КАВАЛЕ́НКА (Кірыла Аляксеевіч) (31.3.1891, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1980),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У 1931—41 у інспекцыі пяхоты РСЧА. У Вял.Айч. вайну на камандных пасадах на Зах., Сталінградскім, Данскім франтах, у 1942—47 нач. Упраўлення Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛЫ́,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і акц.т-ва. За 14 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Хвоева. 349 ж., 132 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЯЛУ́ЖЖА,
вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Хойнікі—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 109 км ад Гомеля. 616 ж., 242 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́З,
марка грузавых аўтамабіляў аднайменнага акц.т-ва (г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан). Выпускаюцца 2- і 3-восевыя мадэлі вял. грузападымальнасці: бартавыя, аўтасамазвалы, седлавыя цягачы; поўнапрывадныя 3-восевыя мадэлі, разлічаныя на работу ва ўмовах бездарожжа. Маюць дызельныя рухавікі магутнасцю да 242 кВт. Асаблівасць — кабіна размешчана над рухавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НІН (Мікалай Пятровіч) (18.10.1908, г. Меленкі Уладзімірскай вобл., Расія — 13.3.1982),
савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-палк. авіяцыі (1967). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную лётную школу (1928), Ваен.-паветр. акадэмію (1938). Удзельнік выратавання экспедыцыі парахода «Чэлюскін» (1934). У Вял.Айч. вайну камандзір авіяц. корпуса. У 1966—72 у Гал. штабе ВПС, кіраваў падрыхтоўкай касманаўтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНІЧЫ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г. Асіповічы, 140 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Градзянка. 625 ж., 252 двары (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г.п. Карма, 99 км ад Гомеля, 61 км ад чыг. ст. Рагачоў. 586 ж., 206 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр — Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 145 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Козенкі. 672 ж., 249 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЁЎКА,
вёска ў Гродзенскім р-не, на аўтадарозе Гродна — г.п.Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Капцёўка». За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна. 735 ж., 238 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Царква, касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛСБА́ДСКІЯ ПЯЧО́РЫ (Carlsbad Caverns),
карставыя пячоры ў ЗША (штат Нью-Мексіка), у гарах Гуадалупе (паўд.ч. Скалістых гор), на ПдЗ ад г. Карлсбад. Буйнейшыя ў свеце па аб’ёме гротаў, з вял. сталагмітамі. Глыб. 313 м, агульная даўж. ўсіх праходаў і залаў каля 33 км. Месцазнаходжанне калоній кажаноў (11 відаў). З 1930 нац. парк. Турызм.