сухі аднанасенны плод з тонкім каляплоднікам, шчыльна прыціснутым да семя і зрослым з ім каля асновы. Характэрна для злакаў. У жыта і пшаніцы З. ападаюць голыя, у аўса, проса, ячменю і дзікарослых відаў — разамз кветкавымі лускамі. Такія З. зрэдку маюць прыдаткі (валасяныя чубкі, перыстыя асцюкі і інш.), якія садзейнічаюць распаўсюджванню пладоў. З. збожжавых злакаў называюць зернем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАЛАТЭРА́ЛЬНЫ ПУЧО́К [ад бі... + лац. col- (con-) з, разам + lateralis бакавы],
правадны пучок сасудаў вышэйшых раслін, у якім да драўніны (ксілемы) з вонкавага і ўнутр. бакоў прылягаюць 2 цяжы лубу (флаэмы). Складаецца з аднаго поўнага калатэральнага пучка і шчыльна прылеглага да яго няпоўнага пучка. Бікалатэральны пучок характэрны для сцёблаў гарбузовых і паслёнавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУТ Луцый Юній (Lucius Junius Brutus; 6—5 ст. да н.э.),
паводле стараж.-рым. падання, патрыцый, заснавальнік Рымскай рэспублікі. Узначаліў паўстанне рымлян супраць этрускага цара Тарквінія Гордага, пасля выгнання якога ў 509 да н.э. адзін з першых (разамз Тарквініем Калацінам) консулаў у Рыме. Забіты ў паядынку з Арунсам, сынам выгнанага цара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНРЫО́ (Hanriot) Франсуа (1761—28.7.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі 18 ст., якабінец. Актыўны ўдзельнік паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. З мая 1793 начальнік Парыжскай нац. гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31.5—2.6.1793, што прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27.7.1794) быў нерашучы ў арганізацыі супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разамз М.Рабесп’ерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКАМЕ́Н (Ducommun) Элі (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разамз А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЛЁР (франц. doubleur ад doubler падвойваць),
1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу (напр., прадпрыемства-Д., Д. касманаўта — які праходзіць разамз ім падрыхтоўку і здольны яго замяніць).
2) Акцёр, які замяняе асн. выканаўцу ролі, а таксама акцёр, які ўзнаўляе тэкст пры перакладзе фільма з адной мовы на другую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́Р,
у грэчаскай міфалогіі бог зах. ветру, вястун багоў; сын тытана Астрэя і багіні ранішняга світанку Эас, брат багоў-вятроў Барэя і Нота, зорнай дзевы Астрэі і зорак. Разамз гарпіяй Падаргай нарадзіў коней Ахіла. З., які дзьме з захаду, прыносіць буры, на адных казачных астравах ён пяшчотны і цёплы, а на іншыя прыносіць прахалоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСАНТАФІ́ЛЫ,
натуральныя пігменты з групы караціноідаў; вытворныя караціну, маюць у сабе кісларод. Адрозніваюць больш за 50 К. з рознымі функцыян. групамі (альдэгіды, вокісі, кетоны, спірты, простыя і складаныя эфіры). Знаходзяцца ў лісці, кветках, пладах і пупышках вышэйшых раслін, водарасцях і мікраарганізмах. Разамз флаваноідамі абумоўліваюць восеньскую афарбоўку лісця. Удзельнічаюць у фотасінтэзе як дадатковыя пігменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РБАТ Мікалай Міхайлавіч (н. 9.5.1942, г.п. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964), працуе ў ім (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні сродкаў для барацьбы з гіпаксіяй, фармакалогіі амінакіслот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разамз Б.Закманам).