амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Рас.АН (1988). З 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1951 праф. Стэнфардскага ун-та (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разам з Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Пад кіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.
Тв.:
Рус.пер. — Классическая электродинамика. М., 1963 (разам з М.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Васіль Васілевіч) (7.2.1887, с. Няўзорава Пронскага р-на Разанскай вобл., Расія — 29.11.1955),
бел. геадэзіст. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1940), д-ртэхн.н. (1938), праф. (1939). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1911). У 1928—41 праф., заг. кафедры ў Бел.с.-г. акадэміі. З 1942 заг. кафедры Новасібірскага ін-та інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. З 1949 у Бел. лесатэхн. і політэхн. ін-тах. Адначасова (з 1951) акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм.навукАН Беларусі. Навук. працы па паліганаметрыі, базісных вымярэннях, тэорыі спосабу найменшых квадратаў. Арганізатар работ па здымцы гарадоў, пракладванні прэцызійных траверсаў у Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЭЛ, Поўэл (Powell) Сесіл Франк (5.12.1903, г. Тонбрыдж, Вялікабрытанія — 9.8.1969), англійскі фізік, стваральнік навук. школы англ. фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), працаваў у Кавендышскай лабараторыі. З 1928 у Брыстольскім ун-це (з 1948 праф.). У 1952—61 дырэктар Еўрап. экспедыцыі па даследаванні касм. прамянёў у высокіх слаях атмасферы. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Распрацаваў фатагр. метад даследавання ядз. працэсаў (метад ядз.фатагр. эмульсій). Адкрыў π-мезоны ў касм. прамянях (1947, разам з супрацоўнікамі). Нобелеўская прэмія 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1968.
Тв.:
Рус.пер. — Исследование элементарных частиц фотографическим методом. М., 1962 (разам з П.Фаўлерам, Д.Перкінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ ((Rabi) Ісідар Айзек) (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі ун-т (1919). З 1929 у Калумбійскім ун-це (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. ін-та. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз.магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАН (Чандрасекхара Венката) (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970),
індыйскі фізік, заснавальнік нац.навук. школы фізікаў. Чл.Інд.АН (1934). Замежны чл.АНСССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). З 1917 праф. Калькуцкага ун-та, з 1933 дырэктар Ін-та навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд.АН, з 1948 дырэктар Ін-та Рамана ў Хебале і нац.праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і Л.І.Мандэльштама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
К 50-летию открытия комбинационного рассеяния света // Успехи физ. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.
швейцарскі фізік. Чл.Швейц. акадэміі тэхн.навук (1988). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Швейц.тэхнал.ін-т у Цюрыху (1955). З 1963 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн». З 1997 у н.-д. установах Іспаніі і Японіі. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы цвёрдага цела, мультыкрытычных з’явах, сканіруючай тунэльнай мікраскапіі, нанамеханіцы. Стварыў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Бінігам), што дало пачатак новай галіне навукі — нанатэхналогіі. Нобелеўская прэмія 1986 (з Бінігам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (разам з Г.Бінігам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧ (Валерый Аркадзевіч) (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў з дапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (18.2.1892, г. Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУ́Н (Аляксей Сцяпанавіч) (н. 1.3.1946, в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1987). Чл.-кар. Акадэміі агр.навук Рэспублікі Беларусь (1995). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1969). З 1973 нам. старшыні, з 1975 старшыня калгаса. З 1979 нач.с.-г. ўпраўлення Іванаўскага р-на, з 1982 старшыня с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага р-на. Навук. працы па праблемах аграпрамысл. эканомікі, агародніцтва, рэнтабельнасці с.-г. прадпрыемстваў, АПК ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Ориентир — новые высоты. Мн., 1986;
Деревенская политэкономия. М., 1990;
Дорога в завтра: Колхоз-комбинат «Память Ильича». Мн., 1992;
Реструктуризация убыточных хозяйств — веление времени // Бел. думка. 1999. №11 /12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́У ((Skou) Енс Крысціян) (н. 8.10.1918, г. Лемвіг, Данія),
дацкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1965), Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1977). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Д-р медыцыны (1954). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1944). З 1947 у Орхускім ун-це (з 1963 праф. і кіраўнік Ін-та фізіялогіі, у 1978—88 кіраўнік Ін-та біяфізікі). Навук. працы па вывучэнні мясц. анестэтыкаў, біяэнергетыцы жывой клеткі, мембраннай біяхіміі і фізіялогіі. Адкрыў (1957) іоннатранспартны фермент натрыйкаліевую адэназінтрыфасфатазу, які ажыццяўляе адзін з фундаментальных працэсаў у жывой клетцы — перанос іонаў Na+ і К+ праз клетачную мембрану. Заклаў асновы мембраннай біяхіміі трансп. пратэінаў. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з П.Д.Боерам, Дж.Э.Уокерам).