УМРЭ́ЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар.АПНСССР (1968), праф. (1972). Засл. настаўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраўлення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948—52 дырэктар НДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэктар). Навук. працы па гісторыі нар. асветы і пед. думкі на Беларусі, праблемах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.:
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разамз І.М.Ільюшыным);
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.);
Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков. Мн., 1980 (разамз А.І.Залескім, П.М.Кобрынцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНЕЦ Рыгор Лазаравіч (14.5.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 10.11.2001),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1969), д-рхім.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1936), дзе і працаваў з 1940 (у 1956—89 заг. кафедры), у 1989—2000 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз., аналіт. і калоіднай хіміі. Даследаваў заканамернасці сорбцыі і абмену іонаў у водна-арган. асяроддзях, заканамернасці экстракцыі арган. рэчываў у водна-арган. сістэмах. Распрацаваў варыянты метаду інкрэментаў для выяўлення найлепшых умоў экстракцыйнага выцягнення арган. іонаў рознай будовы, тэарэт. асновы стварэння селектыўных мембранных электродаў для колькаснага аналізу розных рэчываў.
Изучение необменной сорбции а-аминокислот сильноосновным анионитом на основе метода инкрементов групп (разамз Т.І.Баршчанскай, С.Р.Максімавай) // Докл.АНБССР. 1983. Т. 27, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНШУШЫНА́К,
у эламскай міфалогіі апякун сталіцы Эламаг. Сузы, уладар царства нябожчыкаў, бог клятвы і муж багіні клятвы Ішнікараб. У Сузах лічыўся абаронцам правасуддзя. У 2—1-м тыс. да н.э. І. разамз Хумпанам шанаваўся як адзін з двух гал. багоў. Правіцелі Элама называлі сябе яго «любімымі слугамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разамз М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ (Lange) Крысціян (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разамз Х.Я.Брантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНО́НА,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня шлюбу і мацярынства, заступніца і апякунка жанчын. РазамзЮпітэрам і Мінервай складала Капіталійскую трыяду гал. божастваў, якой быў прысвечаны храм у Рыме на ўзгорку Капітолій. У гонар Ю., якую рымляне атаясамлівалі згрэч. багіняй Герай, праводзіліся жаночыя святы — матраналіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЭ-ПРЭЗІДЭ́НТ,
1) у некаторых дзяржавах (ЗША, краіны Лацінскай Амерыкі і інш.) намеснік кіраўніка дзяржавы. Выбіраецца звычайна разамз прэзідэнтам, у выпадку смерці, адстаўкі, імпічменту дзеючага прэзідэнта выконвае яго функцыі да новых выбараў.
2) Нам. прэзідэнта ў розных нац. і міжнар. арг-цыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЗУС БЕ́ЛІ (лац. casus belli),
непасрэдная фармальная падстава для ўзнікнення вайны паміж дзяржавамі. У мінулым К.б. лічыўся законнай падставай для пачатку ваен. дзеянняў і апраўдання вайны, служыў мэтам замаскіравання яе сапраўдных прычын. Разамз ліквідацыяй права на вайну зніклі і падставы для К.б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ ВО́ДЫ,
воды сушы, якія пастаянна ці часова знаходзяцца на зямной паверхні ў вадкім (рэкі, ручаі, каналы, часовыя вадацёкі, азёры, вадасховішчы, сажалкі, балоты) або цвёрдым (ледавікі і снегавое покрыва) стане. Разамзпадземнымі водамі і вільгаццю ў атмасферы складаюць водныя рэсурсы тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЎН,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі бог лясоў і палёў, апякун пастухоў і іх статкаў. Лічылася, што ён меў дар прароцтва. Яго сынам лічылі цара Лаціна, легендарнага пачынальніка племя лацінаў, якія разамз сабінамі заснавалі Рым. У грэч. міфалогіі Ф. адпавядаў Пан.