рака на ПнУ ЗША. Утвараецца ад сутокаў рэк Паўн. і Паўд. П., якія пачынаюцца ў Апалачах; цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак.Даўж. 590 км (ад вытоку р.Паўд. П.), з эстуарыем 780 км, пл. басейна 37,5 тыс.км². Сярэдні расход вады 350 м³/с. На П. — сталіца ЗША Вашынгтон (пачатак марскога суднаходства). Ад Вашынгтона да г. Камберленд, паралельна рэчышчу П., у абход парогаў пракладзены суднаходны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУР (Ruhr),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 235 км, пл. басейна 4,5 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Заўэрланд, у нізоўях цячэ па паўд. ускраіне Паўн.-Герм. нізіны. Зімовае разводдзе, летняя межань, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля вусця 70 м³/с. На Р. вадасховішча, ГЭС. Суднаходны ад г. Вітэн, злучаны каналам з р. Эмс. Уздоўж Р. — Рурскі вугальны басейн. На Р. — гарады Эсэн, Мюльгайм, у вусці порт Дуйсбург-Рурарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-КАЛАРА́ДА (Río Colorado),
рака ў Аргенціне. Даўж. больш за 1,2 тыс.км, пл. басейна каля 350 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Рыо-Грандэ і Баранкас, якія пачынаюцца на ўсх. схілах Андаў. Перасякае ў глыбокай даліне засушлівыя раўніны паўн.ч. Патагоніі, упадае ў зал. Эль-Рынкон Атлантычнага ак., утварае дэльту. Гал. паводка вясной ад раставання снегу ў Андах. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 140 м³/с. Суднаходная на 320 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
рака на З ЗША. Даўж. каля 640 км (з р. Піт каля 960 км), пл. басейна 73 тыс.км². Вытокі на схілах гор Кламат, цячэ па паўн.ч. Каліфарнійскай даліны, упадае ў зал. Сан-Францыска, у вусці зліваецца з р. Сан-Хаакін. Зімовыя паводкі, вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 314 м³/с. Буйное вадасх. Шаста, ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 288 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН (San),
рака на ПдУ Польшчы, правы прыток р. Вісла, у вярхоўях на невял. участку цячэ па мяжы Польшчы з Украінай. Даўж. 444 км, пл. басейна 16,7 тыс.км². Вытокі ва Усх. Бяскідах (сістэма Карпат), перасякае Сандамірскую нізіну. Асн. прытокі: Віслак (злева), Танеў (справа). Разводдзе ў лютым—маі, летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 125 м³/с. Сплаўная; у вярхоўях Салінскае і Мычкоўскае вадасх., ГЭС. На С. — гарады Санак, Пшэмысль, Ярослаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́Т (рум. Siret),
Серэт, рака на У Румыніі (вярхоўі на тэр. Украіны), левы прыток р. Дунай. Даўж. 726 км, пл.бас. 45 тыс.км². Пачынаецца ва Усх. Карпатах, цячэ пераважна па раўнінах Малдовы. Асн. прытокі: Сучава, Малдова, Бістрыца, Тротуш, Бузэў (справа), Бырлад (злева). Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 185 м³/с. У бас. С. — ГЭС (пераважна на р. Бістрыца). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У даліне С. — г. Бакэў (Румынія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПІ́ЙСКАЕ МО́РА, Каспій (назва ад стараж. племя каспіяў; інш.гіст. назвы — Гірканскае, Хазарскае, Хвалынскае мора),
буйнейшы ў свеце замкнёны вадаём на мяжы Еўропы і Азіі. Абмывае берагі Расіі, Казахстана, Туркменістана, Азербайджана і Ірана. Пл. 378,4 тыс.км². Ляжыць на 28 м ніжэй узр. акіяна (1990). З 1929 па 1977 адзначалася зніжэнне ўзроўню вады з -25,9 м да -29 м (самая нізкая адзнака за 400 гадоў), з 1978 пачаўся пад’ём. Даўж. з Пн на Пд 1030 км, шыр. 435 км. Аб’ём вады 78,1 тыс.км³, пераважаюць глыб. 180—200 м. Паводле характару рэльефу і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму К.м. падзяляецца на паўн., сярэднюю і паўд. часткі. Паўн. Каспій мелкаводны (глыб. да 25 м), займае 24,3% пл. мора і 0,5% аб’ёму. Рэльеф дна — хвалістая акумулятыўная раўніна. У межах Сярэдняга Каспія (36,4% пл. мора, 33,9% аб’ёму, сярэдняя глыб. 192 м) вылучаецца Дэрбенцкая ўпадзіна (глыб. да 788 м), шэльф і мацерыковы схіл. Паўд. Каспій самы глыбакаводны (да 1025 м, Паўд.-Каспійская ўпадзіна), займае 39,3% пл. мора і 65,5% аб’ёму. Дно ўпадзіны — плоская абісальная раўніна, у паўн.ч. некалькі хрыбтоў. Даўж. берагавой лініі К.м. каля 7 тыс.км. Паўн. берагі нізінныя, зах. і паўд. месцамі гарыстыя, да іх падыходзяць адгор’і Каўказа і Эльбурса, усх. — узвышаныя. Берагавая лінія пераважна мала расчлянёная. Буйныя залівы: Кізлярскі, Мангышлакскі, Казахскі, Краснаводскі, Кара-Багаз-Гол (у 1980 аддзелены глухой дамбай, у 1984 пабудавана водапрапускное збудаванне). Каля 50 тыс. астравоў і некалькі соцень гразевых вулканаў. Найб. астравы: Цюленевы, Чэчэнь, Арцёма, Агурчынскі і інш. У К.м. ўпадаюць рэкі Волга, Эмба, Урал, Кура, Церак, Гарган, Сефідруд. Рачны сцёк дае каля 80% прыбаўлення вады, 18,6% — атмасферныя ападкі, 0,4% — падземны сцёк. Клімат кантынентальны, характэрны антыцыкланальныя ўмовы надвор’я, сухія вятры, рэзкія ваганні тэмпературы, малая колькасць ападкаў (акрамя паўд.-зах. часткі). Т-ра паветра зімой ад -10 °C на Пн да 12 °C на Пд, летам 24—28 °C. Т-равады на паверхні зімой ніжэй за 0 °C на Пн, 13 °C на Пд; паўн. частка К.м. замярзае на 2—3 месяцы. За год над морам выпадае ў сярэднім каля 200 мм ападкаў. Салёнасць вады 12,6—13,2‰ на Пн, каля вусця р. Волга 0,05‰, у зал. Кара-Багаз-Гол 300‰. Пастаянныя цячэнні супраць гадзіннікавай стрэлкі. Частыя ўмераныя і моцныя вятры выклікаюць хвалістасць (выш. хваль да 8—10 м на Пд і да 4 м на Пн). У К.м. ёсць 1814 відаў і падвідаў фауны і 733 флоры. Сярод раслін пераважаюць водарасці, у жывёльным свеце — інфузорыі (460 відаў), малюскі (118), рыбы (110) і 1 від млекакормячых (цюлень), 312 відаў птушак. 44% відаў прыпадае на стараж. аўтахтонныя, 2,2% — міжземнаморскія, 1,2% — арктычныя. Прэснаводныя складаюць 19,4%, марскія — 33,2%; эндэмізм у асобных групах дасягае каля 80%. Рыбалоўства (каля 80% сусв. здабычы асятровых рыб, лешч, сазан, судак і інш.). Промысел цюленя. Здабыча нафты і газу (Бакінскі нафтагазаносны басейн, п-аў Чэлекен, Бузачы і інш.), глаўберавай солі (зал. Кара-Багаз-Гол). Канцэнтрацыя нафтапрадуктаў і фенолаў перавышае ўзровень дапушчальнага забруджвання (ад 2 да 16 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі). Вял.трансп. значэнне; К.м. злучана ўнутр. воднымі шляхамі з Чорным, Азоўскім, Балтыйскім і Белым морамі. Паромная чыг. пераправа Баку—Туркменбашы. Гал. парты: Астрахань, Махачкала (Расія), Баку (Азербайджан), Туркменбашы (Туркменістан), Энзелі (Іран). На зах. узбярэжжы — курортная зона. Запаведнікі — Астраханскі, Гызылагаджскі, Краснаводскі.
Літ.:
Касымов А.Г. Каспийское море. Л., 1987;
Клиге Р.К. Каспийское море: проблемы и прогнозы // Земля и Вселенная. 1992. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕНДЫКУЛЯ́РЫІ (Appendicularia),
клас марскіх хордавых жывёл тыпу абалоннікаў. Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады.
Цела даўж. 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адтулін (стыгмы). Жывяцца мікраарганізмамі. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і апендыкулярыі гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЖАВО́З, ліхтэравоз,
судна для транспартавання грузаў у баржах — плывучых кантэйнерах. Эксплуатуюцца пераважна баржавозы двух тыпаў — з кранавай і гарызантальнай грузаапрацоўкай. На баржавозах першага тыпу баржы (да 83 баржаў з грузам да 450 т кожная) падымаюцца з вады, перасоўваюцца ўздоўж палубы і ставяцца ў трумы казловым кранам. На баржавозах другога тыпу баржы падымаюцца да ўзроўню грузавой палубы спец. пад’ёмнікам на карме і перасоўваюцца на цялежках да месца ўстаноўкі (да 38 баржаў водазмяшчэннем да 1000 т).