пячора ў Квінслендзе (Аўстралія); адзін з найстараж. помнікаў дзейнасці чалавека на кантыненце — датуецца 14—13-м тыс. да н.э. Знойдзена шмат скрабкоў на ядрышчах і адшчэпах, невял. пласціны, мікраліты, пласціны з прытупленым краем, наканечнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛАПІ́ЛЬНЫ СТАНО́К,
дрэварэзальны станокз круглай пілой для падоўжанага, папярочнага або змешанага распілоўвання драўніны і драўняных матэрыялаў. Бываюць адна-, двух- і шматпільныя, заўтам. і ручной падачай матэрыялу (або інструменту). Частата вярчэння піл да 3000 аб/мін і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙШМАНІЁЗЫ,
група інфекцыйных захворванняў скуры, якія выклікаюць жгуцікавыя прасцейшыя з роду лейшманій. Крыніца інфекцыі — грызуны і хворыя людзі; пераносчыкі — маскіты. Адрозніваюць 2 клінічныя формы — гарадскую і сельскую. Вылучаюць стадыі бугарка, язвы і рубцавання. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ (лац. Leo),
задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Зтэр. Беларусі відаць зімой і вясной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАГРА́ФСКІ КА́МЕНЬ,
гліністы даламіт або тонказярністы, шчыльны, светлы вапняк. Складаецца пераважна з CaCO3 (95—99%) і невял. колькасці SiO2, Al2O3 і інш. прымесей. Матэрыял, з якога вырабляюцца друкарскія формы ў літаграфіі. Найб. вядомае радовішча Л.к. Золенгофен у Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Андрэй Аляксандравіч) (11.4.1968, г. Магілёў — 8.1.1988),
Герой Сав. Саюза (1988). Скончыў Магілёўскае ПТВ № 1 (1986). У Сав. Арміі з 1986, зкрас. 1987 служыў у складзе сав. войск у Афганістане. Загінуў у баі пры абароне вышыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЧЫ́К,
металарэзны інструмент для наразання ўнутранай разьбы ў папярэдне прасвідраваных адтулінах. Бываюць станочныя і ручныя, гаечныя і інструментныя (матачныя і плашкавыя). Разьбу ў гайках і падобных дэталях наразаюць на гайканаразных аўтаматах з выкарыстаннем аўтаматных М. з адагнутым хваставіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАНАПРУ́ЖАННІ,
унутраныя мех. напружанні, якія існуюць у цвёрдым целе пры адсутнасці знешніх сіл і ўзаемна ўраўнаважваюцца ў аб’ёмах, малых у параўнанні з аб’ёмам цела. Узнікаюць пры зацвердзяванні расплаву, тэрмічнай, мех. і інш. апрацоўцы. Звязаны здэфектамі ў крышталях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ШКЛЯНО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА.
Дзейнічала з 1906 у Мінску як шкляная мануфактура. Вырабляла розныя бутэлькі і чарніліцы. У 1908—10 штогод выпускала прадукцыі на 15 тыс.руб. У 1913 працавала 167 чал. У 1922—41 наз.з-д «Пралетарый».