АЎТЭНТЫ́ЧНЫ ТЭКСТ (ад грэч. authentikos сапраўдны),
дакладны, заснаваны на першакрыніцы тэкст якога-небудзь дакумента, твора (складзены, як правіла, на інш. мове). У міжнар. праве — тэкст міжнар. дагавора, які дзяржавы — удзельніцы дагавору разглядаюць як асноўны, дакладны тэкст арыгінала. Калі дагавор складаецца на некалькіх мовах, то ўсе тэксты на гэтых мовах абвяшчаюцца аўтэнтычнымі.
т. 2, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЛЕ́ГА Рыгор Прохаравіч (1.1.1922, в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 22.6.1973),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. франтах. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Ж. вызначыўся ў баях у Карэліі, Мурманскай вобл., на тэр. Германіі. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме.
т. 6, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́НЬ,
1) на Беларусі часовая жыллёвая пабудова, тое, што будан.
2) На Украіне — шалаш, вартоўня (на агародах, бахчах, пасеках і г.д.); у асобных раёнах, а таксама на Доне (Расія) — вясковая жылая хата.
3) У Запарожскай Сечы — вайск. падраздзяленне з некалькіх соцень казакоў і назва жылога памяшкання, у якім жылі казакі.
т. 9, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСЛА́ЎКА,
рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Ніўнае Акцябрскага р-на, вусце за 0,5 км на У ад в. Хвойня Петрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
т. 11, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПУ́ШКІ,
у беларусаў пульхныя мучныя аладкі, спечаныя з дражджавога цеста або з замешанага на содзе і кіслым малацэ. Пяклі таксама з цеста, прыгатаванага з тоўчанай варанай бульбы і мукі. Пашыраны на Гродзеншчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне. На Навагрудчыне, Тураўшчыне П. называюць булачкі, пернікі, коржыкі. Іх пякуць на вяселле, Дабравешчанне і інш. святы.
т. 12, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЬЕ́ТА ЗАЛІ́Ў Каля зах. берагоў зал. Пятра Вялікага ў Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю Расіі. Даўж. каля 50 км, глыб. 17—25 м. Падзяляецца п-вам Крабе на бухту Рэйд «Палады» на З і Кітовы зал. на ПнЗ. Зімой замярзае. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 0,5 м). На ўзбярэжжы — пас. Пасьет.
т. 12, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст. Плешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага р-на.
т. 12, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Ю́РА (Piura),
горад на ПнЗ Перу, на р. П’юра. Адм. ц. дэпартамента П’юра. Засн. ў 1532 Ф.Пісара. Каля 400 тыс. ж. (2000). Знаходзіцца на Панамер. шашы, чыгункай і аўтадарогамі злучаны з партамі на ўзбярэжжы Ціхага ак. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. раёна баваўнаводства. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, харчасмакавая, тэкст., хімічная. Ун-т.
т. 13, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НКА Сцяпан Аляксеевіч (20.4.1908, Кіеў — 12.5.1972),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Сяржант Ф. на чале стралк. аддзялення 30.6.1944 фарсіраваў Бярэзіну каля г. Барысаў, гранатай знішчыў кулямёт праціўніка, з байцамі блакіраваў дзот, чым садзейнічаў інш. падраздзяленням уварвацца на ўскраіну горада.
т. 16, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎКА,
рака ў Мінскім р-не, у бас. р. Дняпро. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 108 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Мацкі, упадае ў Заслаўскае вадасх. на паўд. ускраіне в. Сёмкава. Рэчышча на асобных участках на працягу 8 км каналізаванае. Каля вёсак Юзуфова і Сялюты 2 плаціны і сажалкі.
т. 17, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)