МЕЛЬНІЧУ́К (Дзмітрый Іванавіч) (н. 6.11.1933, с. Гарадзішча Бахмацкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1998). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1957). З 1965 у БСГА (у 1975—86 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі росту і развіцця бульбы, біял. асновах і прыёмах павышэння яе прадукцыйнасці, методыцы выкладання раслінаводства.
Тв.:
Развитие столонов и клубней картофеля // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1966 № 3. Интенсивные технологии возделывания сельскохозяйственных культур. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬЁНШЧЫКАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (16.1.1913, г. Грозны, Расія — 27.5.1973),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной фізікі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1932). З 1934 у Маскоўскім авіяц. ін-це, з 1944 у Ін-це механікі, з 1949 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1962 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па механіцы, ядз. энергетыцы, газавай дынаміцы і фізіцы плазмы. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1954. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАНЕ́НКА (Аляксей Віктаравіч) (5.3. 1911, с. Ільінка Белгародскай вобл., Расія — 22.4.1998),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1962), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1938). З 1949 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1952 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (да 1988 заг. лабараторыі). Навук. працы па заканамернасцях утварэння і намнажэння алкалоідаў, бялковых рэчываў і’ амінакіслот у лубіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТЧЭЛ ((Mitchell) Уэслі Клэр) (5.8.1874, г. Рашвіл, штат Ілінойс, ЗША — 29.10.1948),
амерыканскі эканаміст і статыстык, прадстаўнік гарвардскай школы. Скончыў Чыкагскі ун-т. Праф. Каліфарнійскага (1909—12) і Калумбійскага (1914—19, 1922—44) ун-таў. У 1920—45 узначальваў Нац. бюро эканам. даследаванняў. Навук. працы і даследаванні ў галіне аналізу эканам. цыклаў і кан’юнктуры, па стат. даследаваннях, гісторыі грашовага абарачэння і інш. Спрабаваў выкарыстоўваць статыстыку для доказу палажэнняў інстытуцыяналізму. Пасля эканам. крызісу 1929—33 адзін з тэарэтыкаў «рэгулюемага капіталізму». Асн. праца «Эканамічныя цыклы» (1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛА́НЫН (Уладзімір Дзмітрыевіч) (н. 20.12.1937, хутар Міхайлаўскі Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н., праф. (1980). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1961). З 1986 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, транспланталогіі, отахірургіі, ЛОР-анкалогіі.
Тв.:
Лечение хронических воспалительных заболеваний лобных пазух путем хирургической облитерации их полости формалинизированными хрящевыми и костными гомотрансплантантами (разам з А.М.Несцярэнкам) // Вестн. оториноларингологии. 1976. № 1;
Пластика лобно-орбитальной области после удаления больших остеом лобных пазух // Там жа. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛЮ́К (Мікалай Фёдаравіч) (н. 26.11.1932, в. Слабада Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1957). У 1959—97 у БПА (у 1985—94 заг. кафедры). Навук. працы па тармазных сістэмах аўтамабіляў і інш. мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў.
Тв.:
Динамика пневматических и гидравлических приводов автомобилей. М., 1980 (разам з В.П.Аўтушкам);
Автоматика и автоматизация производственных процессов. Мн., 1985 (у сааўт.).
бел. вучоны ў галінехім. тэхналогіі цвёрдага паліва. Д-ртэхн.н. (1987). Скончыла БПІ (1955). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН (у 1975—95 заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган. кампанентаў торфу, бурага вугалю, сапрапеляў і расл. адходаў, распрацоўцы тэхналогій атрымання з іх біялагічна актыўных прэпаратаў для раслінаводства, кармавых дабавак для жывёлагадоўлі.
Тв.:
Торф в биотехнологии. Мн., 1987;
Гуминовые вещества в биосфере. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Юрый Іосіфавіч) (н. 18.10.1930, в. Саляні Заходнядзвінскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1957), працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання і абмене рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Да пытання фізіялогіі сакраторна-ферментатыўнай функцыі тонкага кішэчніка ў свіней // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1964. №3;
Влияние щитовидной железы на некоторые показатели обмена веществ у свиней // Пищеварение и обмен веществ у свиней. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Арцём Іванавіч) (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1984),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рвет.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.
Тв.:
Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Пётр Лявонцьевіч) (12.8.1932, в. Гаршкова Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.11.1998),
бел. вучоны ў галінеінфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1978), праф. (1980). Засл. работнік аховы здароўя Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1967 працаваў у ім (з 1982 заг. кафедры). Навук. працы па метадах патагенет. лячэння менінгакокавай інфекцыі, прынцыпах карэкцыі гамеастазу ў хворых менінгітам.