хрыбет у гарах Гандысышань, на Пд Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ паралельна Гімалаям на 300 км. Выш. да 6714 м (г. Кайлас). Складзены пераважна з гранітаў. Паўд. схіл стромкі, вельмі расчлянёны эрозіяй, паўн. — пакаты. Снегавая лінія на выш. 5700—5900 м. Ледавікі. Сухія стэпы, ландшафты халодных пустынь. На К. вытокі рэк Інд і Брахмапутра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАВА́НАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, якая спалучае нясучыя канструкцыі розных тыпаў (напр., вісячая канструкцыя з бэлькай, арка з бэлькай і падвескамі). У К.с. звычайна адна ч. элементаў прызначана для работы пераважна на выгін, другая — на расцяжэнне або сцісканне. Пры гэтым недахопы адной сістэмы кампенсуюцца перавагамі другой.
Камбінаваныя сістэмы: 1 — арка з фермай; 2 — вісячая сістэма (кабель) з бэлькай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́РНАЕ ПО́ЛЕ,
плошчы радовішчаў карысных выкапняў з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяцца для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі К. п. прызначаюцца пераважна для здабычы гліны, пяску, пясчана-жвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Пасля выпрацоўкі кар’ераў на месцы К.п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэння задач аховы прыроды і выкарыстання парушаных зямель у гасп. абароце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛО́ТНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
водарастваральныя арган. фарбавальнікі, якія маюць у малекуле кіслотныя групы: сульфагрупу SO3H, карбаксільную групу COOH. Паводле хім. класіфікацыі К.ф. — пераважнаазафарбавальнікі, антрахінонавыя фарбавальнікі і трыфенілметанавыя фарбавальнікі. Вырабляюць К.ф. ў выглядзе натрыевых солей, якія пры дысацыяцыі ў вадзе ўтвараюць афарбаваныя аніёны. Выкарыстоўваюць для фарбавання бялковых (шэрсць, натуральны шоўк) і поліамідных валокнаў, а таксама скуры, паперы, вырабу чарніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЯ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 3,5 км². Схілы катлавіны вы ш. 2—4 м, пераважна пад хмызняком, на Пн разараныя. На З выцякае р. Корынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНАЯ ЛЕ́ТОПИСЬ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—34 і 1936—37 у Ленінградзе на рус. мове Ін-там гісторыі партыі пры Ленінградскім абкоме ВКП(б). Змяшчаў артыкулы па гісторыі камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917, успаміны і інш. матэрыялы, якія пераважна адлюстроўвалі гісторыю Ленінградскай парт. арг-цыі, заводаў і фабрык, жыццё і дзейнасць У.І.Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАВІЧЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нежлеўка, за 20 км на ПдЗ ад г. Полацк, на паўд.-ўсх. ускраіне г.п. Ветрына. Пл. 0,26 км², даўж 850 м, найб.шыр. 470 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м (на З да 3 м), пераважна пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫМГА́Н,
рака ў Рэспубліцы Карэя. Даўж. 401 км, пл. басейна каля 10 тыс.км² Вытокі на зах. схілах гор Сабэк. Цячэ па Зах.-Карэйскай раўніне, упадае ў Жоўтае м., утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады каля 160 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Суднаходная ў ніжнім цячэнні (100 км). У вусці К. — марскі порт Кунсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ДАН (ад грэч. ladanon),
пахучая смала, што выдзяляецца некаторымі раслінамі сям. ладаннікавых і бурзеравых. Мае ў сабе камедзі, эфірныя алеі, горычы і інш. Часткова растваральны ў вадзе і арган. растваральніках; пры награванні ўзганяецца. Л. атрымліваюць падсочкай пераважна ладаннага дрэва і басвеліі свяшчэннай (Усх. Афрыка і ПдЗ Аравійскага п-ва). Выкарыстоўваецца для пахучых курэнняў у рэліг. абрадах, у парфуме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКНЕ́Я,
рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 274 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Сунаі Капыльскага р-на. Асн. прыток — р. Вужанка (справа). Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—7 м.