.Шэлі, А.Ч.Суінберна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАША (Kadosa) Пал (6.9.1903, г. Левіцэ, Славакія — 1983),
венгерскі кампазітар, піяніст, педагог. Нар.арт. Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), чл.кар. Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З.Кодая) і фп. (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1945). З 1923 выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнар. конкурсу імя Б.Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце. У творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сярод тв.: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (1942—68); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, фп. п’есы і інш. Прэміі імя Л.Кошута 1950, 1975 і Ф.Эркеля 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЧУР Рыгор Парфіравіч (17.11.1908, с. Фяскіўка Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.12.1994),
украінскі паэт, перакладчык, літ.-знавец. Скончыў Кіеўскі ін-тпрафес. асветы (1932). Рэпрэсіраваны (1943). Друкаваўся з 1938. Аўтар паэт.зб. «Інцінскі сшытак. Вершы 1945—1953 гг.» (1989), даследаванняў «Майстры перакладу» (1966), «Дантэ ва ўкраінскай літаратуры» (1971). Перакладаў з англ., італьян., ісп., партуг., польск., чэш., славацкай, харвацкай, бел., рус., літ. і інш. моў. Пераклаў на ўкр. мову асобныя вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, Н.Гілевіча, М.Танка. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў выдання «Максім Багдановіч. Лірыка» (Кіеў, 1967). За кн.выбр. перакладаў «Другі водгук» (1991) Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1995. За пераклады 1960—80-х г.Рэсп. прэмія імя М.Рыльскага 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШАЛЬНІ́ЦКІ Мар’ян Міхайлавіч (18.4.1897, с. Пілява Бучацкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.4.1963),
украінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1944). З 1920 працаваў пераважна ў Кіеўскім укр.драм. т-ры імя І.Франко (з 1954 гал. рэжысёр) і Харкаўскім укр.драм. т-ры імя Т.Шаўчэнкі (у 1933—52 маст. кіраўнік). Выкладаў у Харкаўскім (1947—52) і Кіеўскім (у 1952—63 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод роляў: Іван («Дай сэрцу волю...» М.Крапіўніцкага), Баруля («Мартын Баруля» І.Карпенкі-Карага), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спектаклі «Яраслаў Мудры» (паводле І.Качаргі, 1947), «Багдан Хмяльніцкі» (паводле К.Данькевіча, 1953) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕР Сямён Давыдавіч (10.2.1900, г. Гомель — 1.11.1991),
генерал-маёр танк. войск (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камуніст.ін-тімя Свярдлова (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). З снеж. 1917 у Гомельскім чырвонагв. ат радзе, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У 1937—42 у замежнай камандзіроўцы. З 1942 нач. ф-та Ваен. ін-та замежных моў. З ліп. 1943 на Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 3-м Бел., 1-м Прыбалтыйскім франтах: камандзір механізаванай брыгады, нам. камандзіра механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўн.-Зах. Кітая. Вызначыўся ў баях за г. Шаўляй (Літва) і Елгава (Латвія). Да 1956 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Маладзечна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБА́САЎ Валерый Мікалаевіч (н. 7.1.1935, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1969), Герой Венгрыі (1980). Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1958). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11—16.10.1969 з Г.С.Шоніным здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-6»; 15—21.7.1975 з А.А.Лявонавым — палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз-19» (па праграме ЭПАС); 26.5—3.6.1980 з Б.Фаркашам (Венгрыя) — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-36» і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж В.В.Румін, Л.І.Папоў), вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-35». Агульная працягласць палётаў 18,75 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХТА Усевалад Вітольдавіч (18.8.1922, г. Калуга, Расія — 1991),
бел. рэжысёр. Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1950). У 1951—52 рэжысёр Бел.т-раімя Я.Купалы, у 1957—61 — Рэсп. студыі тэлебачання, з 1967 — Новамаскоўскага драм.т-ра. Сярод п’ес у т-ры імя Я.Купалы: «Уцёкі» Дз.Шчаглова (1951), «На досвітку» А.Макаёнка (з К.Саннікавым) і «Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага (1952). Стваральнік першых тэлевізійных спектакляў на бел. тэлебачанні: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Месяцавая саната» паводле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (1957), «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага, «Палата № 6» паводле А.Чэхава (1960). Першы на рас.прафес. сцэне паставіў «Паўлінку» Я.Купалы (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ Рыгор Давідавіч (н. 19.10.1927),
грузінскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Нар.арт. Грузіі (1970). Нар. apr. СССР (1979). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва (Масква, 1950). У 1952—63 (з перапынкам) рэжысёр, у 1976—80 маст. кіраўнік Т-раімя Марджанішвілі ў Тбілісі. У 1967—76 дырэктар і гал. рэжысёр Рустаўскага драм.т-ра. З 1985 маст. кіраўнік т-рамуз. камедыі імя Абашыдзе. З 1951 выкладае ў Груз. ін-це тэатр. мастацтва. Сярод пастановак «Не трывожся, мама» Н.Думбадзе, «Меч Кахаберы» П.Какабадзе, «Нашчадкі» А.Чхаідзе, «Гняздо на дзевятым паверсе» Г.Чыладзе, «На дне» М.Горкага, «Цар Эдып» Сафокла, «Джардана Бруна» Л.Мероці і інш. Паставіў шматсерыйны тэлефільм «Берагі» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1981.