пераносны інструмент для вымярэння вуглоў у верт. і гарыз. плоскасцях.
Мае зрокавую трубу, якая можа круціцца вакол верт. і гарыз. восей, 2 раздзеленыя кругі для адліку вуглоў у верт. і гарыз. плоскасцях. Здапамогай У.і. па назіраннях зорак і Сонца вызначаюць каардынаты (вышыні і азімуты) нябесных цел і зямных арыенціраў, геагр. шыроты, папраўкі гадзіннікаў, вырашаюць многія інш. практычныя задачы астраноміі і геадэзіі. У.і. больш дакладны пры вымярэнні вуглоў, чым тэадаліт.
Універсальны інструмент У-5″: 1 — труба для візіравання; 2 — вертыкальны падзелены круг з алідадой і ўзроўнем; 3 — накладны ўзровень; 4 — акуляр; 5 — алідада гарызантальнага круга; 6 — гарызантальны падзелены круг; 7 — павяральная труба з мікрометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛАГРА́ФІЯ (ад металы + ...графія),
раздзел металазнаўства, які вывучае структуру металаў і сплаваў здапамогай аптычнай і электроннай мікраскапіі, дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Даследуе заканамернасці ўтварэння структуры, яе змен пад уплывам знешніх уздзеянняў.
Вывучэнне паверхні металу няўзброеным вокам, праз лупу або мікраскоп з павелічэннем да 10 разоў дазваляе выявіць макраструктуру (крышталічную, хім. або мех. неаднастайнасць у выглядзе буйных зярнят, дэфектаў і дамешкаў). Даследаванне паліраванай і траўленай паверхні пры дапамозе мікраскопа з павелічэннем у 50—1500 разоў дазваляе выявіць мікраструктуру (памеры і формы зярнят, размеркаванне структурных фаз, уключэнняў і дэфармацый). Металаграфскае траўленне (уздзеянне кіслотным і інш. актыўным рэагентам) дае магчымасць устанавіць унутр, структурную будову сплаву. Здапамогай трансмісійнага мікраскопа вядуць электронна-мікраскапічнае даследаванне (выяўляюць фрагменты структуры памерам у некалькі нанаметраў, назіраюць скопішчы дыслакацый і скажэнняў крышт. рашоткі); электроннага сканіруючага мікраскопа — атрымліваюць відарысы дэфектаў структуры звял. глыбінёй рэзкасці пры павелічэнні да 20 тыс. разоў (вывучаюць паверхні разбурэння, аб’ёмныя ўключэнні і інш.); рэнтгенаўскага дыфрактометра — атрымліваюць інфармацыю аб крышталеграфічных параметрах асобных фаз, унутр. напружаннях, раствораных у металах атамах. Адначасова з металаграфскімі даследаваннямі будовы металаў і сплаваў вывучаюць умовы, што выклікаюць змену іх унутр. структуры (уздзеянне награвання і ахаладжэння, пластычнай дэфармацыі, адпачыну, рэкрышталізацыі, спякання, насычэння хім. элементамі і інш.), а таксама даследуюць фіз. (мех.) уласцівасці. Даныя выкарыстоўваюць для вывучэння працэсаў атрымання метал. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі. М. выкарыстоўваецца як адзін з метадаў кантролю якасці пры ліцці, тэрмаапрацоўцы, апрацоўцы ціскам, зварцы і інш. Першыя даследаванні структуры з выкарыстаннем аптычнага мікраскопа праведзены ў 1931 П.А.Аносавым.
На Беларусі М. выкарыстоўваюць пры распрацоўцы новых матэрыялаў у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі, Бел. навукова-вытв. канцэрне парашковай металургіі, БПА, у металургічнай і металаапрацоўчай прам-сці.
Літ.:
Смолмен Р., Ашби К. Современная металлография: Пер. с англ.М., 1970;
Лившиц Б.Г. Металлография. 3 изд. М., 1990;
Приборы и методы физического металловедения: Пер. с англ.Вып. 1—2. М., 1973—74.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЕТ (Paneth) Фрыдрых Адольф (31.8.1887, Вена — 17.9.1958),
нямецкі хімік, адзін з пачынальнікаў радыехіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Вучыўся ва ун-тах Мюнхена, Глазга і Вены (д-р філасофіі, 1910). У 1912—18 у Ін-це радыю ў Вене, з 1919 выкладаў у розных ун-тах Еўропы, з 1933 у Вялікабрытаніі. З 1953 дырэктар Ін-та хіміі М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па радыехіміі, геахіміі, даследаванні метэарытаў. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (разам з Дз.Хевешы, 1913). Сфармуляваў правіла суасаджэння радыеактыўных элементаў (правіла Фаянса — П.). Устанавіў абс. ўзрост метэарытаў, здапамогай распрацаванага ім метаду вызначэння колькасці гелію ў іх. Атрымаў і ідэнтыфікаваў свабодныя метыльныя радыкалы (1929).
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫ МАРСКІ́ ШЛЯХ, Паўночна-Усходні праход (да пач. 20 ст.),
галоўная суднаходная магістраль Расіі ў Арктыцы. Праходзіць па морах Паўн. Ледавітага ак., злучае еўрап. і азіяцкія рас. парты (гл. на карце да арг.Паўночны Ледавіты акіян). Даўж. (ад Карскіх Варот да бухты Правідзення) 5600 км. Абслугоўвае парты Арктыкі і буйных сіб. рэк (завоз паліва, абсталявання, харч. прадуктаў, вываз драўніны і інш.). Гал. парты: Ігарка, Дудзінка, Дыксан, Тыксі, Певек, Правідзення. Працягласць навігацыі 2—4 месяцы (на асобных участках даўжэй, здапамогай ледаколаў). П.м.ш. упершыню пройдзены зЗ на У (з адной зімоўкай) у 1878—79 швед. экспедыцыяй Н.А.Нордэншэльда; за адну навігацыю — у 1932 экспедыцыяй О.Ю.Шміта на судне «Сібіракоў». З 1935 вядуцца рэгулярныя рэйсы. З пабудовай атамных ледаколаў у канцы 1971 адбыўся першы зімовы рэйс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТА́К (Spartacus; ? — 71 да н.э.),
правадыр найбуйнейшага паўстання рабоў у Стараж. Рыме, якое ў гістарыяграфіі атрымала назву Спартака паўстанне. Паходзіў з Фракіі з племя медаў. Паводле Апіяна і Плутарха, быў прададзены ў рабства і трапіў у гладыятарскую школу ў Капуі. Разам з групай паплечнікаў уцёк на Везувій, акружаны рымлянамі, вырваўся здапамогайваен. хітрасці. З паўстанцаў арганізаваў армію на рым. ўзор са строгай дысцыплінай. У арміі былі наладжаны выраб зброі і вайсковае навучанне. С. не абвяшчаў сябе царом, усе справы, верагодна, вырашалі рада камандзіраў і вайсковы сход; здабыча дзялілася пароўну. Загінуў у бітве зрым. арміяй Краса. Помнік у Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДО́ЗЕР (англ. bulldozer),
1) землярыйна-транспартная машына (трактар або цягач) з навясным абсталяваннем (адвалам), прызначаная для зразання, перасоўвання (да 200 м) і разраўноўвання грунту, іншых сыпкіх матэрыялаў. Бываюць: гусенічныя і пнеўмаколавыя; малагабарытныя, лёгкія, сярэднія, цяжкія і звышцяжкія; з паваротным (універсальным) і непаваротным адвалам; з гідраўлічным, канатна-блочным і эл.-мех. кіраваннем адвалам. Ёсць і камбінаваныя машыны — бульдозеры з рыхліцелямі. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пры планіровачных і падрыхтоўчых работах, узвядзенні дарожных насыпаў і інш.; бульдозер на базе трактара «Беларусь» — пры добраўпарадкаванні тэрыторыі і доглядзе дарог.
2) Гарызантальны прэс (мех., часам гідраўлічны) для гнуцця ў штампах сартавога і паласавога пракату (у халодным ці гарачым стане). Здапамогай бульдозераў вырабляюць скобы, кранштэйны, гафрыраваныя палосы, кароткія профілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ ДЗЮЎ (De Duve) Крысціян Рэнэ (н. 2.10.1917, Тэмс-Дытан, каля Лондана),
бельгійскі біяхімік. Чл. Каралеўскай бельг.АН, літаратуры і выяўл. мастацтва, Каралеўскай мед. акадэміі Бельгіі, Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Парыжскай АН, Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў ун-т у Лувене (Бельгія, 1941). З 1947 працаваў у ім (з 1951 праф.), з 1962 у Ракфелераўскім ун-це ў Нью-Йорку. Заснавальнік і прэзідэнт Міжнар. ін-та клетачнай і малекулярнай паталогіі ў Бруселі. Навук. працы па біяхіміі інсуліну, глюкагону, распрацаваў метад дыферэнц. цэнтрыфугавання і адкрыў з яго дапамогай субклетачныя структуры — лізасомы (1963), выявіў іх прыроду, развіў канцэпцыю пра функцыі (1964) і ўдзел лізасом у фізіял. працэсах у клетках. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і Дж.Э.Паладэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. implicatio спляценне, перапляценне),
лагічная аперацыя, якая з двух выказванняў утварае складанае выказванне здапамогай лагічнай звязкі, аналагічнай сэнсу злучніка, «калі..., то» (сімвалічны запіс A→B ці A⊃B; чытаецца «калі A, то B», «з A вынікае B» і інш.). Імплікатыўнае выказванне складаецца з антэцэдэнта (выказванне, перад якім падаецца слова «калі») і кансеквента (выказванне, якое ідзе за словам «то»). Адрозніваюць розныя віды І.: матэрыяльную, строгую, рэлевантную і інш. У вылічэннях класічнай логікі найб. шырока выкарыстоўваецца матэрыяльная І. (гл.Матэматычная логіка). Пры яе вызначэнні не ўлічваецца сувязь па сэнсе антэцэдэнта і кансеквента, наяўнасць якой характэрна для сказаў са злучнікам «калі..., то» ў паўсядзённай мове. Антэцэдэнт і кансеквент разглядаюцца толькі з боку іх прыкметы быць або не быць ісціннымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЭ́ЙДЖЫНГАВАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
від радыёсувязі, які забяспечвае аднабаковую перадачу інфармацыі, прызначанай для пэўнага абанента. Прыём інфармацыі ажыццяўляецца здапамогайпэйджэра. Часам нараўне з тэрмінам «П.р.» карыстаюцца тэрмінам «сістэма персанальнага радыёвыкліку».
Функцыі П.р. развіваліся ад аднабаковай перадачы сігналу выкліку да перадачы лічбавым спосабам моўных і факсімільных паведамленняў, даных з камп’ютэра і інш., а таксама да двухбаковай сувязі з магчымасцю пасылаць адказ на прынятае паведамленне, перадаваць інфармацыю з аднаго пэйджэра на другі і інш. П.р. бывае ведамасная і агульнага прызначэння, паводле тэрыторыі абслугоўвання — лакальная, занальная (напр., у межах нас. пункта), нац. і міжнародная. Сеткі П.р. будуюцца па радыяльным ці сотавым прынцыпе. Паведамленні, адрасаваныя абаненту па-за межамі зоны абслугоўвання, назапашваюцца ў сетцы сувязі і перадаюцца абаненту, калі ён ізноў апынецца ў гэтай зоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧ Валерый Аркадзевіч (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў здапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.